Новости / Спадчына

Побег из полицейского участка, пожар в Литовском лесу и переезд горисполкома в Дом искусств. О чем писали газеты в Барановичах 80 и 20 лет назад

26.07.2019, 9:20 / remove_red_eye 1099 / chat_bubble3

Местная пресса – зеркало жизни населенного пункта. О чем писали барановичские газеты накануне Второй мировой войны и в первое десятилетие после распада СССР, посмотрела Intex-press, пролистав июньские номера за 1939 и 1999 годы.

Побег из полицейского участка, пожар в Литовском лесу и переезд горисполкома в Дом искусств. О чем писали газеты в Барановичах 80 и 20 лет назад

Парад на улице Советской. 1950-е годы. Сзади видно здание «Кулинарии». Фото: архив Руслана РЕВЯКО

  1939 год  

Kurjer Wileński wraz z Kurjerem Wileńsko-Nowogródzkim

7 ліпеня

Прыехаў цырк

У Баранавічы прыехаў цырк Станеўскіх, які разбіў свае намёты на вуліцы Шаптыцкага, каля Польскага банка (цяпер вул. Савецкая, каля Нацыянальнага банка). Цырк дасць тры прадстаўленні: у пятніцу, суботу і нядзелю. Пачатак пасляабедзеннага прадстаўлення ў 16.30, вечаровага – у 20.30.

Злодзей з тэмпераментам

Уночы злодзей улез у кватэру Якуба Хаймовіча на вул. Уланская, 71 (цяпер Піянерская), дзе пабіў членаў сям’і і збег праз акно. Цяпер паліцыя затрымала небяспечнага рабаўніка і злодзея Эдварда Казіміра Міклюса, жыхара Чэнстахова. Ён два тыдні хаваўся ў падгайніку каля Баранавіч. Падчас арышту Міклюс кінуўся на паліцыянтаў з нажом, але быў абясшкоджаны. Па дарозе ў пастарунак злодзей спрабаваў уцячы, кусаў і біў паліцэйскіх. Падчас зняволення Міклюс змог перахітрыць вартавога і ўцячы, але праз гадзіну яго затрымалі каля Свяцілавіч. Міклюс выканаў у Баранавічах шэраг узломаў з крадзяжамі. Частку крадзенага паліцыя знайшла ў сястры злодзея – Валянціны Міклюс, якая жыве на вул. Нарутовіча, 152 (цяпер Камсамольская).

11 ліпеня

Госці з Амерыкі ў Баранавічах

Як мы даведаліся, сёлета з 17 па 22.VII Баранавічы і ўся Наваградчына будзе прымаць знакамітых гасцей з ЗША. Прыедуць прафесар Колеман з жонкай, выкладчык польскай мовы ў Калумбійскім універсітэце ў Нью-Йорку, яго будзе суправаджаць упаўнаважаны міністр Польшчы ў Амерыцы, пан Грабоўскі. Колеманы з’яўляюцца гасцямі Польскага інстытута міжнароднага супрацоўніцтва і запрошаныя ў Польшчу Міністэрствам замежных спраў. Пасля аднадзённага знаходжання ў Баранавічах госці паедуць «шляхам Міцкевіча» ў падарожжа па Наваградчыне, дзе наведаюць усе помнікі і памятныя мясціны, звязаныя з жыццём і творчасцю славутага паэта

Эпілог крывавай бойкі ў в. Забалацце Навамышскай гміны

У гэтыя дні дайшло да крывавай расправы падчас сваркі паміж Канстанцінам Емяльянчыкам з Канстанцінам і Мартай Чатыкай. Падчас бойкі ў ход пайшлі вілы і калы. У выніку Канстанцін Емяльянчык быў моцна збіты і прывезены у шпіталь у Баранавічах.

Пажар на Кашаравай вуліцы

На вуліцы Кашаравай (цяпер участак вул. Леніна, паміж Барысаўскай і Вакзальным праездам) разгарэўся пажар у будзе, што належыць Фейге Шмуклер і дзе знаходзілася сталярская майстэрня Вацлава Капалкі. Пажар узнік па віне ўласніка майстэрні. Сам Капалка атрымаў лёгкія пашкоджанні. Страты з-за пажару склалі калія 500 злотых.

18 ліпеня

Дэманстрацыя на гадавіну Грунвальдскай бітвы

Жыхары Баранавіч 15 ліпеня разам з усёй Польшчай адзначылі акт гістарычнай перамогі польскіх і літоўскіх войскаў каля Грунвальда. У дэманстрацыйным шэсці па вуліцах горада да помніка Невядомаму жаўнеру прынялі ўдзел усе грамадскія аб’яднанні і ваенныя фарміраванні.  З прамовай выступіў Р. Гарашкевіч.

У Баранавічах няма свайго пляжа

Гарадская рада яшчэ зімой разглядала магчымасць стварэння штучнага вадаёму ў межах горада, дзе маглі б адпачываць жыхары горада. Праект, на жаль, застаўся ў марах, і зноў летні сезон ні на крок не наблізіў нас да жаданай вады. Самая блізкая да Баранавіч гэта, як вядома, невялікая рака Мышанка, што знаходзіцца за 6–7 км ад горада, у зялёных хмызняках на нізінных лугах. Гэтая рака і цяпер папулярная сярод дзяцей і моладзі з горада, якія бязлітасна вытоптваюць сялянскія сенакосы і цэлымі днямі сядзяць у кустах.

Цяпер у Баранавічах распаўсюдзіліся чуткі пра тое, што вада ў Мышанцы заразная і ў многіх людзей пасля купання на целе з’яляецца небяспечны сып. Іншыя кажуць пра існаванне шкодных мікраарганізмаў у Мышанцы, якія ўпіваюцца ў цела і могуць выклікаць хваробы. Усе гэтыя непадцверджаныя чуткі ў апошнія дні скарацілі наведвальнікаў Мышанкі і стварылі ў горадзе атмасферу «духаты» закаркаванай бутэлькі.

Таму не дзіўна, што жыхары ўсё часцей гавораць пра тое, што мясцовыя ўлады не ў поўнай меры занепакоены здароўем гараджан, што не цікавяцца гігіенічнымі ўмовамі купання ў Мышанцы і, як галоўны грэх, муніцыпалітэт не ў стане стварыць нармальную купальню для жыхароў. Гэткую бяздзейнасць уладаў падцвярджае стан намнога бліжэйшага да Баранавіч возера Жлобін. Бяда ў тым, што Жлобінскае возера знаходзіцца сярод тарфяных балот, не мае даступных берагоў і роўнага дна. Хаця яго можна было б зрабіць больш прыдатнымі месцам для купання.

21 ліпеня

Падзяка доктару Лапатто з Баранавіч

Гэтым выказваю сваю найвялікшую падзяку доктару гінекалогіі і акушэрства пану Лапатто за ўратаванне жыцця і здароўя маёй жонкі і дзіцяці падчас цяжкіх родаў і аперацыі (кесарава сячэння) у Баранавіцкім міжведамасным шпіталі і за надзейную лекарскую апеку. М. Штэрнбаўм.

26 ліпеня

Вайскоўцы, паліцыя і юнацтва тушылі пажар

У гэтыя дні ў дзяржаўным лесе Каўпеніцкага лясніцтва, каля вёскі Літва загарэўся Літоўскі лес. Агонь ахапіў каля 30 га. З-за таго, што пажар пашыраўся ўсё больш і больш, узнікла вялікая небяспека для навакольных вёсак і забудоў. На дапамогу пажарным прыйшло войска, паліцыя, мясцовыя жыхары і нават кампанія юнакоў, што стаяла побач. Агульнымі намаганнямі пажар атрымалася лакалізаваць, але агонь знішчыў каля 30 га лесу.

29 ліпеня

Смяротны скачок са стрельбай

З Баранавіч паведамляюць, што, калі фурман маёнтка Вольна Язэп Бобрык пераскокваў канаву з ружжом у руках, адбыўся стрэл. Куля трапіла Бобрыку ў жывот, у выніку чаго ён сканаў на месцы здарэння.

  1999 год  

Intex-press

15 июля

Ремонты разные нужны

Здание в центре Барановичей, похоже, уже стало яблоком раздора между властями и многими горожанами. Сначала спор вызывало выселение музыкальной и художественной школы, теперь ремонт. Работы идут здесь полным ходом, рабочие стараются на славу. Создается впечатление, что сроки поджимают – уж очень быстро продвигается ремонт. Фасад здания уже покрасили, крыльцо, обложенное гранитными плитами, вот-вот уже будет готово.

В редакцию все чаще стали обращаться горожане с просьбой узнать, что же будет в здании Дома искусства и так ли нужен там ремонт. Многих волнует, на какие средства производится реконструкция, и если на бюджетные, то не лучше ли было бы их направить, например, на переоборудование больницы, ремонт дорог, строительство жилых домов.

Барановичский горисполком. Фото: Intex-press

Барановичский горисполком. С 1992 по 1999 год – Дом искусства. Здесь  размещалась музыкальная и художественная школы.  Фото: Intex-press

Эти вопросы вы переадресовали зампреду горисполкома Валерию Лозицкому и начальнику отдела капстроительства Егору Чайковскому. Вот что они ответили:

– После реконструкции в здании разместится мэрия. Необходимость же ремонта назревала давно. Она зафиксирована документально накануне его проведения. Вы учтите, что здание строили после войны. Первый капитальный ремонт проводился только в 1982 году, то есть 17 лет назад. Нужно также учитывать, что помещение это предназначалось для административных нужд, поэтому и планировка нужна соответствующая. И потом, разве школе выделили худшее здание?

Средства для ремонта используются бюджетные. Почему они пошли на ремонт именно Дома искусств? Городские средства распределяются исполкомом в начале каждого года. И хотя деньги используются разумно, на все средств не хватает. Однако есть целевые программы (реконструкция здания новой мэрии одна из них) и есть очередность их исполнения.

Могу сказать, что излишеств в мэрии не будет. По крайней мере, не более того, что необходимо для организации рабочего места. Думаю, любому человеку будет приятно зайти со своей проблемой в новое и светлое здание. Закончить ремонт планируется к 9 августа, Дню строителя.

Я твердо уверен, что любой здравомыслящий человек поймет необходимость этого ремонта, а тот, кто ищет скандала… ему объясняй, не объясняй…

***

Объяснения Лозицкого и Чайковского звучат довольно убедительно. Но разделяют ли их точку зрения горожане? Сегодня, когда в больницах лечат без лекарств, когда мусор в такую жару не вывозится по несколько дней, когда дороги требуют капитального ремонта, человеку трудно понять и принять, то что бюджетные деньги используются на ремонт мэрии… Более того, горожан волнует сама целесообразность переезда части чиновников в новое помещение. В шестиэтажном здании на ул. Советской, где сейчас располагается исполнительный комитет, мест более чем достаточно, условия вполне приемлемые. Не логичней было бы сделать косметический ремонт  старого здания, а новое отдать тем, кто более в нем нуждается. Ведь решение проблем горожан вряд ли зависит от помещения, где заседают чиновники.

Марина Куликова

Читайте также: Собака загрызла женщину, осужден работник суда и четверо утонувших на Мышанке за неделю. О чем писали газеты в Барановичах 80 и 20 лет назад (июнь)

Локомотив наехал на железнодорожную платформу, следователь спустил на врача собаку. О чем писали в Барановичах 80 и 20 лет назад  (май)

Автобус наехал на военную повозку, рынок хотят превратить в авеню. О чем писали барановичские газеты 80 и 20 лет назад (апрель)


Читать также
Комментарии

Правила комментирования

3
Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
2 Цепочка комментария
1 Ответы по цепочке
0 Последователи
 
Популярнейший комментарий
Цепочка актуального комментария
2 Авторы комментариев
Nicknametexer Авторы недавних комментариев
  Подписаться  
новее старее большинство голосов
Уведомление о
texer
Участник
Загрузка аватара
Комментатор
Первая сотня
За просмотр контента
За посещение сайта

Всё лучшее — нет, не детям, так было при советах. Всё лучшее — чиновникам! А мы в соседней статье собирались рекомендовать им здание бывшего Дома пионеров. Наивные…

Nickname
Участник
Комментатор
Первая сотня
Загрузка аватара
За просмотр контента
За посещение сайта
Логин на сайт
Читатель-месяца
Ударник

Низя им Дом пионеров — туда мультимедийный экран не пройдёт… wink

Nickname
Участник
Комментатор
Первая сотня
Загрузка аватара
За просмотр контента
За посещение сайта
Логин на сайт
Читатель-месяца
Ударник

Интересны они, страницы истории…

Scroll Up