Новости / Общество

Анісім, Канапацкая, Губарэвіч, Халіп не зарэгістраваныя ў якасці кандыдатаў у дэпутаты

17.10.2019, 18:03 / remove_red_eye 382 / chat_bubble1

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, кіраўніца Таварыства беларускай мовы Алена Анісім не прайшла рэгістрацыю па Стаўбцоўскай акрузе №70, пра гэта «Нашай Ніве» паведамілі ў акруговай выбарчай камісіі.

Анісім, Канапацкая, Губарэвіч, Халіп не зарэгістраваныя ў якасці кандыдатаў у дэпутаты

Алена Анісім і Ганна Канапацкая Фота: Наша Нiва

«Адмовілі праз дробныя тэхнічныя моманты, — расказала «Нашай Ніве» Алена Анісім. — Мы маглі збіраць подпісы толькі ў Стаўбцоўскім раёне, але ў падпісных лістах некаторыя зборшчыкі не ўказвалі Стаўбцоўскі раён, хаця там былі пазначаныя і вёска, і назва вуліцы. Я думаю, што гэта зроблена для таго, каб паказаць, якія добрыя спецыялісты працуюць у выбарчых камісіях, як дакладна яны ведаюць заканадаўства, як дэтальна разбіраюць лісты».

Анісім не верыць, што каманда адмовіць ёй у рэгістрацыі магла сыходзіць аднекуль зверху. «Не думаю, што такое магчыма», — сказала яна. Цягам трох дзён Анісім плануе абскардзіць гэтае рашэнне.

Фермеру Юрыю Іваноўскаму, які таксама вылучаўся па гэтай акрузе праз збор подпісаў, таксама адмоўлена ў рэгістрацыі.

РЕКЛАМА

Ганну Канапацкую таксама не зарэгістравалі. «Я толькі што выйшла з пасяджэння камісіі. Мяне не зарэгістравалі ў якасці кандыдата ў дэпутаты», — паведаміла яна

Не зарэгістраваны і патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты, лідар руху «За свабоду» Юрый Губарэвіч.

«Па папярэдніх звестках у рэгістрацыі адмоўлена. (…) Але такой адмовай ЦВК стрэліла сабе ў нагу, даючы мне магчымасць выступу па ТВ у якасці даверанай асобы дзясяткаў кандыдатаў ад Руху «За свабоду», — напісаў ён у “Фэйсбуку”.

Не зарэгістраваная і рэзкі крытык Аляксандра Лукашэнкі, журналістка Ірына Халіп.

Ірына Халіп адрэагавала наступным чынам: «Няўжо вы чакалі, што мяне зарэгіструюць? Адмовілі з яшчэ больш недарэчных прычын, чым Навальнаму і Собаль у Маскве. У іх не было прэтэнзій да праўдзівасці подпісаў. Але, увага, даты на бланках былі прастаўленыя іншай рукой!»

РЕКЛАМА

Рашэнне аб нерэгістрацыі Ірына Халіп абскарджваць не збіраецца.

А вось Рыгор Кастусёў зарэгістраваны па Купалаўскай акрузе. Прычым, расказаў ён «Нашай Ніве», у яго адзначылі высокую якасць дакументаў.

Лідар кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў зарэгістраваны ў якасці кандыдата па Дзяржынскай выбарчай акрузе. Дзмітрыеў таксама ішоў на вылучэнне шляхам збору подпісаў.

«Правяралі 200 подпісаў. Вельмі пільна, мне званілі людзі, якія думалі, што гэта робіцца для таго, каб мяне не зарэгістраваць. У выніку знайшлі толькі адзін подпіс з несапраўднымі пашпартнымі данымі», — расказаў «НН» Дзмітрыеў.

Па словах Дзмітрыева, па краіне ўжо вядома, што не зарэгістравалі трох прадстаўнікоў «Гавары праўду»: Іллю Багданава ў Полацку, Андрэя Богдзелева ў Магілёве і Наталлю Шарыпу ў Віцебску.

Читайте также: Знаете ли вы своих депутатов? Видеоопрос

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

1
Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
1 Цепочка комментария
0 Ответы по цепочке
0 Последователи
 
Популярнейший комментарий
Цепочка актуального комментария
1 Авторы комментариев
Nickname Авторы недавних комментариев
  Подписаться  
новее старее большинство голосов
Уведомление о
Nickname
Участник
Комментатор
Первая сотня
Загрузка аватара
За просмотр контента
За посещение сайта
Логин на сайт
Читатель-месяца
Ударник
Глаз как у орла
Герой

Да кармушкi хочуць блiжэй….

Scroll Up