Новости / Общество

Сям’я з Баранавіч хоча, каб сын вучыўся па-беларуску, але для стварэння класа трэба некалькі чалавек. «Няўжо ў 170-тысячным горадзе больш няма ахвотных?»

4.05.2019, 22:50  / remove_red_eye 1395   / chat_bubble2

Жыхар горада Баранавічы звярнуўся ў Intex-press за дапамогай: каб у наступным навучальным годзе адкрыўся беларускамоўны клас, патрэбна некалькі дзяцей. Пакуль яго сын – адзіны ў спісе.

Сям’я з Баранавіч хоча, каб сын вучыўся па-беларуску, але для стварэння класа трэба некалькі чалавек. «Няўжо ў 170-тысячным горадзе больш няма ахвотных?»

Фота: Intex-press

Старэйшы сын Генадзя Ясевіча Зянон у наступным навучальным годзе пойдзе ў школу. Тата плануе аддаць свайго хлопчыка ў беларускамоўны клас. Цяпер ён ходзіць у рускамоўную групу садка, але бацькі хочуць, каб сын і далей атрымліваў адукацыю на роднай мове.

– У нас у сям’і няма строгай традыцыі размаўляць на адной мове. Дома мы ўсе карыстаемся дзвюма – рускай і беларускай. І, на мой погляд, валоданне не толькі рускай, але і роднай вельмі карысна, – расказаў Intex-press Генадзь Ясевіч.

Каб дазнацца пра беларускамоўны клас у наступным навучальным годзе, Генадзь напісаў электронны ліст ва ўпраўленне па адукацыі Баранавіцкага гарвыканкама. Праз некалькі дзён прыйшоў адказ: «… у 2019/2020 навучальным годзе беларускамоўны клас будзе, але пры наяўнасці жадаючых».

– Пакуль наша сям’я адзіная, якая жадае аддаць сваё дзіця ў такі клас. Я ўпэўнены, што ў 170-тысячным горадзе знойдзецца два ці тры чалавекі, якія таксама захочуць, каб іх сын або дачка вывучалі школьныя прадметы на беларускай мове, – паведаміў бацька Зянона.

На думку Генадзя, у сына не будзе праблем у зносінах з аднагодкамі з-за беларускамоўнага навучання. Наадварот, дзіця будзе аднолькава добра ведаць беларускую і рускую мовы.

Беларускамоўная адукацыя мае яшчэ адзін важны момант: у класе, дзе займаецца дзесяць чалавек, настаўнік надае больш увагі кожнаму вучню, чым у класе з 25 вучнямі, – адзначыў Генадзь.

Ён заклікае ўсіх ахвотных пісаць яму на электронны адрас: [email protected]t.by, каб дзеці маглі вучыцца на роднай мове.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
2 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Трымай дыстанцыю!

Поспехаў у пошуках… Можа жадаючыя i адгукнуцца.