Новости / Образование

Цвёрдая русіфікацыя. Доля беларускамоўных першакласнікаў упершыню склала менш за 10%

7.08.2019, 14:58 / remove_red_eye 319 / chat_bubble4

У 2018/2019 навучальным годзе ў Беларусі вучыліся па-беларуску толькі 9,7 % вучняў першых класаў. І гэтая лічба з кожным годам скарачаецца. Чатыры гады таму, у 2014 / 2015 навучальным годзе, доля першакласнікаў, якія вучыліся па-беларуску, складала 12,1 %. У 2009 годзе іх было 16,7%. Калі дзяржаўная палітыка не зменіцца, то праз 10 гадоў доля беларускамоўных школьнікаў стане блізкай да нуля.

Цвёрдая русіфікацыя. Доля беларускамоўных першакласнікаў упершыню склала менш за 10%

Фото: nn.by

Беларусь была самай русіфікаванай з рэспублік СССР, але нават тады пры канцы савецкага перыяду доля беларускамоўных школьнікаў складала 22%. Пасля здабыцця незалежнасці доля беларускамоўных школ рэзка вырасла, але пачала зноў падаць пасля таго як з прыходам да ўлады Аляксандра Лукашэнкі зноў пачалася русіфікацыя, пiша «Наша Нiва».

З 1995 да 2006 года доля беларускамоўных школьнікаў скарацілася з больш чым 40 да тых самых савецкіх 22%. У 2011-м яна ўпала да 17,8%, у 2016-м — да 13,3%. Былі зачыненыя беларускамоўныя патокі ў ВНУ.

Найбольшая доля беларускамоўных першакласнікаў цяпер — у цэнтральнай, Мінскай вобласці, гэта 17,9%. На Берасцейшчыне па-беларуску пайшлі вучыцца 14,5% дзяцей, на Гарадзеншчыне — 10,9%. Найменшая доля — на Віцебшчыне, усяго 6,3%. У горадзе Мінску ў беларускамоўныя першыя класы прынялі толькі 2,7% дзяцей.

РЕКЛАМА

Самі беларускамоўныя школы застаюцца такімі толькі на паперы. У выніку нізкіх заробкаў педагогаў і ідэалагічных фільтраў беларускамоўных педагогаў-прадметнікаў не хапае.

Беларусь — адзіная славянская дзяржава, дзе доля дзяцей, якія навучаюцца на нацыяльнай мове, падае. Нягледзячы на супраціў Расіі, Украіне ўдалося ўмацаваць пазіцыі ўкраінскай мовы. У іншых славянскіх дзяржавах, нават малых, як Славенія ці Паўночная Македонія, нацыянальныя мовы таксама функцыянуюць як адзіныя дзяржаўныя.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

4
Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
3 Цепочка комментария
1 Ответы по цепочке
0 Последователи
 
Популярнейший комментарий
Цепочка актуального комментария
4 Авторы комментариев
DimOsBarЮрий К.NicknameГетц Авторы недавних комментариев
  Подписаться  
новее старее большинство голосов
Уведомление о
Гетц
Участник
Комментатор
За просмотр контента

А почему в ВУЗах на пед.специальностях нет, в таком случае, конкретно направленности «на бел.языке обучения».
В садах нет групп на бел. языке.В группе, где дети изначально получали образование на национальном языке, более вероятно продолжение обучения в первом классе так же на белорусском языке.
Да и нет достаточно пропаганды национального языка на должном уровне. В том контексте, как он преподносится, он почему-то считается у нас «колхозным».
В 90м году в городе было только две школы с русским языком обучения, все остальные были на белорусском. Куда что делось?
И чиновники наши говорят на русском. Давайте, их для начала обучим белорусскому языку.

Юрий К.
Участник
Загрузка аватара
За просмотр контента
Комментатор
Первая сотня
За посещение сайта

Давайте для начала сами станем говорить хотя бы да пабачэння, дзякуй и кали ласка. Попробуйте — понравится не только Вам, но и окружающим, вот увидите! smile

А чиновники… Сначала надо сделать так, чтобы им нужды граждан стали важнее, чем распоряжения более высоких чиновников. То есть их посты должны быть выборными — тогда их будущее будет зависеть от качества их работы, а не от старательности в выполнении желаний небожителя.

Nickname
Участник
Комментатор
Первая сотня
Загрузка аватара
За просмотр контента
За посещение сайта
Логин на сайт
Читатель-месяца
Ударник

Што рабiць, што рабiць, калi руская мова зручней…

DimOsBar
Участник
За просмотр контента
Комментатор
Первая сотня
За посещение сайта

Так уж получилось, что русский язык оказался доминирующим, а к белорусскому не особо стремятся потому что он мало отличается от русского.

Scroll Up