Новости / Культура

Сотні людзей сабраліся ў Курапатах на Ноч расстраляных паэтаў

29.10.2019, 22:40 / remove_red_eye 196 / chat_bubble1

29 кастрычніка, а 20-й гадзіне, ва ўрочышчы Курапаты пачалася «Ноч расстраляных паэтаў». Трэці год запар у Дзень памяці ахвяр палітычных рэпрэсій людзі збіраюцца там, каб чытаць вершы і ўспамінаць.

Сотні людзей сабраліся ў Курапатах на Ноч расстраляных паэтаў

Фота: Надзея БУЖАН, Наша Ніва

У Курапатах на Ноч расстраляных паэтаў прыйшлі каля 400 чалавек. Вядзе вечар прадпрымальнік-цясляр Зміцер Дашкевіч, піша Наша Ніва.

Удзельнікі мерапрыемства разгарнулі вялікі нацыянальны сцяг. На крыжах па ўсім урочышчы запалілі свечкі.

Прысутныя зачыталі спіс расстраляных у гэтую ноч. Першым пачало выступаць духавенства.

РЕКЛАМА

Далей пранікнёна выступіў Уладзімір Арлоў. Прысутныя праспявалі духоўны гімн «Божа, я малюся за Беларусь». Пасля Дашкевіча, святара і Уладзіміра Арлова выступіў Альгерд Бахарэвіч.

Фота: Надзея БУЖАН, Наша Ніва

Фота: Надзея БУЖАН, Наша Ніва

Нагадаем, што ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях мінскай унутранай турмы НКУС «амерыканкі» расстралялі больш за сто прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, у тым ліку 22 літаратараў.

Мяркуецца, што чытанні будуць доўжыцца тры гадзіны.

Агулам у 1930—1950-я гады ў Беларусі было рэпрэсавана каля 600 тысяч чалавек. Каля 200 тысяч з іх загінулі. Як мяркуецца, каля 30 тысяч расстраляных пахавана ў Курапатах.

Фота: Надзея БУЖАН, Наша Ніва

Фота: Надзея БУЖАН, Наша Ніва

РЕКЛАМА

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

1
Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
1 Цепочка комментария
0 Ответы по цепочке
0 Последователи
 
Популярнейший комментарий
Цепочка актуального комментария
1 Авторы комментариев
Nickname Авторы недавних комментариев
  Подписаться  
новее старее большинство голосов
Уведомление о
Nickname
Участник
Комментатор
Первая сотня
Загрузка аватара
За просмотр контента
За посещение сайта
Логин на сайт
Читатель-месяца
Ударник

Гэта iх права…

Scroll Up