Собака загрызла женщину, осужден работник суда и четверо утонувших на Мышанке за неделю. О чем писали газеты в Барановичах 80 и 20 лет назад
Местная пресса – зеркало жизни города. О чем писали барановичские газеты накануне Второй мировой войны и в первое десятилетие после распада СССР, посмотрела Intex-press, пролистав июньские номера за 1939 и 1999 годы.
1939 год
Kurjer Wileński wraz z Kurjerem Wileńsko-Nowogródzkim
2 чэрвеня
Новы будынак пошты
З 1 чэрвеня 1939 года баранавіцкая пошта перанесла ўсе свае офісы і аддзелы ў новы ўласны будынак на вуліцы Міцкевіча (цяпер вул. Леніна. Будынак пошты знаходзіўся на месцы будынка цяперашняга гарадскога Дома культуры. – Аўт.)
15 чэрвеня
Чыгуначныя касіры скардзяцца на перагрузку на працы, а грамадства – на адсутнасць турыстычных паслуг у Баранавічах
Мы ўжо абмяркоўвалі неабходнасць адкрыцця гандлёвага агенцтва ПБП Orbis (польскае бюро падарожжаў у міжваенны час. – Аўт.) у Баранавічах для зручнасці шматлікіх турыстаў, якія часцей і часцей наведваюць Наваградчыну ды не могуць знайсці ніякай падтрымкі, а таксама скардзяцца на страшэнныя турыстычныя ўмовы на нашых землях.
Нягледзячы на тое, што турыстычны сезон даўно пачаўся, кіраўніцтва чыгункі, а таксама віленская філія ПБП Orbis ніколі нічога не рабілі, каб развязаць гэтую балючую праблему ў Баранавічах.
Надышоў час, каб «аўтарытэтнае начальства» перастала глядзець на Баранавічы як на нейкія правінцыйныя Цюцькавічы і зразумела, што Баранавічы сёння з’яўляюцца адным з найважнейшых турыстычных цэнтраў у Навагрудскім ваяводстве, адкуль пачынаюцца ўсе турыстычныя і чыгуначныя маршруты як на Усход, так і на Захад.
Чыгуначныя касіры на вакзалах у Баранавічах сёння так перагружаны працай, што маюць намер прасіць у Галоўным упраўленні чыгункі ў Вільні аб увядзенні двухзменнай працы і значным павелічэнні колькасці супрацоўнікаў станцый. Грамадства ж скардзіцца на адсутнасць у горадзе продажу квіткоў бюро падарожжаў Orbis.
Каго цікавіць лёс рэзервістаў у Баранавічах
У вельмі непрыемнай сітуацыі ў Баранавічах апынулася шмат жанчын, мужоў якіх прызвалі ў войска. Ім не хапае сродкаў для арэнднай платы за жыллё. На гэтым фоне адбылося некалькі скандальных выпадкаў. Напрыклад, уласнік дома на вул. Ваяводская, 41 (цяпер вул. Вільчкоўскага і частка пр-та Савецкага ад маста да вул. Шаўчэнкі. – Аўт.) пад выглядам рамонту разбурыў печку ў сціплым пакойчыку «рэзервісткі» і выгнаў яе на вуліцу з двума маленькімі дзецьмі.
А гэтымі днямі ў паліцыю звярнулася Антаніна Скаробагат, што жыла на 1-м Чыгуначным завулку (цяпер завулак Пугачова. – Аўт.) і паведаміла, што гаспадар дапушчае да яе і яе родных пастаяннае самавольства, таму што яна не можа аплаціць яму арэнду, бо мужа забралі ў войска.
Такія «патрыятычныя» подзвігі ўладальнікаў нерухомасці павінны быць пакараныя, некага павінен зацікавіць лёс жанчын, чыіх мужоў прызвалі на зборы ў войска.
Gazeta Wileńska
1 чэрвеня
Сабака загрыз жанчыну
З Крошына, гміны Сталовіцкай, паведамляюць, што 57-гадовая жыхарка вёскі Алена Рачкоўская прыйшла на падворак Пятра Кабяка. Каля хлява на яе накінуўся прывязаны сабака і вырваў жанчыне лытку, а пасля так пакусаў, што тая памерла праз некалькі хвілін.
7 чэрвеня
Каінава забойства на вяселлі
На вяселлі ў вёсцы Малая Валахва адбылася крывавая драма паміж братамі Корабамі – Янам і Сымонам. У пэўны момант «падгазаванае» таварыства, падбухторанае Сымонам Корабам, напала з нажамі і камянямі на Яна Кораба. У выніку Ян пацярпеў так моцна, што памёр ў баранавіцкай бальніцы. Былі затрыманыя вінаватыя ў збіцці, сярод якіх Сымон Кораб, Мікалай Калюта, Якуб Шастак і Юрый Кораб.
10 чэрвеня
“Пяшчотная” маці
Станіслава Маркушэўская з вёскі Ёлова нарадзіла дзіця пазашлюбам і пасля родаў наўмысна ніяк не дапамагла немаўляці, таму неўзабаве дзіця памерла.
22 чэрвеня
Скарб побач з дарогай
У Моўчадзі падчас дарожных работ каля шасэ быў знойдзены рулон срэбных манет (каля 20 штук) XV і XVI стагоддзяў. Гэтыя манеты былі расцягнутыя дарожнымі работнікамі, у якіх атрымалася пасля забраць толькі 8 манет.
25 чэрвеня
Калодзеж і брудныя боты «санітара»
На платформе каля станцыі «Баранавічы-Палескія» на працягу некалькіх гадоў існавала студня з аўтаматычнай помпай. Карысталася яна папулярнасцю ў пасажыраў. Калі ў спякотны летні дзень на вакзал прыбываў цягнік, то пасажыры маглі атрымаць свежы і бясплатны напой. А калі на станцыю прыязджалі вагоны, запоўненыя салдатамі, то студня была проста абложаная маладымі ваярамі, якія прагнулі вады.
Зразумела, што пасля кожнага «наплыву» вакол студні з’яўлялася невялікае балотца, якога можна было б пазбавіцца, калі б кіраўніцтва чыгункі здагадалася зрабіць адвод вады ў сад, што знаходзіцца ў супрацьлеглым баку ад чыгуначных шляхоў. Ці хаця б рабочыя проста пракапалі б канаўку ў бок саду. На жаль, гэтая недарагая інвестыцыя, відаць, лічылася непатрэбным выдаткам, таму вада з калодзежа спакойна цякла праз некалькі дзясяткаў гадоў у напрамку чыгуначных шляхоў і ніхто нічога не зрабіў.
Але ў апошнія дні нейкі чыгуначныя «санітар», што ішоў каля рэек, верагодна, намачыў абутак і адразу ж узняў вэрхал, што студня на пероне непатрэбна і пагражае цэласнасці чыгуначных шляхоў. Адразу ж пачалі дэмантаж помпы і знос калодзежа.
Грошы на гэта знайшліся, толькі ніхто не падумаў, што тысячы пасажыраў, якія едуць сотні кіламетраў цягніком – ні на пероне, ні на вакзале цяпер не атрымаюць вады. Але навошта лічыцца са зручнасцю для тысячы пасажыраў, калі забрудзіліся боцікі «чыгуначнага санітара».
29 чэрвеня
Чыноўнік гарадскога суда ў Баранавічах асуджаны да 2 гадоў пазбаўлення волі
Лаву асуджаных у Баранавічах займае былы чыноўнік гарадскога суда Уладзіслаў Канюшэўскі, які шмат год працаваў на пасадзе. Ён абвінавачаны ў тым, што браў хабар ад нейкага Фурсы. Апошні быў раней асуджаны некалькімі выракамі, але Канюшэўскі, які тады працаваў у судзе, прыпыняў выкананне гэтых прысудаў. Толькі калі Фурсу забралі ў турму для адбыцця пакарання, выявіліся махінацыя чыноўніка. Суд асудзіў Канюшэўскага на 2 гады турмы і пазбаўлення правоў на 3 гады.
1999 год
Intex-press
25 июня
Мышанка: люди гибнут на правом берегу
С наступлением лета и открытием купального сезона поток отдыхающих хлынул на берега рек и озер. К сожалению, это положило начало печальной статистике. За прошедшую неделю в Барановичах утонули 4 человека.
<…> Первое впечатление от встречи с барановичским пляжем было благоприятным: есть спасательная станция, оградительные буйки колышутся на волнах, достаточно профессиональная спасательная команда, но люди все равно тонут. Как сказал водолаз 1-го класса Александр Мудров, спасатели превратились в похоронную команду, потому что почти каждый день им приходится вытаскивать из воды трупы.
– Причин такого положения дел, на мой взгляд, несколько. Во-первых, важную роль играет техническое оснащение станции. То немногое из арсенала спасательных средств, что здесь имеется, устарело и пришло в негодность. Осветительной аппаратуры нет никакой. Ищем трупы на ощупь, – сказал Мудров. Во-вторых, очень плохо обстоят дела с медикаментами. В-третьих, главный бич – пьянство отдыхающих.<…>
Правый берег Мышанки непригоден для купания, дно очень неравномерное, перепады глубины от 5 до 10 метров, но, несмотря на предупреждающий щит, основная масса людей идет отдыхать именно туда. <…>
По словам спасателей, городским властям необходимо принимать радикальные меры: почистить побережье, благоустроить пляж, сделать что-нибудь для того, чтобы люди не шли отдыхать и купаться в запрещенные места.
Читайте также: Локомотив наехал на железнодорожную платформу, следователь спустил на врача собаку. О чем писали в Барановичах 80 и 20 лет назад
Комментарии
Правила комментирования
Цюцькавічы — какое красивое название! А туристические проблемы, оказывается, это вековая традиция в Барановичах-Тютьковичах.