Тры гады таму загінуў Павел Шарамет: у Мінску ўшанавалі памяць журналіста
За тры гады ўкраінская паліцыя так і не здолела раскрыць злачынства.
У Мінску ўшанавалі памяць журналіста Паўла Шарамета, які тры гады таму загінуў у Кіеве. На Паўночных могілках, дзе знаходзіцца яго магіла, сабраліся сваякі і калегі, усклалі кветкі, піша Еўрарадыё.
Беларускі журналіст Павел Шарамет загінуў 20 ліпеня 2016 года ў цэнтры Кіева ў выніку выбуху аўтамабіля. Паліцыя кваліфікуе яго гібель як наўмыснае забойства, здзейсненае спосабам, небяспечным для жыцця многіх людзей.
Комментарии
Правила комментирования
А цi спрабавалi яны?.. У нiх iншыя клапоты…
А его сайт работает до сих пор.
работает ….