Новости / Культура

Баранавіцкі рэжысёр атрымаў галоўны прыз фестывалю ў Эстоніі

1.07.2019, 18:49 / remove_red_eye 265 / chat_bubble2

Фільм «Сума» (Summa) рэжысёра Андрэя Куцілы атрымаў галоўны прыз XXXIII Міжнароднага фестывалю дакументальнага і антрапалагічнага кіно ў эстонскім Пярну.

Баранавіцкі рэжысёр атрымаў галоўны прыз фестывалю ў Эстоніі

Андрэй Куціла на фестывалі ў Пярну. Фота: svaboda.org

Па меркаванні журы, фільм адзначаны «як найлепшае мастацкае дасягненне і вельмі важнае пасланне», пiша «Радые Свабода».

Андрэй Куціла сказаў карэспандэнту Свабоды, што фестываль у Пярну называюць «антрапалагічным»:

– Фестываль невялікі, але досыць вядомы, рэжысёры-дакументалісты пра яго ведаюць, ён займае ўнікальную нішу — не гоніцца за актуальным кіно, а адбірае фільмы, якія кажуць нам пра чалавека істотныя, глыбінныя рэчы яго існавання ў прыродным і культурным кантэксце.

РЕКЛАМА

Андрэй Куціла адзначыў, што рады новай узнагародзе.

Фото: svaboda.org

Фото: svaboda.org

– Летась, напрыклад, гран-пры атрымаў фільм «Аб айцах і сынах» — хіт міжнародных фестываляў, пераможца Sundance, намінант на Оскар. Таму мне таксама прыемна, што наш з Тацянай Бембель фільм Summa ўпісаны ў гісторыю гэтага фестывалю, — паведаміў рэжысёр з Баранавіч.

«Сума» — гэта гісторыя сяброўства паміж старым польскім мастаком Анджэем Струмілам і маладой беларускай мастачкай Марыяй. «Наша агульная антычнасць» — так называе эпоху ВКЛ пан Анджэй, які жыве ў вёсцы на паўночным усходзе Польшчы. Нягледзячы на свае 90 з гакам, ён займаецца жывапісам і гадуе арабскіх коней. Нібыта ў паралельным свеце існуе Марыя, якая вырасла ў спальным раёне на ўскраіне Мінска. Маладую жанчыну вабяць дзівосныя таямніцы жыцця, якія хаваюцца ў свеце пана Анджэя. І яна ўцякае туды без аглядкі, пакідаючы ў Беларусі мужа.

Чытайце таксама: Режиссер из Барановичей получил приз за лучший фильм на Краковском кинофестивале i

Фильм барановичского режиссера победил на фестивале в Германии

РЕКЛАМА


Читать также
Комментарии

Правила комментирования

2
Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
2 Цепочка комментария
0 Ответы по цепочке
0 Последователи
 
Популярнейший комментарий
Цепочка актуального комментария
2 Авторы комментариев
eni.Nickname Авторы недавних комментариев
  Подписаться  
новее старее большинство голосов
Уведомление о
Nickname
Участник
Комментатор
Первая сотня
Загрузка аватара
За просмотр контента
За посещение сайта
Логин на сайт
Читатель-месяца
Ударник

Добрае дасягненне.

eni.
Участник
За просмотр контента
Комментатор
Первая сотня
Загрузка аватара
За посещение сайта
Логин на сайт

Поздравляем и желаем дальнейших успехов.

Scroll Up