Новости / Происшествия

26-гадовы хлопец з Гродзеншчыны памёр ад раку, які развіўся ў арміі. Выявілі яго толькі на чацвёртай стадыі. Хто вінаваты?

24.07.2019, 17:20 / remove_red_eye 6578 / chat_bubble8

Страшная трагедыя ў сям'і Куневічаў з вёскі Трошчыцы пад Карэлічамі: 20 ліпеня памёр сын, 26-гадовы Міша. Памёр ад раку страўніка. Яго камісавалі, калі хвароба была ўжо на фатальнай стадыі. Найхутчэй, хлопца ўзялі ў армію ўжо з ракам. І з анкалогіяй ён служыў: ніхто не зважаў на болі і ванітаванне, хлопца пічкалі прымітыўнымі таблеткамі. Як такое магло здарыцца?

26-гадовы хлопец з Гродзеншчыны памёр ад раку, які развіўся ў арміі. Выявілі яго толькі на чацвёртай стадыі. Хто вінаваты?

Міхаіл падчас службы. Ён быў жанаты і ўзяў прозвішча жонкі — Рыштоўскі. Фота: Наша Ніва

Сям’я сцвярджае, што Карэліцкі ваенкамат спецыяльна, праз недаборы, заплюшчыў вочы на кепскія аналізы прызыўніка і адправіў яго служыць, піша Наша Ніва. У арміі Міша большую частку часу правёў у шпіталях на прымітыўных таблетках і з таўром «касільшчыка», пакуль, урэшце, у Мінску ў яго не дыягнаставалі анкалогію з множнымі метастазамі, адразу ў чацвёртай ступені!

Пасля гэтага яго камісавалі, а хлопец працягнуў яшчэ пару месяцаў — нічога ўжо нельга было зрабіць. 

«Міша малады хлопец, але пэўныя праблемы са здароўем у яго былі, — расказвае нам яго маці, Вольга Куневіч. — Да войска ён скардзіўся часам: балеў жывот, не было апетыту. Але неяк асабліва на гэта ўвагі не звярталі, ён сам не звяртаў. Ён бываў у нашай бальніцы, СОЭ скакала ў тры разы! Але нешта сімптаматычна рабілі, яно зніжалася. Потым, перад войскам, мо за які год, пачалося такое, што раны перасталі загойвацца. Голіцца, недзе шмаргане лязом — дык нагнаенне адразу, не зацягваецца. Мы і з гэтай шчакой парэзанай нават хадзілі да доктара, як бы яе залячыць. А тут прызыў, ваенкамат — аналізы ідэальныя! Я тады яшчэ сама хадзіла да Зарубайкі [тагачасны камісар Карэлічаў], прасіла, каб хоць яго добра паглядзелі, ён жа хворы. У Гродна ён паехаў на камісію, але там нічога ў яго не праверылі — Зарубайка ўзяў справы прызыўнікоў, сам пайшоў на камісію, яны там яму падмахнулі, што пагаджаюцца з вердыктамі нашага камісарыята — і ўсё. А хлопцы нічога не сказалі. Іх шмат было. Гэта наш сын расказваў, але і іншыя могуць пацвердзіць». 

РЕКЛАМА

Паводле словаў жанчыны, у войску стан Міхаіла горшаў — службу ён праходзіў у Слоніме, в/ч 20170.

«Ён нават прысягу прымаў у шпіталі! Мне званіў, казаў: мама, я падыхаю. А яму: «Ты косіш!» — і давалі дратаверын і алюмаг [спазмалітык і супрацьязвеннае. — Рэд.]. Паглыбленых аналізаў, з яго словаў, яму не праводзілі. Ён і ў вучэбцы, у Печах, ляжаў у бальніцы, у Слоніме ляжаў у бальніцы, нідзе нічога не выяўлялі і не шукалі. Як ён мне казаў, ён пры доктару выпіў вады і адразу ж гэта назад вырыгаў, на яго ж. І тады яны, відаць, падумалі, што мо і не косіць, і адправілі ў Мінск. У Мінску выявілі анкалогію і адразу ж камісавалі. Але там была чацвёртая ступень, ён прыехаў дадому, троху пажыў — і ўсё. Там ужо нічога не дапамагае…» — дадае жанчына. 

«З вайсковай выпіскі вынікае, што хвароба з’явілася падчас службы. Але гэта фантастыка! Мы потым ездзілі ў Бараўляны. Дактары кажуць, што каб за адзін год з нічога ў чацвёртую стадыю, дык такога не бывае. А вайскоўцы гнуць сваю лінію. Мы падавалі скаргу ў пракуратуру, яны пагаджаюцца з вайскоўцамі: «Хвароба набытая падчас службы», — кажа Вольга Куневіч. 

РЕКЛАМА

Ці сапраўды ў хлопца былі кепскія аналізы перад адпраўкай у войска? Сям’я выказвае здагадкі, што іх маглі ўтаіць ці памяняць на «чыстыя». 

«Наша Ніва» знайшла лабаранта паліклінікі ў Міры, дзе Міхаіл іх здаваў. 

Лабарантку зваць Данута Хвасько. Яна прыгадвае, што аналізы сапраўды добрымі не былі. 

«У яго ніколі не было добрых аналізаў. Ён ляжаў у нашай бальніцы яшчэ і да войска, і яны ўсё былі кепскія. Пра СОЭ я не памятаю нічога, але памятаю, што былі вялікія лейкацыты. Мы тады яшчэ з маёй калегай — нас двое, — абмяркоўвалі, ад чаго гэта можа быць. Ну мы не дактары, мы падумалі, што мо гэта праз ангіны ці што. А далей як? Вось яны прыйшлі па лініі ваенкамата здаць аналізы, то мы іх ім жа назад і даём, і яны самі ідуць з паперамі ў камісарыят, а там ужо дактары прымаюць рашэнні. Я выключаю, што нейкія аналізы маглі быць падмененыя: я што, у турму хачу? Я сама маці, я ніколі б нейкаму камісару ў такой справе падыгрываць не стала б, хай бы мяне на каленях прасілі. Гэта пытанні да камісіі», — сказала нам спадарыня Данута. 

Карэліцкі камісар Канстанцін Зарубайка, падчас работы якога быў прызваны Міхаіл Куневіч, пачуў пытанне «Нашай Нівы» і кінуў слухаўку, сказаўшы, што гаварыць не будзе. 

Сябры Міхаіла гавораць, што Зарубайка катэгарычна казаў яму: «Што ты ні рабі, а служыць ты пойдзеш».

Такую прынцыповасць сябры звязваюць з тым, што Міхаіл, аказваецца, дагэтуль ужо прызываўся ў войска, у 2017-м, але прабыў там зусім няшмат, ажаніўшыся з жанчынай, якая мела малое дзіцё. 

Такім чынам, ён стаў прыёмным бацькам і атрымаў права на камісаванне. А як дзіцю споўнілася тры гады, то зноў стаў годны да прызыву. 

 

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

8
Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
4 Цепочка комментария
4 Ответы по цепочке
0 Последователи
 
Популярнейший комментарий
Цепочка актуального комментария
6 Авторы комментариев
eni.ПрохожийtexerNicknameLex Авторы недавних комментариев
  Подписаться  
новее старее большинство голосов
Уведомление о
Валерий Жмышенко
Участник
Загрузка аватара
За просмотр контента
Комментатор
За посещение сайта
Читатель-месяца
Ударник

Да-да, идите служить. Каждый раз читая такое, призывник, подумай: где и при ком ты живёшь.

Lex
Участник
За просмотр контента
Комментатор

Пока таких Залупайко и иже с ними врачебные комиссии не начнут судить с обязательным возмещением материального и морального вреда с них лично, такие случаи будут продолжаться. А Равкову нужны новые рабы- срочники, листья собирать, дорожки и траву красить.

Nickname
Участник
Комментатор
Первая сотня
Загрузка аватара
За просмотр контента
За посещение сайта
Логин на сайт
Читатель-месяца
Ударник

Ему просто нужны бойцы, которые будут выполнять приказы… План — взять как можно больше….

eni.
Участник
За просмотр контента
Комментатор
Первая сотня
Загрузка аватара
За посещение сайта
Логин на сайт

Про комиссии при военкоматах согласен здоровых отмазывают, больными пополняют ВС.

Прохожий
Участник
Загрузка аватара
Комментатор
Первая сотня
За просмотр контента
За посещение сайта
Логин на сайт

Енот ,не осли .

Nickname
Участник
Комментатор
Первая сотня
Загрузка аватара
За просмотр контента
За посещение сайта
Логин на сайт
Читатель-месяца
Ударник

Дрэнна, калi заплюшчваюць вочы на хваробы прызыўнiкоў, каб выканаць «план» прызыву… Пагналi хлопца на смерць. mad

texer
Участник
Загрузка аватара
Комментатор
Первая сотня
За просмотр контента
За посещение сайта

В цивилизованной стране можно было бы под суд отдать таких медиков и комиссаров! А у нас вся надежда лишь на божий суд…

eni.
Участник
За просмотр контента
Комментатор
Первая сотня
Загрузка аватара
За посещение сайта
Логин на сайт

И нас можно…

Scroll Up