Новости / Культура

У Тураве пройдзе двухдзённы фестываль кулікоў

15.05.2019, 11:41 / remove_red_eye 129 / chat_bubble1

25–26 траўня грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» ладзіць VIII Фестываль кулікоў у старажытным Тураве. У праграме – чэмпіянат па фотабёрдынгу, бёрдвочынг, канцэрты і шмат забаваў.

У Тураве пройдзе двухдзённы фестываль кулікоў

Кулік. Фота: zoogeo365.ru

Фестываль праводзіцца побач з унікальнай прыроднай тэрыторыяй – Тураўскім балоннем, якое мае статус Тэрыторыі, важнай для птушак міжнароднай значнасці, і з 2008 года абвешчана біялагічным заказнікам. Гэта адно з самых важных месцаў для гнездавання і адпачынку водна-балотных птушак падчас міграцыі ў Еўропе. Побач працуе першая ў Беларусі станцыя кальцавання птушак.

Удзел у фестывалі бясплатны.

Што будзе ў праграме?

З пятніцы па нядзелю на беразе Прыпяці будзе адкрыты кемпінг. Можна ўзяць намёт і спальнік, каб начаваць на ўлонні прыроды.

У абодва дні Фестывалю кулікоў пройдуць экскурсіі па горадзе і на станцыю кальцавання, назіранні за птушкамі балоння з арнітолагамі, будзе працаваць фотазона, можна будзе паўдзельнічаць у цікавых спаборніцтвах.

Раніцай у суботу, 25 траўня, пройдзе чэмпіянат па фотабёрдынгу (хто здыме больш відаў за абмежаваны час) для ўсіх ахвочых. Рыхтуйце фотаапараты з добрым зумам!

Таксама ў гэты дзень вас чакаюць практычная лекцыя ад Цэнтра экалагічных рашэнняў пра асобны збор смецця, запуск паветраных змеяў на Замкавай гары, выступ ля вогнішча на беразе Прыпяці выдатнай паэткі Насты Кудасавай, а таксама Спеўны сход з Сержуком Доўгушавым.

У нядзелю, 26 траўня, дадаткова адбудуцца фотавыставы «Стары Тураў», «Палессе ў міжваенны час» С. Хохмана і «Прырода беларускі / She is nature» ад Цэнтра экалагічных рашэнняў ды праекта «Вэтландс», які фінансуецца Глабальным экалагічным фондам і выконваецца Праграмай развіцця ААН сумесна з Мінпрыроды РБ.

У нядзелю для гасцей будзе арганізаваны продаж сувеніраў, будуць праходзіць майстар-класы па вырабе гліняных кулікоў-свісцёлак і кулічкоў з паперы ды воўны, а таксама птушыных прынтаў на торбах. У праграме дня — выступы гуртоў, уключаючы зорак року AKUTE і «РЭХА».

Аляксандр Вінчэўскі, дырэктар АПБ, сказаў: «На Тураўскім балонні можна сустрэць 33 віды кулікоў! Мы спадзяемся, што на фестывалі разам з дзеткамі вы добра пабавіце час, а таксама навучыцеся распазнаваць хаця б найбольш яркіх кулікоў Беларусі. Тураў – горад, дзе мусіць пабываць кожны беларус хаця б раз у жыцці. Чаму не ў час фэсту?! Чакаем!»

Запрашаем усіх бацькоў з дзеткамі, турыстаў, аматараў прыроды і актыўнага адпачынку на Фестываль кулікоў у Тураве! Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 8029-673-40-36 (Таццяна Яворская).

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

1
Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
1 Цепочка комментария
0 Ответы по цепочке
0 Последователи
 
Популярнейший комментарий
Цепочка актуального комментария
1 Авторы комментариев
Nickname Авторы недавних комментариев
  Подписаться  
новее старее большинство голосов
Уведомление о
Nickname
Участник
Комментатор
Первая сотня
Загрузка аватара
За просмотр контента
За посещение сайта
Логин на сайт

Цiкавае свята!

Scroll Up