Новости / Спадчына

Як немцы бамбілі Баранавічы 15 верасня 1939 года. Толькі ў раёне старога парку скінута 158 бомбаў

15.09.2019, 10:45 / remove_red_eye 1311 / chat_bubble1

Другая сусветная вайна прыйшла на беларускую зямлю не 22 чэрвеня 1941 года, а на два гады раней, калі Трэці Рэйх і СССР дзялілі Цэнтральную Еўропу. 15 верасня 1939 года першыя нямецкія бомбы ўпалі на горад Баранавічы.

Як немцы бамбілі Баранавічы 15 верасня 1939 года. Толькі ў раёне старога парку скінута 158 бомбаў

Верасень 1939 года. Зламаны польскі пагранічны слуп.

1 верасня 1939 года немцы напалі на Польшчу і пачалі наступ у глыб краіны. Калі фашысты наблізіліся 14 верасня да Брэста, іх авіяцыя атрымала магчымасць рабіць налёты і на гарады, што знаходзіліся на ўсходніх ускрайках Польшчы – Вільню, Навагрудак, Баранавічы. 15 верасня першыя нямецкія бомбы ўпалі на наш горад. Пад атаку трапілі два вакзалы і радыёстанцыя.

Каля Цэнтральнага вакзала немцы знішчылі некалькі цягнікоў. Былі параненыя і забітыя сярод супрацоўнікаў чыгункі і мясцовых жыхароў.

Над радыёстанцыяй «Баранавічы» польскай супрацьпаветранай абароне пашчасціла падбіць адзін з нямецкіх сярэдніх бамбардзіроўшчыкаў DO-17, які не дацягнуў да свайго аэрадрома, загарэўся і разбіўся каля Растэнбурга. Радыёаператар з экіпажа памёр пазней у шпіталі. Баранавіцкая радыёстанцыя была пашкоджана і на нейкі час спыніла эфір, супрацоўнікі станцыі не пацярпелі.

РЕКЛАМА
16.09.1939 года, газета Glos Narodowy. Абвестка аб бамбаванні баранавіцкай радыёстанцыі і прыпыненні яе працы.

16.09.1939 года, газета Glos Narodowy. Абвестка аб бамбаванні баранавіцкай радыёстанцыі і прыпыненні яе працы.

«На радыёвяшчальную станцыю ў Баранавічах было скінута 158 бомбаў у непасрэднай блізкасці ад будынка, які змяшчае тэлерадыёвяшчальны апарат, і, хоць яны не трапілі непасрэдна на станцыю, лямпы вяшчання часткова зламаліся. Пасля бамбавання станцыя замоўкла ў пятніцу, 15 верасня», – паведамляў 3 чэрвеня 1941 года Юзэф Ельскі ў Лондане, падчас справаздачы аб баявых дзеяннях польскага войска ў верасні 1939 года.

Польскі вайсковец Уладзіслаў Клімек, які вярнуўся дадому, у Баранавічы, пасля таго, як горад заняла Чырвоная армія, пазней пісаў: «Мэтай адной з першых экскурсій па горадзе было вывучэнне раёнаў, якія пацярпелі ад нямецкіх бамбаванняў. Мы ўбачылі знішчаныя дамы і варонкі ад бомбаў, якія густа рассыпаліся ў ваколіцах радыёстанцыі. Вежы антэнаў, гонар горада, захаваліся, нягледзячы на вялікую колькасць бомбаў, раскіданых паблізу. Гэта ўразіла».

Здымак з нямецкага самалёта падчас бамбавання Баранавіч. З левага ніжняга краю відаць вежа радыёстанцыі. Фота са збораў Генрыха БЕРАЗОЎСКАГА, Польшча

Здымак з нямецкага самалёта падчас бамбавання Баранавіч. З левага ніжняга краю відаць вежа радыёстанцыі. Фота са збораў Генрыха БЕРАЗОЎСКАГА, Польшча

Дарэчы, на наступны дзень нямецкія самалёты бамбілі радыёстанцыю ў Вільні і здолелі яе знішчыць. Тады ж яны нанеслі ўдары па адрэзку чыгункі Вільня – Баранавічы і знішчылі два цягнікі. На чыгунцы Баранавічы – Сарны таксама знішчаны два цягнікі. Пад удар трапіў чыгуначны вузел Маладзечна.

Найноўшая ў даваеннай Польшчы баранавіцкая радыёстанцыя пачала працу ў верасні 1938-га і знаходзілася тады на ўскрайку Баранавіч. Яе будынак захаваўся ў старым парку і сёння ахоўваецца дзяржавай.

Пасля прыходу ў горад Чырвонай арміі радыёстанцыя была адрамантавана і 3 кастрычніка пачала новы эфір. Савецкая ўлада выкарыстоўвала яе ўжо ў сваіх мэтах.

РЕКЛАМА

У сваёй дакладной запісцы старшыня радыёкамітэта БССР Якельчык згадваў 11 верасня 1940 года: «Наяўнасць радыёстанцыі ў Баранавічах дазваляла не толькі рэтрансляваць перадачы Масквы і Мінска, але і давала магчымасць весці адмысловыя перадачы на Заходнія вобласці. У сувязі з гэтым праводзілася мясцовае вяшчанне, якое займала 3–4 гадзіны штодня. Туды ўваходзілі два выпускі «Апошніх навінаў» на беларускай мове і па адным на яўрэйскай і польскай мовах. Каля паўгадзіны на дзень адводзілася на гутаркі, што вяліся ў пагадненні з аддзелам прапаганды і агітацыі».

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

1
Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
1 Цепочка комментария
0 Ответы по цепочке
0 Последователи
 
Популярнейший комментарий
Цепочка актуального комментария
1 Авторы комментариев
Nickname Авторы недавних комментариев
  Подписаться  
новее старее большинство голосов
Уведомление о
Nickname
Участник
Комментатор
Первая сотня
Загрузка аватара
За просмотр контента
За посещение сайта
Логин на сайт
Читатель-месяца
Ударник

Война всегда несёт смерть… Это страшно.

Scroll Up