Новости / Город

Што будзе з брукам, знойдзеным на вакзале, абмеркавалі грамадскі актывіст і старшыня Баранавіцкага гарвыканкама

11.09.2019, 12:08 / remove_red_eye 1255 / chat_bubble2

Віктар Мязяк 11 верасня трапіў на прыём да Юрыя Грамакоўскага, старшыні Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта. На сустрэчы ён падняў пытанне далейшага лёсу выяўленага на Палескім вакзале бруку. Камяні былі дэмантаваныя і вывезеныя для захоўвання на пляцоўку «Баранавічырэмстроя», размешчаную ў Лесіна. Многія гараджане былі абураныя такімі адносінамі да гістарычнай спадчыны Баранавіч. Сёння актывісты заклапочаныя тым, каб бруку знайшлі годнае месца ў горадзе.

Што будзе з брукам, знойдзеным на вакзале, абмеркавалі грамадскі актывіст і старшыня Баранавіцкага гарвыканкама

Брук знойдзены ў Баранавічах. Фота: Аляксандр ЧОРНЫ

Віктар Мязяк распавёў Intex-press, што на сустрэчы Юры Грамакоўскі гарантаваў, што ўвесь сабраны брук знаходзіцца пад строгім улікам. Пытанне, дзе будзе ён выкладзены, пакуль застаецца адкрытым. Гарадскія ўлады падлічылі, што сабранага каменя хопіць, каб выкласці 200–250 метраў дарогі. Яны прапанавалі выкарыстоўваць брук для замены пакрыцця на галоўнай алеі ў маладым парку, дзе ў наступным годзе плануюць пачаць рэканструкцыю.

Віктар Мязяк, у сваю чаргу, прапанаваў, што лепш было б забрукаваць частку гарадской вуліцы ў цэнтры, дзе няма руху грузавога транспарту. Як прыклад ён прывёў вуліцу Савецкую, дзе базальтавы брук добра глядзіцца і кідаецца ў вочы як гасцям горада, так і гараджанам. А вось выкарыстанне каменя ў дэкаратыўных элементах, на думку Мезяка, прывядзе да таго, што брук згубіцца сярод іншых архітэктурных формаў.

Пытанне, дзе будзе выкладзены брук, пакуль застаецца адкрытым.

РЕКЛАМА

Віктар Мязяк таксама папрасіў гарадскія ўлады распрацаваць палажэнне аб правядзенні гістарычных экспертыз пры планаванні і ажыццяўленні рамонтных работ у гістарычнай частцы горада, каб не паўтарылася гісторыя з нечаканай знаходкай бруку і немагчымасцю спыніць будаўнічыя працы ў сувязі з запланаванымі тэрмінамі здачы аб’екта.

У цэлым Віктар Мязяк застаўся задаволены сустрэчай.

– Я ўбачыў, што старшыня гарвыканкама зацікаўлены ў захаванні бруку, і спадзяюся, што ўлады сапраўды знойдуць годнае яму прымяненне. У размове са мной Грамакоўскі нават перайшоў на беларускую мову, прычым добрую, – сказаў Intex-press грамадскі актывіст.

Нагадаем, што ў жніўні ў Баранавічах пры правядзенні рамонтных работ каля Палескага вакзала быў выяўлены даваенны брук. Аднак ніякіх археалагічных работ на месцы знаходкі не праводзілася, хоць прывакзальная плошча з’яўляецца адным з самых старых месцаў у нашым горадзе.

Калі б не актыўнае ўмяшальніцтва Віктара Мезяка, знойдзены брук, магчыма, ніхто б і не заўважыў.

РЕКЛАМА

Пішыце ў каментарыях, дзе, на ваш погляд, у Баранавічах варта было б выкласці знойдзены на вакзале брук.

Чытайце таксама: Историк – о демонтированной в Барановичах брусчатке: «На самом деле произошел акт вандализма»

Как и в Барановичах, строители в Варшаве нашли брусчатку при реконструкции дороги. Сравните, что было дальше!

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

2
Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
2 Цепочка комментария
0 Ответы по цепочке
0 Последователи
 
Популярнейший комментарий
Цепочка актуального комментария
2 Авторы комментариев
ПрохожийNickname Авторы недавних комментариев
  Подписаться  
новее старее большинство голосов
Уведомление о
Nickname
Участник
Комментатор
Первая сотня
Загрузка аватара
За просмотр контента
За посещение сайта
Логин на сайт
Читатель-месяца
Ударник

У размове са мной, Громаковский нават перайшоў на беларускую мову

Вось гэта — добра. Толькi Грамакоўскi, калi што…

Прохожий
Участник
Загрузка аватара
Комментатор
Первая сотня
За просмотр контента
За посещение сайта
Логин на сайт

Молодец Виктор , отстоял свою гражданскую позицию .Ещё много чиновников живут под знаменем Интернационала , где весь мир насильно мы разрушим до основания ,а на новый мир ума не хватает….

Scroll Up