Новости / Общество

Сем мітаў пра жнівеньскі путч 1991 году

19.08.2019, 10:52 / remove_red_eye 166 / chat_bubble1

19-21 жніўня 1991 у Маскве адбыўся праімпэрскі путч. Вакол жнівеньскіх падзеяў існуе шэраг мітаў, якія мы ў гэтым артыкуле разьвейваем, піша Сяргей Навумчык на Радыё Свабодзе.

Сем мітаў пра жнівеньскі путч 1991 году

Першая паласа незалежнай газэты «Свабода», фото: svaboda.org

Што адбывалася ў жніўні 1991

Некаторыя кіраўнікі ЦК КПСС, ваенна-прамысловага комплексу, КДБ, МУС і войска, а таксама віцэ-прэзыдэнт СССР Генадзь Янаеў ізалявалі прэзыдэнта СССР Міхаіла Гарбачова, заявілі пра ўвядзеньне надзвычайнага становішча і ўтварэньне т.зв. ГКЧП (у перакладзе з расейскай — дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы), пiша «Радые Свабода».

Імкнучыся сарваць меркаванае падпісаньне «саюзнай дамовы», якая фактычна прадугледжвала стварэньне замест імпэрыі канфэдэрацыі, члены КГЧП, самі таго не жадаючы, справакавалі абвяшчэньне былымі савецкімі рэспублікамі поўнай незалежнасьці.

Члены ГКЧП на прэсавай канфэрэнцыі, 19 жніўня 1991

Члены ГКЧП на прэсавай канфэрэнцыі, 19 жніўня 1991

Міт 1. Арганізатары путчу дзейнічалі ў поўнай адпаведнасьці з тагачаснымі Канстытуцыяй і законамі

Не. Для ўвядзеньня элемэнтаў надзвычайнага становішча, пра што заявілі члены КГЧП, было патрэбна рашэньне прэзыдэнта СССР, пацьверджанае Вярхоўным Саветам СССР. Аднак прэзыдэнт Гарбачоў быў ізаляваны ў сваёй крымскай рэзыдэнцыі, а дэпутаты Вярхоўнага Савета знаходзіліся на канікулах. Нягледзячы на тое, што старшыня ВС СССР Анатоль Лукьянаў устаў на бок путчыстаў, ён ня меў легітымнага права зацьвярджаць надзвычайнае становішча.

Акрамя таго, ворган кіраваньня, якім абвясьціў сябе ГКЧП, ня быў прадугледжаны Канстытуцыяй. Нарэшце, у шэрагу савецкіх рэспублік іх парлямэнты да жніўня 1991-га абвясьцілі пра вяршэнства сваіх канстытуцыяў і законаў над «саюзнымі», і нават калі б ГКЧП было зацьверджана ў адпаведнасьці з саюзнай Канстытуцыяй, на іх тэрыторыі ён бы ня быў прызнаны ў якасьці ленітымнага воргану.

Гарбачоў па вяртаньні ў Маскву, 21 жніўня 1991

Міт 2. Гарбачоў удзельнічаў у перавароце, але пра гэта не абвяшчалася

Адразу пасьля правалу путчу Пракуратура СССР правяла сьледзтва, у часе якога апыталі ўсіх асноўных удзельнікаў путчу, у тым ліку і арыштаваных членаў КГЧП (віцэ-прэзыдэнта Янаева, старшыню КДБ Кручкова, міністра абароны Язава і інш.). Ніхто зь іх не пацьвердзіў якую б ні было, нават ускосную, датычнасьць Гарбачова да арганізацыі путчу.

Дакладна ўстаноўлена, што ўжо 18 жніўня а 18-ай гадзіне Гарбачоў быў пазбаўлены ўсіх сродкаў сувязі, у тым ліку і сыстэмы нанясеньня ядзернага ўдару. Ягоная крымская рэзыдэнцыя ў Фаросе была ачэпленая памежнымі войскамі КДБ СССР, яму і членам ягонай сям’і было забаронена пакідаць яе тэрыторыю. Пра падзеі ў краіне і сьвеце Гарбачоў даведваўся з транзыстара, які быў у ягонага зяця. Аднак Гарбачоў і ягоныя блізкія маглі адносна свабодна перамяшчацца па тэрыторыі рэзыдэнцыі, у тым ліку і выходзіць на пляж, што потым было скарыстана нядобразычліўцамі як нібыта «інсцэніроўка арышту».

Барыс Ельцын на танку, 19 жніўня 1991

Міт 3. Заходнія лідэры адразу асудзілі путчыстаў

Ня ўсе і не адразу. Так, прэзыдэнт Францыі Франсуа Мэтэран спачатку заявіў пра гатоўнасьць супрацоўнічаць з «новым кіраўніцтвам СССР», але потым далучыўся да прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша, які адразу запатрабаваў вярнуць да ўлады прэзыдэнта СССР Міхаіла Гарбачова. Адназначную падтрымку ГКЧП выказалі толькі Муамар Кадафі і Садам Хусэйн.

Аднак большасьць заходніх лідэраў выказалі падтрымку рашучым дзеяньням прэзыдэнта РСФСР Барыса Ельцына, які ў Маскве ўзначаліў супраціў путчыстам.

Публікацыя ў газэце «Свабода», жнівень 1991

Міт 4. Путчысты хацелі толькі папалохаць, ніякіх рэпрэсыўных захадаў не плянавалася

Не. Праведзеным пракуратурай сьледзтвам выяўлена, што арганізатарамі путчу былі падрыхтаваныя сьпісы з некалькі сотняў палітычных і грамадзкіх дзеячаў, сярод якіх, да прыкладу, быў і «ідэоляг перабудовы», былы член Палітбюро ЦК КПСС акадэмік Аляксандар Якаўлеў.

Пасьля правалу путчу газэта «Свабода» зьмясьціла фотаздымак аднаго з закратаваных вагонаў, якія былі падагнаныя на на чыгуначную станцыю ў Менску і якія, як паведамілі крыніцы рэдакцыі, меркаваліся для будучых арыштаваных дэмакратычных актывістаў.

Існуе і яшчэ адзін перакананы ў тым, што будучыя рэпрэсіі павіннны былі мець масавы характар.

Выступаючы пасьля правалу путчу на сэсіі ВС 24 жніўня 1991, дэпутат Аляксандар Лукашэнка заявіў, што «на асобных заводах тысячы кайданкоў былі замоўленыя напярэдадні дзяржаўнага перавароту».

Плякат на мітынгу ў жніўні 1991

Міт 5. Кіраўнікі Беларусі выступілі за канстытуцыйную законнасьць, а значыць, не падтрымалі ГКЧП

Няпраўда. Гэта тое, пра што адразу пасьля правалу путчу заяўляў старшыня Вярхоўнага Савета БССР Мікалай Дземянцей.

Насамрэч, яшчэ 19 жніўня ён адмовіўся, як таго патрабавалі дэпутаты БНФ, выступіць з асуджэньнем путчу. Дземянцей у гэтыя дні не рабіў ніякіх публічных заяваў, затое ягоны намесьнік Васіль Шаладонаў выступіў па радыё і фактычна падтрымаў КГЧП. У той жа дзень Прэзыдыюм Вярхоўнага Савета выказаўся за «канстытуцыйную законнасьць», аднак адмовіўся прыняць заяву з асуджэньнем путчыстаў, што ў грамадзтва было ўспрынята як падтрымка.

З адназначнай падтрымкай ГКЧП выступіла Бюро ЦК КПБ (куды ўваходзілі Дземянцей і старшыня Саўміну Вячаслаў Кебіч), а 1-шы сакратар ЦК КПБ Анатоль Малафееў, які зьявіўся рэальным кіраўніком Беларусі, выказаў сваю падтрымку ГКЧП, знаходзячыся ў Маскве.

Мітынг супраць ГКЧП. Выступае старшыня БНФ Зянон Пазьняк

Міт 6. У Маскве пратэставалі, а ў Беларусі было ціха

Не. Раніцай 19 жніўня, адразу пасьля таго, як было абвешчана пра стварэньне ГКЧП, дэпутаты Апазыцыі БНФ сабраліся ў 363-м пакоі Дома ўраду і прынялі заяву, у якой ацанілі дзеяньні ГКЧП антыканстытуцыйным пераваротам. Дэпутаты накіравалі звароты да старшыні Саўміну Кебіча, старшыні КДБ Шыркоўскага і міністра ўнутраных спраў Ягорава з патрабаваньнем не выконваць распаражэньні ГКЧП. Ужо ў першы дзень БНФ сабраў на плошчы перад урадам мітынг; на 20 і 21 жніўня мітынгі прыйшлі тысячы людзей.

Дэпутаты Апазыцыі БНФ падтрымлівалі сувязь з апаратам расейскага прэзыдэнта Ельцына, яны запатрабавалі ад Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета склікаць нечарговую сэсію. З заявамі супраць ГКЧП выступілі таксама дэпутаты Менскага, Гомельскага і Наваполацкага саветаў.

Нарэшце, супраць ГКЧП выступілі першы намесьнік старшыні ВС БССР Станіслаў Шушкевіч і члены Прэзыдыюму ВС Дзьмітры Булахаў, Генадзь Карпенка, Валер Курдзюкоў, Аляксандар Сасноў, Міхась Сьлямнёў.

На плошчы ў часе надзвычайнай сэсіі ВС БССР, жнівень 1991

Міт 7. Лукашэнка падтрымаў путчыстаў, бо хацеў захаваць СССР

Не зусім. Аляксандар Лукашэнка не падпісваў заявы Апазыцыі БНФ 19-21 жніўня (некаторыя дэпутаты, якія не ўваходзілі ў склад апазыцыі, да яе далучыліся), але 20 жніўня разам з дэпутацкай групай «Камуністы за дэмакратыю» асудзіў путчыстаў. Пасьля правалу путчу Лукашэнка падпісаў ініцыяванае дэпутатамі БНФ патрабаваньне аб скліканьні нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савета; усяго яго падпісалі 82 дэпутаты.

Пелемізуючы са Станіславам Шушкевічам, 24 жніўня на сэсіі ВС Лукашэнка сказаў: «Вы кажаце, Станіслаў Станіслававіч, што ня трэба шукаць вінаватых. Трэба, Станіслаў Станіслававіч, каб гэта болей не паўтарылася. Каб кожны ведаў наперад, што калі толькі ён асьмеліцца ўзьняць ня толькі кулак, а толькі палец, … ён будзе імгненна адсечаны».

Лукашэнка меў на ўвазе Канстытуцыю, аднак праз гады БТ падавала гэты фрагмэнт як нібыта выступ супраць «карупцянэра Шушкевіча».

Аднак 25 жніўня, калі паўстала пытаньне аб абвяшчэньні незалежнасьці Беларусі, Лукашэнка адмовіўся рэгістравацца на сэсіі і, адпаведна, удзельнічаць у галасаваньні.

Матэр’ял Радыё Свабода напісаны класічным правапісам (з мягкімі знакамі).

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

1
Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
1 Цепочка комментария
0 Ответы по цепочке
0 Последователи
 
Популярнейший комментарий
Цепочка актуального комментария
1 Авторы комментариев
Nickname Авторы недавних комментариев
  Подписаться  
новее старее большинство голосов
Уведомление о
Nickname
Участник
Комментатор
Первая сотня
Загрузка аватара
За просмотр контента
За посещение сайта
Логин на сайт
Читатель-месяца
Ударник

Гicторыя………….

Scroll Up