Новости / Культура

28 гадоў таму БССР стала называцца Рэспубліка Беларусь, а бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сімваламі

19.09.2019, 9:19  / remove_red_eye 849   / chat_bubble4

19 верасня 1991 года паводле патрабавання дэпутатаў Апазіцыі БНФ Вярхоўны Савет Беларусі прыняў пастанову Аб змене назвы Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі – на Рэспубліку Беларусь.

28 гадоў таму БССР стала называцца Рэспубліка Беларусь, а бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сімваламі

Беларуская Пагоня і бел-чырвона-белы сцяг.

Дзяржаўным гербам была зацверджана «Пагоня», а дзяржаўным сцягам — бела-чырвона-белы сцяг.

Так было да мая 1995 года — у выніку праведзенага Аляксандрам Лукашэнкам рэферэндуму краіна вярнулася да змененых савецкіх дзяржаўных сімвалаў.

Герб «Пагоня» — вершнік з узнятым мячом на белым кані ў чырвоным полі — вядомы ў Беларусі з глыбокай старажытнасці.

У якасці герба Вялікага Княства Літоўскага, старажытнай беларускай дзяржавы, яе пачаў выкарыстоўваць вялікі князь Віцень у канцы XIII ст. Выявай «Пагоні» ўпрыгожаныя ўсе дзяржаўныя дакументы старажытнай Беларусі, старонкі «Літоўскай Метрыкі» і «Статутаў ВКЛ».

«Пагоня» была на сцягах беларуска-літоўскага войска ва ўсіх вырашальных бітвах старажытнасці — ад Грунвальда да Оршы.

Пасля Люблінскай уніі «Пагоня» разам з польскім арлом знаходзілася на гербе Рэчы Паспалітай і на сцягу караля аб’яднанай дзяржавы. Нават пасля падзелаў Рэчы Паспалітай у XVIII стагоддзі, калі Беларусь увайшла у склад Расіі, «Пагоня» засталася гербам беларускіх губерній.

Бел-чырвона-белы сцяг мае канкрэтнага аўтара. Сцяг стварыў у 1917 годзе Клаўдзій Дуж-Душэўскі.

Бел-чырвона-белую стужку ў 1917-м сталі насіць і вайскоўцы-беларусы на франтах Першай сусветнай вайны. У снежнi 1917 у Мінску падчас Усебеларускага з’езда бел-чырвона-белы сцяг быў адзiнадушна прызнаны нацыянальным сімвалам Беларусi. Потым ён стаў дзяржаўным сцягам Беларускай Народнай Рэспублікі.

Поделиться:
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
4 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Котяра

Я хоть несколько лет тогда пожил в действительно свободной стране.

Scroll Up