Новости / Общество

У Крошыне адбудзецца свята кавалёў «Крашынскі перазвон»

17.07.2019, 13:49 / remove_red_eye 728 / chat_bubble1

Мерапрыемства адбудзецца 27 ліпеня на малой радзіме каваля Паўлюка Багрыма.

У Крошыне адбудзецца свята кавалёў «Крашынскі перазвон»

Фота: Intex-press

Свята пачнецца з адкрыцця новых арт-аб’ектаў. Таксама ў праграме свята конкурс кавалёў, эстрадны канцэрт, майстар-класы па традыцыйных відах рамёстваў, кірмаш-продаж, бібліятэчны марафон, дыскатэка.

Поўная праграма свята:

15.00 – цэнтральны ўваход у Крошынскі парк. Адкрыццё арт-аб’екта «Каждый кузнец своего счастья»;

15.15 – Крошынскі СДК. Адкрыццё арт-аб’екта «Жаўранак Багрыма».

Галоўная сцэнічная пляцоўка ў Крошынскім парку

15.30 – адкрыццё свята «Пажаданні Бога Сварога» i конкурсу кавальскага майстэрства «Кузнец куе, жаўрук пяе»;

15.50 – святочная канцэртная праграма творчых калектываў раёна i гасцей свята;

20.00 – канцэрт эстрадных калектываў і асобных выканаўцаў раёна;

22.00–24.00 – маладзёжная дыскатэка.

Набярэжная р. Шчары з боку Крошынскага СДК

15.00 – кірмаш-продаж рамесных вырабаў, майстар-класы па традыцыйных відах рамёстваў «Рамесная слабада Крашына», «Ганчарны свет», «Дзівосы з дрэва», «Казкі са шкла», «Лазовыя карункі», «Народны ручнік як крыніца натхнення». «Госць, не дзьміся – еш, што ў місе», «Дзе кветка, там і пчолка»;

17.00 – конкурс сярод кавалёў «Кузнец куе, жаўрук пяе»;

16.20 – гумарыстычная фальклорная праграма «Перавяліся ў вёсцы кавалі», конкурсы «Круціся, калаўрот, весяліся, народ» i «Дзе гармонiк звонка грае, там прыпеўка ў вышыню ўзлятае», выступленні фальклорных калектываў i танцавальнага калектыву побытавых танцаў «Фалькларынка».

Крошынскі парк

16.00 – дзіцячая гульнёвая пляцоўка «Вясёлка дзяцінства» (машынкі, батуты, цацкі, экапікнік, аквагрым, папкорн і г.д.);

15.00 – міні-музей «Сялянская хатка»;

16.00 – «Бібліятэчны марафон: конкурс чытачоў «Душой народжаныя словы – зямлі бацькоў асноў аснова», рэгіянальныя сустрэчы аўтараў Баранавіцкага раёна з літаратарамі г. Лунінца (членамі аматарскага аб’яднання «Литературная провинция», выстава творчых работ піяр-праекта «Библиотека – территория для всех» i г.д.

14.00 – катанне на брычцы «У вазочку з вецярочкам ды ў вёсачку трушком»;

18.00 – паказальныя выступленні коннага клуба.

Праезд Баранавічы – аг. Крошын:

электрацягнік ст. «Баранавічы-Палескія» – ст. «Крошин» (13:07, 14:57, 16:03, 17:36, 20:28); электрацягнік ст. «Крошин» – ст. «Баранавічы-Палескія» (16:23, 18:50, 20.10, 21:27, 23:10).

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

1
Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
1 Цепочка комментария
0 Ответы по цепочке
0 Последователи
 
Популярнейший комментарий
Цепочка актуального комментария
1 Авторы комментариев
Nickname Авторы недавних комментариев
  Подписаться  
новее старее большинство голосов
Уведомление о
Nickname
Участник
Комментатор
Первая сотня
Загрузка аватара
За просмотр контента
За посещение сайта
Логин на сайт
Читатель-месяца
Ударник

Свята — гэта добра.

Scroll Up