Новости / Общество

Зянону Пазьняку – 75 год. Як у сацсетках віншуюць лідара беларускага адраджэння. «Без яго не было б незалежнай Беларусі»

24.04.2019, 12:12 / remove_red_eye 274 / chat_bubble2

Аднаму з самых вядомых беларускіх палітычных лідараў, археолагу, які першы распавёў пра Курапаты і стварыў Беларускі Народны Фронт, 24 красавіка спаўняецца 75 гадоў. Intex-press паглядзела, што пішуць у сацыяльных сетках пра Зянона Пазьняка. 

Зянону Пазьняку – 75 год. Як у сацсетках віншуюць лідара беларускага адраджэння. «Без яго не было б незалежнай Беларусі»

Зянон Пазьняк выступае на Дзяды-88, падчас мітынгу ў Курапатах.

Siarhiej Navumchyk

Ня толькі Пазьняк дамогся Незалежнасьці. Але як дэпутат ВС-12 сьведчу: без Пазьняка Незалежнасьць была б немагчымая. І гэта робіць яго галоўнай беларускай фігурай ХХ стагодзьдзя. Зь юбілеем, Зянон Станіслававіч! І, як Вы кажаце – вып’ем самагонкі (паліткарэктна, грамаў так па 100, ну можа, па 200, хаця – чаму і не па 300?) у Суботніках, у вольнай Беларусі!

Liubou Luniova 

РЕКЛАМА

Зянону Пазьняку 75. Яшчэ напішуць даследаванні пра яго ролю ў фармаванні грамадзянскай супольнасці. Але я сёння добра ведаю, што ён здзейсніў для беларусаў тое самае, што часопіс «Огонёк» Кароціча для тагачасных савецкіх людзей. Ганаруся знаёмствам з такім адданым патрыётам маёй Бацькаўшчыны. Здароўя і плённай працы!

Павел Севярынец

Пазьняк адкрыў усяму сьвету Курапаты. Заснаваў Беларускі Народны Фронт. Узначаліў апазыцыю ў Вярхоўным Савеце на хвалі развалу СССР. Дамогся незалежнасьці. 

У Беларусі імя Пазьняка стала сынонімам палітыкі нацыянальных інтарэсаў.

Пазьняк — вылітая воля й вера Беларусі. Пазьняк, які адкопвае чарапы ў курапацкіх ямах, ідзе ў першых шэрагах на Чарнобыльскім шляху, прамаўляе з трыбуны — найярчэйшыя кадры кронікі беларускага руху.

РЕКЛАМА

У Пазьняку пэрсаніфікаваная ўся ўнутраная сіла, адпорнасьць і ідэалістычная прынцыповасьць, глыбока схаваныя ў кожным беларусе. Уся ахвярнасьць і пакута, узьнёсласьць і боль беларускай гісторыі выявіліся ў гэтай высокай, хударлявай і годнай постаці, у аграмадным бліскучым лобе, моцным падцятым падбародзьдзі, у глыбокіх чорных вачох. 

Пазьняк: «Самы харошы ўзрост — той, які перажываеш і ў якім знаходзісься»

Радыё Свабода патэлефанавала ў Нью-Ёрк, каб пагутарыць з Зянонам Пазьняком.

— 75 гадоў — што гэта, па вашым досьведзе? На колькі, дарэчы, вы сябе адчуваеце?

— Адчуваю на 75 і, можа, трошкі болей. Па досьведзе ведаю, што самы харошы ўзрост — той, які перажываеш і ў якім знаходзісься. У 60 гадоў я яшчэ ня ведаў таго, што ведаю і разумею цяпер.

— Што вы лічыце найважнейшай сваёй заслугай у жыцьці?

– Найвышэйшай заслугай для мужчыны мусіць быць дабро Айчыны, — так я напісаў некалі ў «Вялікім Княстве». Гэта абавязак. Я ўсё жыцьцё стараўся яго трымацца. Пра свае заслугі гаварыць ня буду, бо заслугі вызначае гісторыя.

Алена Гушча

Сёньня, 24 красавіка нарадзіўся вялікі беларус, бацька Беларускага Адраджэньня ў найноўшай гісторыі, палітык і найталенавіты творца Зянон Станіслававіч Пазьняк. Ён прыйшоў у гэты сьвет, каб сказаць праўду пра мінулае і сучаснае, папярэдзіць пра выклікі, якія рыхтуюцца ў будучыні, аб’яднаць у барацьбе за Вольную Беларусь.

Разам з паплечнікамі спадар Зянон дамогся Незалежнасьці, адкрыў Курапаты, стварыў Беларускі Народны Фронт. Дзякуючы яго нястомнай працы ў Вярхоўным Савеце залуналі над Беларусьсю бел-чырвона-белыя сьцягі, вярнуліся зь небыцьця нацыянальныя сімвалы, быў утвораны Чарнобыльскі Камітэт Беларускага Народнага Фронту «Дзеці Чарнобыля». Міжнародны аўтарытэт і вядомасьць Фронту ўзрасталі. Фронт быў адзінай магутнай сілай, якая магла націснуць на наменклатуршчыкаў.

Зянон Пазьняк — моцная асоба, для якой паняцьце патрыятызму не зьмяняецца ні пры якіх умовах. Нават за мяжой яго думкі, душа і сэрца належаць Беларусі.

Жадаю Зянону Пазьняку доўгіх гадоў жыцьця, моцнага здароўя і плённай працы дзеля Беларусі. З.С. патрэбен нам: мы слухаем яго словы, чытаем кнігі і артыкулы, натхняемся ідэямі!..

РЕКЛАМА

Aleś Čajčyc

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

2
Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
2 Цепочка комментария
0 Ответы по цепочке
0 Последователи
 
Популярнейший комментарий
Цепочка актуального комментария
2 Авторы комментариев
wikNickname Авторы недавних комментариев
  Подписаться  
новее старее большинство голосов
Уведомление о
Nickname
Участник
Комментатор
Первая сотня
Загрузка аватара
За просмотр контента
За посещение сайта
Логин на сайт
Читатель-месяца
Ударник

Добра, што быў.

wik
Участник
Загрузка аватара
Комментатор
Первая сотня
За просмотр контента
Глаз как у орла
За посещение сайта
Логин на сайт
Читатель-месяца

100 LAT …! ! !

Scroll Up