Новости / Люди

«Я не фэміністка». Чаму беларуска кінула прыстойную дзяржаўную працу і пайшла ў дальнабойшчыкі. ФОТА

20.09.2019, 13:03 / remove_red_eye 1319 / chat_bubble3

Вера Брынькова зьмяніла сукенкі і абцасы на джынсы з красоўкамі і перасела з кабінэту ў кабіну фуры. Так збылася мара. Як гэта — выпраўляцца ў дарогу на месяц з напарнікам-мужчынам, кідаць стабільную працу пасьля 30 і заставацца жанчынай у «мужчынскай прафэсіі»? Пра гэта Вера расказала Свабодзе.

«Я не фэміністка». Чаму беларуска кінула прыстойную дзяржаўную працу і пайшла ў дальнабойшчыкі. ФОТА

Фота: instagram.com/brinkovavera

«Навошта мяняць спакойны кабінэт на сабачае жыцьцё?»

Веры Брыньковай 37 гадоў. Жыве ў Горадні. Большую частку жыцьця правяла ў родным Шчучыне. Там 14 гадоў працавала ў дзяржаўнай арганізацыі. Абрала, як сама кажа, «мужчынскую прафэсію» — электрык-энэргетык. Пачынала кантралёрам, які правярае па кватэрах лічыльнікі. Вырасла да інжынэра-энэргетыка. Заробак задавальняў — выходзіла амаль «па пяццот». Прапаноўвалі месца начальніка аддзелу, пiша svaboda.org.

Фота svaboda.org

А почему, собственно, нет? Да, женщина тоже может работать дальнобойщиком.

Аднак як толькі пасталеў сын, якога Вера выхоўвае адна, жанчына дазволіла сабе зрабіць тое, чаго хацела амаль усё жыцьцё. Пайшла езьдзіць на вялікай машыне.

«У пэўны момант я проста стамілася. Тым больш пра дальнабой я марыла вельмі даўно», — усьміхаецца Вера.

 
 
 
 
 
Посмотреть эту публикацию в Instagram
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Моя машинка..

Публикация от Вера Бринькова (@brinkovavera)

Кажа, што «захварэла» на вялікагрузы з моманту, як убачыла іншую дзяўчыну за стырном фуры.

«У фуры адчуваеш сябе абароненай. Яна вялікая, а ты маленькая ў ёй. Сядзіш высока і бачыш усё», — кажа кіроўца.

Фота svaboda.org

Сваякі круцілі пальцам каля скроні, калі даведаліся пра такое рашэньне. Але адгаворваць не спрабавалі, ведаючы Верын характар. Начальнік аддзелу штодня прасіў яе не сыходзіць, бо цаніў як добрага работніка.

«Навошта табе мяняць спакойны кабінэт на сабачае жыцьцё, начаваць ня дома?» — казалі бацькі і перажывалі, пакуль ня ўбачылі, што дачка шчасьлівая на новай працы.

«Я сядаю ў машыну і ўжо ўсьміхаюся»

Легкавушкай Вера кіруе ўжо 15 гадоў. Машыны і дарога — яе захапленьне.

Машыны і дарога — яе захапленьне

Машыны і дарога — яе захапленьне, фота svaboda.org

Читайте также: Дальнобойщик рассказал о зарплате, обманах, опасностях в дороге, личной жизни и проститутках

«Я сядаю ў машыну і ўжо ўсьміхаюся, бо прадчуваю дарогу», — кажа суразмоўніца.

Ёй падабаецца глядзець на чорную дарогу зь белай рысай, сачыць, як за вакном пралятаюць хаты і лясы, прыдумляць, што нагадваюць аблокі, і заўважаць дрэвы цікавай формы. Ёй добра думаецца за стырном. Гэта час, калі нараджаюцца мары. Каб палепшыць кепскі настрой, Веры таксама дастаткова праехацца на машыне.

 
 
 
 
 
Посмотреть эту публикацию в Instagram
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Это тоже Испания…

Публикация от Вера Бринькова (@brinkovavera)

«Мне ў дарозе лёгка. Я магу паспаць, магу пагаварыць. Размовы ў дарозе выходзяць душэўныя. Ты, можа, болей ніколі гэтага чалавека ня ўбачыш. Але яму можна расказаць пра сваю сытуацыю, і ён можа нават даць добрую параду. Блізкім такое не заўжды раскажаш», — мяркуе Вера.

На катэгорыю С і Е здала зь першага разу

Дзеля новай працы трэба было здаваць на катэгорыю С і Е. У першым выпадку ў групе на курсах было толькі дзьве дзяўчыны, другая не давучылася.

Інструктар ня верыў, што вучаніца здасьць экзамэн. Але ўжо на пятым занятку запісваў відэа, як яна паркуецца, каб паказаць мужчынам. Казаў, што многія ня здольныя так запаркавацца і з 25-й спробы.

 
 
 
 
 
Посмотреть эту публикацию в Instagram
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Возле Беслана

Публикация от Вера Бринькова (@brinkovavera)

Экзамэны на абедзьве катэгорыі жанчына здала зь першага разу.

Спачатку шукала працу ў Беларусі — па-першае, каб набрацца тут досьведу, па-другое, таму, што за мяжой гэта складаней зрабіць па дакумэнтах.

Мяркуе, што ёй пашчасьціла. Бо працу ў невялікай горадзенскай фірме знайшла досыць хутка — праз два тыдні пошукаў. Кажа, што працадаўца зьдзівіўся жанчыне, аднак праблемаў з гэтым не было.

Праўда, праз тры месяцы Вера звольнілася. Заробак выходзіў 300–400 даляраў. Езьдзіла ў асноўным па Беларусі. Да таго ж яе пасадзілі на старую Volvo 1999 года, якая часта ламалася.

«Гэта больш, чым муж і жонка»

Яе заўважылі калегі зь менскай фірмы і перавабілі да сябе. Машыну выдзелілі навейшую і паставілі працаваць з напарнікам-мужчынам. Праца ў пары дазволіла езьдзіць у далейшыя рэйсы: па Эўропе, у Грузію. Паездкі займалі каля месяца.

 
 
 
 
 
Посмотреть эту публикацию в Instagram
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Публикация от Вера Бринькова (@brinkovavera)

«Я сама спачатку моцна перажывала: гігіена, розьніца полаў. Напарнік не прыставаў. Гэта неяк само сабой адчуваецца і рэгулюецца. Ты вельмі хутка ведаеш ягоныя звычкі. Гэта больш, чым муж і жонка. Спаць разам, есьці разам, разам 24 гадзіны на суткі», — расказвае Вера.

Аднойчы даводзілася прымаць душ за 15 хвілін на дваіх на аўтазапраўцы, бо «гарэў» тэрміновы заказ. Давялося мыцца побач.

Жанчына прызнаецца, што напрыканцы рэйса другі чалавек пачынае раздражняць адным сваім выглядам, хочацца ад яго адпачыць. Аднак дастаткова пары дзён, каб зноў засумаваць па камунікацыі.

Фота svaboda.org

«Калі мой калега ў дарозе бачыў, што я пачынала злавацца, выходзіў пашпацыраваць на паўгадзіны. „Ну што, супакоілася?“ — „Супакоілася“. Тады ехалі далей», — расказвае дальнабойшчыца пра тое, як пазьбягалі канфліктаў.

Вера кажа, што адной езьдзіць спачатку было страшна. Лішні раз не рызыкавала. На стаянках магла зусім не выходзіць з кабіны, каб кіроўцы-мужчыны нападпітку не пачалі прыставаць. Аднак, на ейную думку, пацярпець у дарозе могуць і дальнабойшчыкі-мужчыны. Здараецца ж, што груз рабуюць або нават забіваюць кіроўцаў.

На час рэйсу кабіна становіцца домам

Што да побыту ў дарозе, то Вера мяркуе, што наладзіць яго нескладана, калі любіш сваю працу, а ня езьдзіш толькі дзеля грошай. На час падарожжа кабіна становіцца домам. У ёй гатуюць і ядуць, хатнюю ежу можна захоўваць у лядоўні. Калі Вера стомленая, купляе ежу ў кавярнях. Калі мае натхненьне, можа згатаваць боршч з таго, што нарыхтавана дома.

 
 
 
 
 
Посмотреть эту публикацию в Instagram
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Публикация от Вера Бринькова (@brinkovavera)

Салён даволі прасторны, так што можна па ім пахадзіць, разьмяць ногі. Вера змагла там нават рабіць зарадку.

Кажа, што цяпер сачыць за гігіенай прасьцей. Ёсьць каністры з кранікамі, якія ставяць на прыступкі машыны, каб памыцца. Прызнаецца, што яна лянівая, каб штодня фарбавацца. Таму перад рэйсам наведвае майстроў па прыгажосьці, робіць манікюр, падкручвае вейкі.

Перад рэйсам жанчына ідзе да майстроў па прыгажосьці

Перад рэйсам жанчына ідзе да майстроў па прыгажосьці, фота svaboda.org

«Прачнулася зранку — і я ўжо прыгажуня», — усьміхаецца жанчына.

Праўда, да сукенак і абцасаў ня цягне. Як пайшла працаваць на фуры, дык паўтара года не надзявала «жаночага».

Зьняць тэнт з фуры або замацаваць груз прасіла калегаў-мужчын

Хоць Вера руйнуе стэрэатыпы пра «мужчынскую» прафэсію, фэміністкай сябе ня лічыць. Мяркуе, што дзяліць працу на мужчынскую і жаночую справядліва.

«Я жанчына. Я хачу, каб пра мяне клапаціліся. Жанчына — гэта жанчына. Мужчына — гэта мужчына. У іх розны мэнталітэт. Мне падабаецца, калі мной захапляюцца. Калі я не такая, як большасьць», — кажа яна.

«Я хачу, каб пра мяне клапаціліся»

«Я хачу, каб пра мяне клапаціліся», фота svaboda.org

Яна адзначае, што ёсьць рэчы на працы, якія ёй як жанчыне фізычна складана рабіць. Прыкладам, калі пры загрузцы і разгрузцы машыны трэба зьняць або надзець тэнт, асабліва ўзімку, калі ён замярзае, або замацаваць рамянямі груз. У гэтым яна просіць дапамагчы калегаў-мужчын. Кажа, ніколі не адмаўлялі.

У той жа час водзіць яна, як сама мяркуе, лепш за многіх мужчын: акуратней, часам і хутчэй, не рызыкуе дарма. Умее даваць рады ў стрэсавых сытуацыях. Аднойчы на запраўцы мужчыны залівалі ў бак аліву, і аўтамабіль загарэўся. Мужчыны адразу адбеглі ўбок. Вера пабегла да машыны, знайшла вогнетушыцель і патушыла пажар.

«Толькі потым да мяне дайшло, што магло здарыцца. Гэта ж запраўка. І мяне пачало трэсьці. Але спачатку я зрабіла, што было патрэбна», — кажа жанчына.

На дарозе Вера правілаў не парушае

На дарозе Вера правілаў не парушае, фота svaboda.org

На майцы ў дальнабойшчыцы англамоўны надпіс: «Забудзься на правілы». Але яна кажа, што на дарозе правілы не парушае. Ніколі не сядае за стырно нецьвярозай і мяркуе, што п’яныя кіроўцы заслугоўваюць вельмі жорсткага пакараньня.

Абяцаюць заробак каля 2000 эўра

Зь менскай фірмы Вера таксама звольнілася. Заробак там быў вышэйшы за горадзенскі — 600–700 эўра. Але графік вымотваў. Пасьля рэйсу ў некалькі тыдняў на адпачынак адводзілі 2–3 дні. За гэты час нельга было ні адпачыць, ні разабрацца з хатнімі справамі.

Знаёмыя параілі літоўскую фірму. Туды Веру таксама ўзялі безь перашкодаў. Нядаўна яна аформіла патрэбныя дакумэнты. Прыкладам, за пасьведчаньне кіроўцы-міжнародніка, які можа перавозіць грузы, мелася заплаціць 400 эўра. Дадатковы экзамэн у Літве здаваць было ня трэба.

 
 
 
 
 
Посмотреть эту публикацию в Instagram
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Испания…. красота

Публикация от Вера Бринькова (@brinkovavera)

Пакуль Вера ўладкоўвалася на працу на літоўскую фуру, пайшла часова працаваць у горадзенскае таксі. Па ейных назіраньнях, там ужо каля 30% кіроўцаў — жанчыны. Кажа, дзяўчаты больш акуратныя, чым мужчыны, і працадаўцы гэта цэняць.

Неўзабаве яна выедзе ў першы рэйс па Эўропе на новай працы. Цяпер графік для яе зручнейшы: 6 тыдняў у рэйсе, тры тыдні дома. На выпрабавальны тэрмін заробак абяцаюць 55 эўра за дзень у рэйсе, потым — 65 эўра.

Марыць пра свой дом і курсы экстрэмальнага кіраваньня

Марыць пра свой дом і курсы экстрэмальнага кіраваньня, фота svaboda.org

Цяпер, калі Вера знайшла працу па душы, у яе застаецца яшчэ некалькі мараў: свой дом у глушы, скокнуць налета з парашутам і запісацца на курсы экстрэмальнага кіраваньня аўтамабілем. А сябры жартуюць, што наступным крокам, відаць, будзе прафэсія авіяпілёта.

А как вы считаете: дальнобойщик – это чисто мужская профессия или женщина тоже может работать в этой профессии?

Результаты опроса

Загрузка ... Загрузка ...

Читайте также: Белорусского дальнобойщика оштрафовали в Германии на 32000 евро

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

3
Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
1 Цепочка комментария
2 Ответы по цепочке
0 Последователи
 
Популярнейший комментарий
Цепочка актуального комментария
2 Авторы комментариев
Nicknamewik Авторы недавних комментариев
  Подписаться  
новее старее большинство голосов
Уведомление о
Nickname
Участник
Комментатор
Первая сотня
Загрузка аватара
За просмотр контента
За посещение сайта
Логин на сайт
Читатель-месяца
Ударник

А мужчыны, вiдаць, няма…

wik
Участник
Загрузка аватара
Комментатор
Первая сотня
За просмотр контента
Глаз как у орла
За посещение сайта
Логин на сайт
Читатель-месяца

вiдаць, няма… бо сум у вачах яе Я бачу !

Nickname
Участник
Комментатор
Первая сотня
Загрузка аватара
За просмотр контента
За посещение сайта
Логин на сайт
Читатель-месяца
Ударник

Вось i ездзiць, каб не сумаваць…

Scroll Up