Новости / Спадчына

Як старшыня сельсавета зрабіў сялян сваімі парабкамі і сабатаваў стварэнне калгаса ў Баранавіцкай вобласці

24.07.2019, 11:56 / remove_red_eye 1301 / chat_bubble3

Сяляне будавалі старшыні дом і гаспадарчыя пабудовы, вазілі пясок і гліну, саджалі дрэвы, апрацоўвалі зямлю і малацілі збожжа… Гэта не вытрымка з падручніка гісторыі перыяду прыгоннага права. Такая гісторыя адбылася пасля вайны ў Баранавіцкім раёне са звычайным старшынёй калгаса, упэўненым у сваёй беспакаранасці.

Як старшыня сельсавета зрабіў сялян сваімі парабкамі і сабатаваў стварэнне калгаса ў Баранавіцкай вобласці

Палацава-паркавы комплекс Лашкевічаў, Стайкі, Баранавіцкі раён. Пасля вайны тут месцілася школа. Фота: Руслан РАВЯКА

Інфармацыю мы знайшлі ў даведцы на імя старшыні выканкама абласнога Савета дэпутатаў працоўных Ледзянёва, якую напісаў 7 сакавіка 1951 года інструктар Баранавіцкага аблвыканкама Яфімчук.

У 1945 годзе Веніямін Калоша, ураджэнец вёскі Ліхасельцы Гарадзішчанскага раёна (цяпер Баранавіцкі), заняў пасаду старшыні Стайкаўскага сельсавета. Пасля гэтага новы кіраўнік вельмі актыўна пачаў займацца ўпарадкаваннем асабістага жыцця. Ён прымусіў сялян, у асноўным з вёскі Юшкавічы, бясплатна працаваць на будаўніцтве свайго дома, высадцы саду і вырошчванні зерневых культур.

У 1947 годзе Калоша набыў хату і хлеў у Ішкалдзі. Па яго загадзе сяляне са Стаек і Юшкавіч на 30 фурманках за адзін рэйс перавезлі гэту хату ў родныя для Калошы Ліхасельцы. Працу па ўзвядзенні жылля таксама выпала рабіць сялянам. Напрыклад, жыхар Юшкавіч Міхаіл Грамадскі рабіў для Калошы столь у хаце і фундамент пад хлеў, а Канстанцін Гладкі рабіў вокны, на што змарнаваў восем дзён. Селянін Антон Завістовіч вазіў Калошу пясок і гліну на печ, а таксама каменне пад фундамент. Цікава, што адзін з камянёў быў некалі помнікам, які Завістовіч з сынам Калошы забралі з могілак у Ліхасельцах.

РЕКЛАМА

Восенню 1948 года каля новага дома старшыні пасадзілі 16 пладовых дрэваў. Калоша самастойна выкапаў іх на хутары Браніслава Глінскага, які з’ехаў у Польшчу.

На ўчастку старшыні калгаса сяляне аралі зямлю, сеялі, збіралі збожжа, малацілі, перамолвалі зерне на муку, якую вазілі на кватэру Калошы ў вёсцы Стайкі.

У даведцы ёсць нават дакладныя дадзеныя аб тым, хто, што і калі рабіў. Восенню 1949 года сяляне сеялі Калошу азімыя пад ураджай і баранавалі поле сваімі коньмі. Зжатае жыта браты Станіслаў і Вікенцій Палойкі перавезлі ў гумно Юльяна Нядзелькі, жыхара Юшкавіч. Пасля таго як жыта змалацілі мясцовыя сяляне, мука захоўвалася ў свіране таго ж Нядзелькі.

Яшчэ тры чалавекі вазілі для мясцовага пана-старшыні салому з Юшкавіч у Стайкі.

Тым часам своеўладства Веніяміна Калошы павялічвалася. Ён прымушаў працаваць на сябе не толькі сялян, але і дэпутатаў сельсавета. Старшыня даў дэпутату Аляксандру Блажко 2 пуды ячменю і загадаў, каб той пасеяў яго на дзяржфондаўскай зямлі, якая раней належала Гаўрыілу Бурцу, што з’ехаў жыць у Польшчу. Дэпутат засеяў і потым сабраў ураджай, абмалаціў па запісцы старшыні і адвёз Юльяну Нядзельку для пераапрацоўкі на муку і крупу.

РЕКЛАМА

За сваю працу ніхто з сялян грошай не атрымаў. Больш за тое, старшыня сельсавета паводзіў сябе з імі нахабна і груба, лаяў за дрэнную працу і патрабаваў ад іх гарэлку. Напрыклад, Канстанціну Гладкаму дасталося за тое, што ён марудна рабіў вокны. Калі сяляне вазілі Калошу пясок і гліну, Антон Завістовіч завёз Калошу на сваім кані дадому ў Ліхасельцы. Грошай нахабнік не заплаціў і патрабаваў ад Завістовіча паўлітра гарэлкі за яго вяселле, на якое старшыня па нейкіх прычынах не трапіў. Селянін даў кіраўніку грошы на гарэлку, якія Калоша адразу ж і патраціў у мясцовай краме.

На працягу пяці гадоў, з 1945-га па 1950-ы, Калоша хаваў сваю зямлю ад абкладання падаткамі і дзяржпастаўкамі. У Ліхасельцах у яго было 3,50 гектара зямлі, але дасціпны старшыня запісаў у Стайкаўскім сельсавеце толькі адзін гектар. А за 1950 год Калоша не разлічыўся з дзяржавай па прадуктах жывёлагадоўлі і сяльгаспадатку.

Былі да Калошы пытанні і па будаўніцве калгаснага жыцця. У даведцы інструктара Яфімчука адзначаецца, што сяляне былі не супраць увайсці ў калгас, але старшыня сам запавольваў працэс і выкарыстоўваў людзей на будаўніцтве хаты, вырошчванні хлеба, пасадцы дрэваў. Сяляне напісалі 32 заявы аб уваходжанні у калгас, але арганізацыйны сход Калоша так і не правёў. Адметна, што ў сельсавеце тады быў створаны толькі адзін калгас у вёсцы Стайкі. Там аб’ядналісяў савецкую гаспадарку 247 двароў, што склала ўсяго 48% ад агульнай лічбы.

Цяжка сказаць, колькі б яшчэ доўжылася самаўпраўства мясцовага князька, калі б аднаму з сялян не надакучыла трываць здзекі. Той самы Юльян Нядзелька, у якога захоўвалася ўсё, што можна, звярнуўся са скаргай да вышэйшага кіраўніцтва. Пасля скаргі пачалася праверка, якая і дазволіла сабраць усё факты і скласці адзіную карціну падзей той гісторыі.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

3
Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
3 Цепочка комментария
0 Ответы по цепочке
0 Последователи
 
Популярнейший комментарий
Цепочка актуального комментария
2 Авторы комментариев
LexNickname Авторы недавних комментариев
  Подписаться  
новее старее большинство голосов
Уведомление о
Nickname
Участник
Комментатор
Первая сотня
Загрузка аватара
За просмотр контента
За посещение сайта
Логин на сайт
Читатель-месяца
Ударник

Гiсторыя — гэта цiкава…

Lex
Участник
За просмотр контента
Комментатор

Это все что нужно знать о совковых колхозах, рабский труд и издевательства новых господ. Вы еще поведайте историю «героя» Вильчковского, которого сельчанин убил, считаю за дело и именем которого до сих пор названа улица в Барановичах.

Lex
Участник
За просмотр контента
Комментатор

Пора бы уже задуматься чьими именами названы улицы города , палачами и убийцами и вернуть исторические названия, отказаться наконец от этой преступной коммунистической идеологии.

Scroll Up