Новости / Культура

Сусветна вядомая дзіцячая кніга будзе прадстаўлена на курсах «Мова нанова» ў Баранавічах

27.05.2019, 12:44 / remove_red_eye 165 / chat_bubble1

Чарговыя заняткі па вывучэнні беларускай мовы адбудуцца 29 мая, у 18.30, у People bar на бульвары Штакерау, 2А.

Сусветна вядомая дзіцячая кніга будзе прадстаўлена на курсах «Мова нанова» ў Баранавічах

«Вельмі галодны вусень» Эрыка Карла. Фота: facebook.com

У Эрыка Карла, знакамітага амерыканскага дзіцячага мастака і пісьменніка, шмат выдатных кніг, але самая вядомая з усіх — «Вельмі галодны вусень». Яна перакладзеная на 65 моў, яе чытаюць ужо на працягу сарака гадоў. Па дадзеных брытанскай дабрачыннай арганізацыі Booktrust, кніга заняла другое месца ў спісе «Самых лепшых кніг для дзяцей», упэўнена абышоўшы нават «Гары Потэра».

Фота: facebook.com

Фота: facebook.com

У сераду гасцей і выкладчыкаў курсаў чакае знаёмства з «Вельмі галодным вусенем», а таксама з Таццянай Жаўняровіч і Юрыем Мазуркевічам, дзякуючы якім гэтая цудоўная кніга пабачыла свет па-беларуску.

Фота: facebook.com

Фота: facebook.com

Незвычайныя заняткі у сямейным фармаце будуць цікавымі і дзеткам, і бацькам.

РЕКЛАМА

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

1
Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
1 Цепочка комментария
0 Ответы по цепочке
0 Последователи
 
Популярнейший комментарий
Цепочка актуального комментария
1 Авторы комментариев
Nickname Авторы недавних комментариев
  Подписаться  
новее старее большинство голосов
Уведомление о
Nickname
Участник
Комментатор
Первая сотня
Загрузка аватара
За просмотр контента
За посещение сайта
Логин на сайт
Читатель-месяца
Ударник

Добрая навiна!

Scroll Up