Новости / Люди

Памёр заснавальнік «Газеты Слонімскай» Віктар Валадашчук

26.06.2019, 15:12 / remove_red_eye 252 / chat_bubble1

Галоўны рэдактар памёр 26 чэрвеня пасля цяжкай хваробы. Яму быў 61 год.

Памёр заснавальнік «Газеты Слонімскай» Віктар Валадашчук

Віктар Валадашчук. Фота: gs.by

Віктар Валадашчук у 1990-я быў журналістам папулярнай недзяржаўнай мінскай газеты «Свабода». Вясной 1997 года ён заснаваў у родным Слоніме тыднёвік «Газета Слонімская», які выдаецца дагэтуль (выйшаў 1151 нумар).

«Сёння памёр наш галоўны рэдактар і заснавальнік «Газеты Слонімскай» Віктар Уладзіміравіч Валадашчук. Не хочацца верыць. Пражыў толькі 61 год, з якіх 22 гады былі аддадзены «Газеце Слонімскай». А журналісцкая і рэдактарская праца не дадаюць здароўя… Глыбока смуткуем», выказвае свае спачуванні «Газета Слонімская».

Рэдакцыя Intex-press далучаецца да спачуванняў.


Читать также
Комментарии

Правила комментирования

1
Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
1 Цепочка комментария
0 Ответы по цепочке
0 Последователи
 
Популярнейший комментарий
Цепочка актуального комментария
1 Авторы комментариев
Nickname Авторы недавних комментариев
  Подписаться  
новее старее большинство голосов
Уведомление о
Nickname
Участник
Комментатор
Первая сотня
Загрузка аватара
За просмотр контента
За посещение сайта
Логин на сайт
Читатель-месяца
Ударник

Цяжка гэта ўсе…

Scroll Up