Новости / Общество

ТБМ павіншавала беларускамоўных вучняў у Баранавічах з пачаткам навучальнага года

3.09.2019, 20:28 / remove_red_eye 667 / chat_bubble1

Баранавіцкія сябры Таварыства беларускай мовы ўручылі падарункі і павіншавалі тры беларускамоўныя класы нашага горада ў СШ №9 і гімназіі №4.

ТБМ павіншавала беларускамоўных вучняў у Баранавічах з пачаткам навучальнага года

Фота: архіў Таццяны Малашчанкі

Другога верасня падчас першых званкоў у школах горада вучням 1 «Б» класа сярэдняй школы №9 сябры ТБМ уручылі кнігі «Правы чалавека і дзіцяці ў малюнках», размалёўкі, магніты і пісьмовыя прылады ад кампаніі «Будзьма беларусамі».

1 «Б» клас СШ №9. Фота: архіў Таццяны Малашчанкі

У класе толькі пяць вучняў, усе хлопчыкі, і мы вырашылі павіншаваць іх у рыцарскім духу. Замест шпагаў былі алоўкі, – распавяла Intex-press Таццяна Малашчанка, старшыня камісіі па выкарыстанні беларускай мовы, выхаванні і адукацыі Баранавіцкай гарадской арганізацыі ТБМ.

Па яе словах, яна вельмі задаволена, што ў Баранавічах адкрылі яшчэ адзін беларускамоўны клас.

РЕКЛАМА

Хацелася, канечне, каб ен быў на базе чацвёртай гімназіі з двума іншымі беларускамоўнымі класамі. Я лічу, что тады было б больш вучняў і там не былі б адны хлопчыкі. Але, з іншага боку, і гэта добра, таму што граніца беларускамоўных класаў не абмяжоўваецца адной установай адукацыі. Галоўнае, што людзі дамагліся таго, што іх дзеці будуць вучыцца на беларускай мове, і горад зрабіў усё, каб ім у гэтым дапамагчы. У СШ №9 вельмі добрая атмасфера. Нам усё спадабалася — ад пачатку да канца.

У гімназіі вучням 2 «Б» класа сябры ТБМ падарылі асадкі з беларускай сімволікай, кнігу «Правы чалавека і дзіцяці ў малюнках», а таксама магніты з нацыянальным каларытам. У 10 «Г» вучні атрымалі ў якасці падарункаў пласцікавыя бранзалеты з надпісам «Беларусь» і магніты.

2 «Б» клас гімназіі №4. Фота: архіў Таццяны Малашчанкі

2 «Б» клас гімназіі №4. Фота: архіў Таццяны Малашчанкі

10 «Г» клас гімназіі №4. Фота: архіў Таццяны Малашчанкі

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

1
Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
1 Цепочка комментария
0 Ответы по цепочке
0 Последователи
 
Популярнейший комментарий
Цепочка актуального комментария
1 Авторы комментариев
Nickname Авторы недавних комментариев
  Подписаться  
новее старее большинство голосов
Уведомление о
Nickname
Участник
Комментатор
Первая сотня
Загрузка аватара
За просмотр контента
За посещение сайта
Логин на сайт
Читатель-месяца
Ударник

Добрая навiна.

Scroll Up