Новости / Происшествия

Труп каня спалілі, іншых жывёлаў масава вакцынуюць. Што адбываецца ў палескай вёсцы, дзе выявілі сібірскую язву

13.08.2019, 13:34 / remove_red_eye 1117 / chat_bubble1

Галоўны ўрач Столінскага раённага цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі Антон Маджара расказаў Свабодзе пра сытуацыю ў Хотамелі.

Труп каня спалілі, іншых жывёлаў масава вакцынуюць. Што адбываецца ў палескай вёсцы, дзе выявілі сібірскую язву

Ілюстрацыйнае фота: mil.ru

Артыкул Радыё Свабода напісаны «тарашкевіцай» – дарэформенным правапісам змененым у 1933 годзе.

У вёсцы Хотамель Столінскага раёнау, дзе выяўлены выпадак захворваньня каня на сібірскую язву, праводзяцца «усе захады для папярэджаньня распаўсюду ў насельніцтва гэтага захворваньня», паведамляе «Радыё Свабода».

«Захворваньня сярод насельніцтва не рэгістравалася. Установы санітарнага нагляду, а таксама ўстановы аховы здароўя робяць усе захады для папярэджаньня распаўсюду ў насельніцтва гэтага захворваньня», — сказаў галоўны ўрач Столінскага раённага цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі Антон Маджара.

РЕКЛАМА

Кіраўнік Столінскай вэтэрынарнай станцыі Віталь Жакун паведаміў, што выпадак хваробы здарыўся ў гаспадарцы пэнсіянэра Васіля Страхі, які жыве на ўскрайку вёскі.

«Цяпер праводзім сходы грамадзян, было паседжаньне штабу, гэта ўсё аб’яўляецца. Гэта ўсё будзе даступна, людзі ў курсе. Мы рабілі падворны абход. Таму сказаць, што ня ведаюць, гэта неяк няправільна», — сказаў Віталь Жакун.

Васіль Страха адмовіўся размаўляць па тэлефоне, маўляў, «тэлефануйце тым, у каго першыя коні падохлі. У нас бяз вас праблемы», — сказаў гаспадар. Паводле Віталя Жакуна, ніякіх іншых выпадкаў сібірскай язвы ў Столінскім раёне дагэтуль не было і «гэта наогул першы выпадак з 1967 году».

«Пасьля падзеньня каня мы адабралі матэрыялы, бо не было ніякіх клінічных прыкмет, ніякага падазрэньня не было. У выніку дасьледаваньня атрымалі станоўчы вынік. А потым пачалі рабіць усе неабходныя захады. Труп каня спалілі. Праведзена вакцынацыя ўспрымальнага пагалоўя (кароў, коней, авечак, коз) у вёсках Хотамель і Рубель».

Паводле Віталя Жакуна падчас падворнага абходу робіцца агляд жывёл.

РЕКЛАМА

«У некаторых выпадках робім цепламэтрыю. Людзі ставяцца па рознаму. Але вакцынацыя жывёлаў — гэта неабходная працэдура. Мы ў час спрацавалі, іначай былі б праблемы. Дзе гэты конь хадзіў і дзе паў, усе адпаведныя мерапрыемствы праведзены».

Мэдыкі назіраюць за здароўем гаспадароў, там праведзена патрэбная дэзынфэкцыя.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

1
Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
1 Цепочка комментария
0 Ответы по цепочке
0 Последователи
 
Популярнейший комментарий
Цепочка актуального комментария
1 Авторы комментариев
Nickname Авторы недавних комментариев
  Подписаться  
новее старее большинство голосов
Уведомление о
Nickname
Участник
Комментатор
Первая сотня
Загрузка аватара
За просмотр контента
За посещение сайта
Логин на сайт
Читатель-месяца
Ударник

Добра робяць.

Scroll Up