Новости / Общество

ТБМ прыгожа добраўпарадкавала крыніцу ў вёсцы пад Баранавічамі

19.08.2019, 16:39 / remove_red_eye 1129 / chat_bubble0

Сябры баранавіцкай арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны 14 жніўня прыбралі і аздобілі крыніцу ў вёсцы Рабкавічы Баранавіцкага раёна.

ТБМ прыгожа добраўпарадкавала крыніцу ў вёсцы пад Баранавічамі

Фота: facebook.com

Сябры ТБМ прыехалі ў вёску Рабкавічы і разам з мясцовым старастам Міхасём Руцкім пачысцілі крыніцу і ўсталявалі каля яе кампазіцыю – каменную арку, прыступкі, шыльду, птушак і кветкі з металу.

Фота: facebook.com

Фота: facebook.com

Дарэчы, перад пачаткам працы сябры арганізацыі правялі вялікую падрыхтоўчую работу – зрабілі эскіз элементаў аздаблення, узгаднілі праект з мясцовымі органамі ўлады, звярнуліся да кіраўніцтва будаўнічых арганізацый з просьбаю выдзеліць каменне для вырабу аркі і прыступкаў, прывезці жвір і прадаставіць грэйдзер для падсыпкі дарогі, піша на сваёй старонцы ў Facebook сябра ТБМ Мікалай Падгайскі.

Фота: facebook.com

Фота: facebook.com

Значную частку працы выканаў Алесь Фалей, сябра Саюза мастакоў Беларусі і Міжнароднай акадэміі графікі. Ён стварыў эскіз кампазіцыі і вырабіў аркі, прыступкі, шыльды, упрыгожыўшы іх выкаванымі птушкамі і кветкамі.

РЕКЛАМА
Алесь Фалей. Фота: facebook.com

Алесь Фалей. Фота: facebook.com

— Да мяне звярнуўся кіраўнік ТБМ Мікалай Падгайскі і прапанаваў узяць удзел у рэканструкцыі крыніцы. Я пагадзіўся і вырашыў зрабіць праект, які б мінімальна парушаў прыроду, – распавёў Intex-press мастак. – Мы ўжо выканалі значную частку працы. Яшчэ неабходна паставіць драўляныя парэнчы і акультурыць пустую зямлю каля крыніцы.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
  Подписаться  
Уведомление о
Scroll Up