Новости / Культура

Музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе» запрашае на свята

13.09.2019, 12:19  / remove_red_eye 491   / chat_bubble1

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры сумесна з Баранавіцкім раённым выканаўчым камітэтам арганізавалі свята «Восень у Завоссі», якое адбудзецца 21 верасня.

Музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе» запрашае на свята

Фото: Intex-press

Свята пачнецца з літаратурна-грамадскай акцыі «Чытаем класіка», далей адбудзецца «бібліятэчны марафон» і выступленні гурткоўцаў літаратурных суполак Баранавіцкага раёна, таксама можна будзе прыняць удзел у займальных квэстах, гульнях, не астануцца без увагі і малодшыя наведвальнікі свята, для іх будуць арганізаваны заняткі на дзіцячай інтэрактыўнай пляцоўцы.

Наведвальнікам свята можна будзе ўбачыць работы народнай творчасці ў «Горадзе майстроў». У канцэртнай праграме можна будзе паглядзець выступленне  Арт-студыі Niespodzianka («Неспадзяванка») аб’яднання палякаў у Беларусі, пачуць гурт беларускіх галасоў усіх музычных напрамкаў BY CRY і этнагурт VuRaj (жывая акустычная музыка).

Акрамя таго, кожны жадаючы  госць свята можа паспрабаваць сябе ў ролі танцора на вясковым свяце, і ў бальнай зале разам з капэлай «Колісьнія» і Мінскай школы танцаў пачатку XIX ст. «Капітэль». А кульмінацыяй свята стане спеўны сход з Сержуком Доўгушавым.

Кошт уваходнай платы на мерапрыемствы складае:

Для дарослых – 10 руб., школьнікі, навучэнцы, студэнты – 5 руб.,

дзеці да 7 гадоў — бясплатна, таксама можна набыць сямейны квіток за 15 руб.

Месца правядзення: Брэсцкая вобл., Баранавіцкі раён, в. Завоссе.

Тэлефон для даведак: 8-017-334-56-21.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
1 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии

Предложение интересное.

Scroll Up