Новости / Культура

Беларускія казкі цяпер можна паслухаць праз бясплатны мабільны дадатак

24.05.2019, 20:13 / remove_red_eye 215 / chat_bubble1

Беларуская IT-кампанія Apalon выпусціла новае бясплатнае мабільнае прыкладанне з беларускімі фальклорнымі аўдыёказкамі пад назвай Kazki. Гэта некамерцыйны праект, створаны, каб прыцягнуць увагу да беларускай гісторыі і аўтэнтычнай культуры. Intex-press паразмаўляла з Алегам Хаменкам, які амаль 20 гадоў збіраў калекцыю ўнікальнага вуснага беларускага фальклору.

Беларускія казкі цяпер можна паслухаць праз бясплатны мабільны дадатак

Ілюстрацыя да казкі «Каза ў арэхах». Фота: kazki.unicef.by

Мабільны дадатак дае магчымасць праслухаць 53 казкі, якія на працягу 20 гадоў збіраў лідар фолк-мадэрн-гурта «Палац» Алег Хаменка. Яны аб’яднаны ў тэматычныя катэгорыі: «Чароўныя казкі», «Казкі пра жывёл», «Дзіўныя казкі», «Казкі пра жыццё», «Павучальныя казкі» і «Казка пра салдата».

Цікавіцца беларускімі казкамі Алег Хаменка пачаў даволі даўно, практычна адразу, калі ён пачаў збіраць спеўны фальклор і ўспаміны носьбітаў.

Алег Хаменка. Фота: facebook.com

Алег Хаменка. Фота: facebook.com

– Мэтанакіравана я пачаў аналізаваць беларускія казкі, легенды, паданні, як мне здаецца, напрыканцы 90-х, – расказаў Intex-press музыка. – Па-першае, я пачаў іх збіраць, таму што гэта вельмі цікава. Па-другое, гэта нечакана аб’ёмная і мудрая частка фальклорнай спадчыны. Па-трэцяе, тых апантаных навуковых даследчыкаў, хто раней збіраў і сістэматызаваў нашыя казкі, засталося зусім мала. Я збіраў матэрыял пры нагодзе. На жаль, мэтанакіравана тое рабіць не хапала часу і высілкаў.

Па словах Алега Хаменкі, першапачаткова запісы казак са сваіх збораў ён выдаваў на CD-дысках. Потым разам з дзіцячым фондам Юнісэф была выдадзеная кніжка — «Беларускія казкі».

– Атрымалася вельмі годна, але яна распаўсюджвалася толькі па дзяржаўных бібліятэках. Потым дыскі перасталі слухаць, і нейкія ўрыўкі з праекта трапілі ў торэнты, але гэта, канешне, зусім не тое, чаго хацелася б. А потым мой сябра Андрэй Залатар выказаў ідэю перанесці ўсё ў інтэрнэт, але не на сайт, а ў выглядзе мабільнага праграмнага дадатку. Праўда, гэта патрабавала і часу, і грошай, і высілкаў праграмістаў.

На самым першым этапе грошы збіраліся праз краўдфандынг платформы Ulej.by, і там паспяхова было сабрана больш за 1500 беларускіх рублёў. Але для паўнавартаснага прадукта і рэкламы трэба былі высілкі нейкай магутнай кампаніі. У рэшце рэшт дапамагла беларуская IT-кампанія Apalon.

– Складанасці ўзніклі толькі з юрыдычнай падтрымкай. На міжнародным узроўні неабходна было падцвердзіць, што гэта фальклорны матэрыял, а не аўтарскі прадукт, – кажа Алег Хаменка. – Музыка ў праекце гурта «Палац» у асноўным мая, а таксама маіх сяброў, якія мне дазволілі выкарыстоўваць урыўкі з нашых агульных твораў. Усе казкі агучаны мною, бо інакш было б цяжка распрацаваць дакументы па аўтарскім праве. Мастацкае аздабленне гэтым разам рабіла кампанія Apalon.

Ілюстрацыя да казкі «Зайкава хатка». Фота: kazki.unicef.by

Ілюстрацыя да казкі «Зайкава хатка». Фота: kazki.unicef.by

 

Па словах Алега, цяпер ён прадумвае, як найлепш распаўсюдзіць інфармацыю аб прыкладанні ў сацсетках, наладзіць зваротную сувязь ды зрабіць зручным размяшчэнне новых твораў.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

1
Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
1 Цепочка комментария
0 Ответы по цепочке
0 Последователи
 
Популярнейший комментарий
Цепочка актуального комментария
1 Авторы комментариев
Nickname Авторы недавних комментариев
  Подписаться  
новее старее большинство голосов
Уведомление о
Nickname
Участник
Комментатор
Первая сотня
Загрузка аватара
За просмотр контента
За посещение сайта
Логин на сайт
Читатель-месяца
Ударник

Цiкавая распрацоука…

Scroll Up