Новости / Спадчына

Дзень чыгуначных войскаў Беларусі. Як у Баранавічах з’явілася першая на тэрыторыі краіны чыгуначная брыгада

6.08.2019, 14:01 / remove_red_eye 442 / chat_bubble0

Гісторыя існавання Баранавіч неад’емна звязана з чыгункай і вайсковымі часткамі, якія яе будавалі. 6 жніўня 1851 году царом быў падпісаны загад аб пачатку будаўніцтва чыгункі ў Расійскай імперыі. У 1998 годзе Александр Лукашэнка сваёй пастановай прызначыў гэтую дату, як Дзень чыгуначных войскаў Беларусі. 

Дзень чыгуначных войскаў Беларусі. Як у Баранавічах з’явілася першая на тэрыторыі краіны чыгуначная брыгада

Першыя вайскоўцы з’явіліся ў мястэчку Баранавічы амаль адразу пасля заснавання чыгуначнай станцыі – недзе ў 1880-х гадах. У лесе насупраць Палескага вакзала былі раскватараваны другі і трэці чыгуначныя батальёны і 5-я рота чацвёртага чыгуначнага батальёна.

Кожны чыгуначны батальён складаўся з дзвюх будаўнічых і дзвюх эксплуатацыйных рот. Спачатку вайскоўцам даводзілася жыць у намётавым лагеры. Пасля былі пабудаваны баракі-казармы, апошнія з якіх былі разабраныя некалькі год таму.

РЕКЛАМА

Пазней чыгуначныя батальёны былі аб’яднаны ў Чыгуначную брыгаду, якая неафіцыйна называлася Баранавіцкая. Брыгада мела сваю царкву, створаную ў 1890 годзе ў драўляным будынку сталовай (барак захаваўся да нашых дзён – на вул. Заслонава, 13). Царква змяшчала да 700 чалавек.

Падчас расейскай рэвалюцыі 1905 года салдаты чыгуначнай брыгады 10 снежня далучыліся да забастоўкі баранавіцкіх чыгуначнікаў. Імі быў збіты генерал Арцем’еў, які прыйшоў супакойваць бастуючых. З генерала салдаты сарвалі пагоны. Праз два дні ў Баранавічы прыбыло войска з Мінска, вайскоўцы арыштавалі найбольш актыўных удзельнікаў пратэстаў. У пачатку Першай сусветнай вайны Чыгуначная брыгада была накіравана на фронт.

Баранавіцкія чыгуначныя батальёны

РЕКЛАМА

2-гі чыгуначны батальён быў сфарміраваны 25 красавіка 1877 года. Палкавое свята адзначалася 16 жніўня. Батальён удзельнічаў у руска-турэцкай вайне 1877-1878 гадоў, дзе аднаўляў паўночна-турэцкую чыгунку, захопленую генералам Скобелевым. У руска-японскай вайне 1904-1905 гатоў салдаты батальёна займаліся пабудовай і рамонтам палкавой чыгункі ў раёне ад Ляояна да Куанчанцзы.

3-ці чыгуначны батальён быў сфарміраваны 12 лістапада 1876 года ў Маскве як ваенна-дарожны батальён. Палкавое свята адзначалася 8 лістапада. Батальён удзельнічаў у 1880-1890 гадах у будаўніцтве Луцкай чыгункі.

У 1910 годзе асобная Баранавіцкая палявая чыгуначная рота была перафарміравана ў 6 чыгуначны батальён з месцам дыслакацыі ў Баранавічах.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
  Подписаться  
Уведомление о
Scroll Up