Баранавіцкая чыгунка на старых паштоўках
У старажытнасці рэкі з’яўляліся галоўным транспартным шляхам – каля іх сяліліся лю- дзі, будавалі паселішчы. Наш горад таксама ўзнік на рацэ, але сучаснай – жалезнай. Напярэдадні Дня чыгуначніка, які ў гэтым годзе адзначаецца 4 жніўня, Intex-press вырашыла расказаць гісторыю баранавіцкай чыгункі праз паштоўкі.
28 лістапада (па новым стылі) 1871 года праз невялікую станцыю «Баранавічы» на ўчастку Брэст-Маскоўскай чыгункі праехаў першы таварна-пасажырскі цягнік. Менавіта гэтую дату і можна лічыць днём заснавання нашага горада, які на працягу свайго існавання цесна звязаны з чыгункай.
На станцыі «Баранавічы» ў той час ужо быў пабудаваны драўляны вакзал, які пазней назвалі Цэнтральным. Гэта была тэхнічная станцыя, створаная для рамонту і замены паравозаў на шляху паміж Брэстам і Мінскам. Таму побач былі ўзведзены дэпо і чыгуначныя майстэрні. Дзякуючы новым працоўным месцам, вакол вакзала пачалі сяліцца людзі.
Напрыканцы 1884 года пачаўся рух на новым участку чыгункі Вільна – Роўна, якая прайшла за некалькі кіламетраў ад Брэст-Маскоўскага ўчастку. Тады ж, для зручнасці, гэтыя ўчасткі былі звязаныя паміж сабой. У 1899 годзе быў збудаваны цагляны вакзал Палескай чыгункі плошчай 210 кв. м з паравым ацяпленнем.
У 1880-х гадах у лесе насупраць Палескага вакзала былі раскватараваны другі і трэці чыгуначныя батальёны і 5-я рота чацвёртага чыгуначнага батальёна. Кожны чыгуначны батальён складаўся з дзвюх будаўнічых і дзвюх эксплуатацыйных рот. Спачатку вайскоўцам даводзілася жыць у намётавым лагеры. Пасля былі пабудаваны баракі-казармы, частка якіх захавалася да сярэдзіны 2000-х гадоў. Пазней чыгуначныя батальёны былі аб’яднаны ў Чыгуначную брыгаду, якая неафіцыйна называлася Баранавіцкай. У 1903 годзе тут знаходзіўся яе штаб.
Першая і Другая сусветныя войны прыносілі разбурэнні і ў Баранавічы. Асабліва цярпела чыгунка, дэпо і вакзалы – іх найперш спрабавалі знішчыць як наступаючыя, так і адыходзячыя войскі. Але пасля завяршэння вайсковых дзеянняў праца чыгункі аднаўлялася. Адбудоўваліся будынкі, пракладаліся новыя рэйкі, змяняўся краявід горада. І толькі на паштоўках засталося сведчанне таго, як выглядалі Баранавічы ў самым пачатку ХХ стагоддзя.
Читайте также: Станция «Барановичи-Полесские» на довоенных снимках из семейного архива железнодорожного чиновника
Комментарии
Правила комментирования
Добрая гiсторыя.
Крутяк круцяцкi )))
«Наш паровоз вперед лети!»