Новости / Образование

У Баранавічах пачынаецца новы сезон бясплатных заняткаў па беларускай мове

8.10.2019, 18:23  / remove_red_eye 544   / chat_bubble1

Курсы «Мова Нанова» стартуюць 9 кастрычніка, у 18.30.

У Баранавічах пачынаецца новы сезон бясплатных заняткаў па беларускай мове

Фота: eclab.by

Першы занятак у гэтым сезоне пройдзе на новым месцы – у бізнес-цэнтры на вул. Савецкая, 84 (побач з крамай «Сластёна»). У гэты дзень госцем курсаў будзе Юлія Лісіца — сузаснавальніца крамы ZERRO. Юлія — адна з стваральніц першай крамы ў Беларусі без аднаразовай упакоўкі, дзе можна купіць шматразовыя торбы, драўляныя зубныя шчоткі, натуральную касметыку і шмат чаго цікавага. Усё гэта створана з мэтай паменшыць колькасць смецця і пластыку на планеце.

Юлія Лісіца распавядзе пра канцэпцыю «нуль адыходаў» (zero waste), а таксама пра тое, як і што натхніла яе адкрыць краму экатавараў і тавараў без упакоўкі.

Прыходзьце на заняткі новага сезона «Мовы Нанова», каб лёгка і проста вывучаць беларускую мову, а таксама знаёміцца з цікавымі людзьмі і нешта змяняць, напрыклад, рабіць сваё жыццё больш эка-сяброўскім.

«Мова Нанова» — бясплатныя курсы беларускай мовы, якія ладзяцца па ўсёй Беларусі з 2014 года. Яны разлічаны на шырокую аўдыторыю і карыстаюцца поспехам у людзей рознага ўзросту. Арганізатары прапануюць неакадэмічнае вывучэнне мовы ў інтэрактыўных формах. Научанне бясплатнае, запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
1 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии

Добрая навiна….

Scroll Up