Новости / Город

Чаму нельга прыбіраць брук каля вакзала. Чатыры пераканаўчыя аргументы ад баранавіцкага краязнаўцы

21.08.2019, 14:32 / remove_red_eye 1257 / chat_bubble1

Знойдзены брук каля Палескага вакзала ўсхваляваў культурную эліту горада. Некалькі чалавек выказаліся, што яму там не месца, ён не мае культурнай вартасці. Але знайшлося і шмат тых, хто цікавіцца гісторыяй горада ды хоча, каб брук пакінулі на прывакзальнай плошчы, а не рабілі элементам дэкору ў іншых месцах. Пра гэта сведчыць і апытанка, праведзеная на сайце Intex-press. Свае агументы, чаму брукаванку трэба пакінуць, прыводзіць таксама баранавіцкі краязнаўца Алесь Гізун на свай старонцы ў Facebook. 

Чаму нельга прыбіраць брук каля вакзала. Чатыры пераканаўчыя аргументы ад баранавіцкага краязнаўцы

Брусчатка на территории около вокзала «Барановичи-Полесские». Фото: Александр ЧЕРНЫЙ

Сёння баранаўцы (а таксама госці нашай сталіцы) займелі ўнікальны шанец пашпацыраваць па гістарычным бруку на пляцы перад Палескім вакзалам, які раптам раскапалі нашы дарожнікі-рамонтнікі.

Чарговы раз пацвердзілася-нагадалася, што мы не горай ад Львоў, Вільню ці Варшаву ўпісаныя ў агульны еўрапейскі друкаваны (брукаваны) тэкст (кантэкст).

Здаецца, вазьмі ды захавай! Нібыта й час ужо спрыяльны: ратушы адбудоўваюцца (нават з нуля), сярод суцэльнай ленініяны з’яўляюцца іншыя помнікі ды нават такая «старызна-разваліна», як колішні прыбытковы дом у Баранавічах, прызнаецца сякой-такой каштоўнасцю (няхай і не адразу, і пад ціскам упартай грамадскасці, і з неверагодным разумовым напружаннем чыноўнікаў), але…

РЕКЛАМА
Фота: Алесь ГІЗУН

Фота: Алесь ГІЗУН

І вось як заўжды бывае ў такія моманты, калі пані Гісторыя прачыняе свае дзверцы — перад намі разгортваецца сцэна і на ёй з’яўляюцца дзеячы, якім даецца шанец увайсці ў сваім амплуа й застацца ў той самай гісторыі героем або антыгероем.

Каб лішні раз не ліць слёз і не трапаць нерваў (бо ясна ж, што ўсё зграбуць, вывезуць, пахаваюць), за ранішняй кавай на тым самым бруку каменьчык за каменьчыкам перабіраю ў галаве тыя аргументы, што гучалі супраць, і шукаю свае контраргументы.

Фота: Алесь ГІЗУН

Фота: Алесь ГІЗУН

Аргумент 1

Брук пашкоджаны, а таму пойдзе на пераапрацоўку. Выбачайце! Як можна пашкодзіць камень? Што значыць пашкоджаны? Пабіты-паколаты? Але гэта колькі: 1-2-3%? А што астатні? Трохі перапэцканы рэшткамі асфальту? Дык палова гэтага смецця абаб’ецца падчас другаснага выкладання брукоўкі, а астатняе вышмаруюць шыны і падэшвы — не міне й года.

Аргумент 2

Брук нельга пакінуць на паркоўцы, бо ён занадта слізкі. Адразу хочацца паспачуваць усёй Заходняй Еўропе і натоўпам тамтэйшых турыстаў: як жа ім, бедненькім, там слізка ды коўзка, няхай трымаюцца! А калі сур’ёзна: хто змушае выкладаць брук менавіта на аўтапаркоўцы? Кампрамісны варыянт: ёсць вялізарны пешаходны партэр перад вакзалам. Такі крок будзе адэкватны як з гістарычнага гледзішча (бо брук застаецца ляжаць ля вакзала), і з пазіцыі сучасных нормаў камфортнасці й функцыянальнасці, і (як жа гэта ім усім растлумачыць?!) эстэтыкі.

Фота: Алесь ГІЗУН

Фота: Алесь ГІЗУН

Аргумент 3

Брук недастаткова трывалай пароды. Пардон, а наш асфальт трывалы? А якой пароды гэтая паўсюдная шэрая плітка-бетонка? Зірніце на яе, дзе яна праляжала хаця б гадоў 10, да прыкладу, перад Домам дзіцячай творчасці ў Паўднёвым мікрараёне: яма на яме. Гэта пры тым, што па ёй толькі ходзяць пешаходы і ездзяць раварысты!

РЕКЛАМА

Аргумент 4

Брук не мае гістарычнай каштоўнасці, а толькі дэкаратыўную. Ахтунг! Каштоўнаснасць — катэгорыя суб’ектыўная, да таго ж зменлівая ў часе. Бо быў час (і зусім нядаўна), калі ў гістарычнай каштоўнасці адмаўлялі нават такім відочным аб’ектам, як Фара Вітаўта ў Гародні. Па той самай прычыне да нядаўняга часу ператвараліся ў руіны бальшыня беларускіх замкаў ды палацаў. Балазе ўсё цячэ, усё змяняецца, але, на жаль, не ўсё можна вярнуць. Сёння нашы помнікі з горам папалам паўстаюць з руінаў і набываюць новыя колеры жыцця. Фары Вітаўта, як і сотням нашых іншых каштоўнасцяў, не пашанцавала, бо ў свой час знайшліся «эксперты» са сваімі аргументамі і блаславілі іх на «пераапрацоўку».

Насамрэч, гэты апошні аргумэнт — самы ключавы і лёсавызначальны, але і самы падступны, бо агучаны ён сапраўды кампетэнтнай асобай і з асаблівым статусам, чый голас і заступніцтва маглі б кардынальна паўплываць на сітуацыю.

Фота: Алесь ГІЗУН

Фота: Алесь ГІЗУН

І ўдвая прыкра, калі гэта выракае чалавек, сапраўды добра знаёмы з аналагічным досведам іншых краінаў, якія вызнаюць зусім інакшыя сістэмы каштоўнасцяў і практыкуюць супрацьлеглыя падыходы.

А быў шанец застацца героем, а не антыгероем у гісторыі роднага горада. 

 

Следует ли в городе восстанавливать старинную брусчатку?

Результаты опроса

Загрузка ... Загрузка ...

Чытайте таксама: Как и в Барановичах, строители в Варшаве нашли брусчатку при реконструкции дороги. Сравните, что было дальше!

 

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

1
Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
1 Цепочка комментария
0 Ответы по цепочке
0 Последователи
 
Популярнейший комментарий
Цепочка актуального комментария
1 Авторы комментариев
Nickname Авторы недавних комментариев
  Подписаться  
новее старее большинство голосов
Уведомление о
Nickname
Участник
Комментатор
Первая сотня
Загрузка аватара
За просмотр контента
За посещение сайта
Логин на сайт
Читатель-месяца
Ударник

Усё роўна будзе, як вырашаць ўлады…

Scroll Up