Новости / Спадчына

Як усталёўвалі і зносілі Крыж Ахвярам рэпрэсій у Баранавічах

5.04.2019, 11:06 / remove_red_eye 1120 / chat_bubble6

Бесцырымонны знос крыжоў у Курапатах, які пачаўся 4 красавіка, шакаваў многіх людзей. Аднак мала хто памятае, што ў нашым горадзе ў 1990 годзе адбывалася падобнае супрацьстаянне паміж вернікамі, актывістамі БНФ і камуністычнымі ўладамі. 

Як усталёўвалі і зносілі Крыж Ахвярам рэпрэсій у Баранавічах

Крыж «Ахвярам гвалту 1939–1953 гадоў». Фота: Intex-press

Гісторыя ўсталявання крыжа мае сваю цікавую і ўжо напаўзабытую гісторыю. Як згадвае ўдзельнік тых падзей Сяргей Гоўша, ідэя ўсталяваць крыж узнікла ў 1990 годзе ў сяброў Баранавіцкага БНФ, бо савецкая ўлада ніколі не паставіла б помнік па ахвярах сталінскіх рэпрэсій. Крыж было запланавана ўсталяваць на бульвары Хейнала, бо, па словах іншага ўдзельніка ўсталявання крыжа Яўгена Даўгіловіча, якраз у раёне бульвара знаходзілася жахлівая турма «Крывое кола», куды НКУС звозіў арыштаваных з усёй Баранавіцкай вобласці. Уезд у вязніцу быў насупраць сучаснага Дома культуры, за якім знаходзіліся баракі вязніцы.

– Мы з тагачасным старшынёй Баранавіцкага БНФ Сымонам Свістуновічам знайшлі на балотах у Ляхавіцкім раёне трубы, якія некалі кінулі меліяратары, – згадвае Яўген Даўгіловіч. – Пасля перацягнулі іх пад хату да бацькоў Свістуновіча. Пасля Сымон спыніў на дарозе грузавік і дамовіўся, каб трубы задарма перавезлі пад баранавіцкі касцёл на Куйбышава. І там мы склалі іх каля храма.

На тэрыторыі касцёла пасля і адбываўся мантаж крыжа. Як кажа Сяргей Гоўша, ксёндз пагадзіўся асвяціць крыж, а вось праваслаўны святар адмовіўся, бо палічыў яго каталіцкім.

РЕКЛАМА
1990 год. Калона нясе крыж "Ахвярам гвалту 1939–1953 гадоў" ад касцёла да бульвара Хейнала. Фота: Яўген ДАЎГІЛОВІЧ

1990 год. Калона нясе крыж «Ахвярам гвалту 1939–1953 гадоў» ад касцёла да бульвара Хейнала. Фота: Яўген ДАЎГІЛОВІЧ

Каб атрымаць афіцыйны дазвол на ўсталяванне крыжа, Сяргей Гоўша, Сымон Свістуновіч і Віктар Мязяк падалі заяву ў гарвыканкам.

– Я быў тады ўжо абраны ў абласны савет ад Таварыства беларускай мовы, – дзеліцца Сяргей Гоўша. – І падпісаў той зварот першым. На паседжанні выканкама завязалася спрэчка, падчас якой Сымон сышоў, грукнуўшы дзвярыма. Я застаўся, і пасля працяглай дыскусіі мне сказалі, што папярэдні дазвол на ўстаноўку крыжа будзе.

Як высветлілася пазней, рашэнне выканкама было адмоўнае, але нікому з ініцыятараў усталявання крыжа пра гэта не было паведамлена.

Напярэдадні Дзядоў, 28 кастрычніка 1990 года, каля касцёла сабралася прыкладна тры тысячы чалавек. Ксёндз асвяціў крыж, і мужчыны на руках панеслі яго па праз вуліцу Камсамольскую і бульвар Хейнала, да будынка банка.

– Калона заняла ўсю вуліцу, – згадвае Яўген Даўгіловіч. – Міліцыі не было бачна. Адно помню, з балконаў каля Дома афіцэраў пачуў: «І адкуль іх столькі набралася?» А мы ўсе ішлі радасныя, на ўздыме, пад бел-чырвона-белымі сцягамі. Я жартам нават прапанаваў Свістуновічу паставіць крыж на плошчы, каля Леніна.

РЕКЛАМА
1990 год. Калона нясе крыж "Ахвярам гвалту 1939–1953 гадоў" ад касцёла да бульвара Хейнола. Фота: Яўген ДАЎГІЛОВІЧ

1990 год. Калона нясе крыж «Ахвярам гвалту 1939–1953 гадоў» ад касцёла да бульвара Хейнола. Фота: Яўген ДАЎГІЛОВІЧ

На бульвары Хейнала, каля банка, насупраць уваходу ў рэдакцыю «Знамя коммунизма», па словах Віктара Мезяка, прысутныя спрытна выкапалі яму, замяшалі раствор цэменту, умацавалі камянямі і з дапамогаю вяровак усталявалі крыж. Інструменты, каністры з вадою і цэмент прывёз на сваім «Масквічы» Сяргей Гоўша. Ён сцвярджае, што адразу пасля акцыі да іх падышоў чалавек у цывільным, прадставіўся намеснікам начальніка міліцыі і прапанаваў дапамагчы ў ахове помніка, паабяцаўшы загадаць сваім людзям першыя дні прыглядаць за крыжам.

Камуністычным уладам такое свавольства не спадабалася. Было абвешчана, што крыж з’яўляецца культавым аб’ектам і знаходзіцца насупраць школы, што недапушчальна. Праз некалькі тыдняў Свістуновічу паведамілі па сакрэту, што камунальным службам аддадзены загад знішчыць помнік рэпрэсаваным. Па словах Яўгена Даўгіловіча, знайшліся нават добраахвотнікі, якія за 50 рублёў прэміі (у той час гэта сума была роўная амаль палове месячнага заробка) уночы пагадзіліся зрэзаць асвечаны крыж.

Усталяванне крыжа "Ахвярам гвалту 1939–1953 гадоў" у 1990 годзе. Фота: Яўген ДАЎГІЛОВІЧ

Усталяванне крыжа «Ахвярам гвалту 1939–1953 гадоў» у 1990 годзе. Фота: Яўген ДАЎГІЛОВІЧ

– У мяне быў фотаапарат, але не было ўспышкі, – падзяліўся ўспамінамі Яўген. – Я зрабіў нейкую самадзелку, у якой міргала лямпачка, і мы са Свістуновічам і іншымі сябрамі БНФ у тою ноч сталі пільнаваць каля крыжа. І сапраўды, а другой гадзіне ночы пад крыж пад’ехалі грузавая машына і аўтобус. Пачалі выходзіць рабочыя, і тут мы выскачылі з цемры! Я пачаў пстрыкаць фотаапаратам і бліскаць «успышкаю». Нічога, зразумела, са здымкаў не атрымалася, але людзей напалохаў сам эфект успышкі, яны паўцякалі.

Праз тыдзень квартал ачапіла войска МУС – ад кінатэатра, праз увесь сквер, да Нацыянальнага банка. Крыж абкапалі і з дапамогаю крана загрузілі на машыну ды перавезлі ў сквер на скрыжаванні вуліц Крупскай і Смаленскай. Там яго ўсталявалі на новае месца, дзе ён напаўзабыты знаходзіцца і цяпер.

Віктара Мезяка і Сымона Свістуновіча, якія падавалі заяву на ўсталяванне крыжа, пасля асудзілі на вялікія штрафы за самавольную ўстаноўку помніка. Сяргея Гоўшу, як дэпутата, гэтак проста не маглі асудзіць. Яго справу разглядала камісія па этыцы, а потым сесія аблсавета. Большасцю галасоў з яго знялі дэпутацкую недатыкальнасць, але тады ўжо мінула два месяцы, і тэрмін адміністрацыйнай справы скончыўся. Як прыгадвае Гоўша, за тыдзень да гэтага сесія разглядала паводзіны іншага дэпутата аблсавета, які п’яны  выбіў знаёмаму сківіцу і якога дэпутаты абаранілі ад крымінальнай адказнасці, «не аддалі» правасуддзю.

Мінула амаль 30 год з таго часу. Удзельнікі тых падзей лічаць, што ўсё зрабілі правільна, бо хрысціяне павінны заўсёды ў памяць па забітых і памерлых ставіць крыжы. Акрамя вязніцы, побач на плошчы Леніна, знаходзяцца закатаныя пад асфальт старыя гарадскія могілкі. На думку Яўгена Даўгіловіча, магчыма, дзякуючы гэтаму крыжу, цяпер на месцы жахлівай турмы «Крывое кола» пабудавалі праваслаўную царкву.

Канец 1990-х. Ускладанне кветак на Дзяды. Фота: архіў Сяргея ГОЎШЫ

Канец 1990-х. Ускладанне кветак на Дзяды. Фота: архіў Сяргея ГОЎШЫ

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

6
Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
6 Цепочка комментария
0 Ответы по цепочке
4 Последователи
 
Популярнейший комментарий
Цепочка актуального комментария
6 Авторы комментариев
Юрий К.NicknamezolakДедСашаСамыйДобрый Авторы недавних комментариев
  Подписаться  
новее старее большинство голосов
Уведомление о
Прохожий
Участник
Загрузка аватара
Комментатор
Первая сотня
За просмотр контента
За посещение сайта
Логин на сайт

Чертей всегда крест раздражал …

СамыйДобрый
Администратор
Администратор
Модератор

Уезд у вязніцу быў насупраць сучаснага Дома культуры, за якім знаходзіліся баракі вязніцы.

Какая бурная фантазия у человека

ДедСаша
Участник
За просмотр контента
Комментатор
Первая сотня
За посещение сайта
Логин на сайт

А дзе ж тыя 3 тысячы людзей, калi сення крыж «паузабыты»? Дзе сябры БНФ?

zolak
Участник
Комментатор
За просмотр контента
Загрузка аватара

коммунисты с крестами на раз,два,три справляются…. не зря их антихристами назвали

Nickname
Участник
Комментатор
Первая сотня
Загрузка аватара
За просмотр контента
За посещение сайта
Логин на сайт

Гiсторыя…..

Юрий К.
Участник
Загрузка аватара
За просмотр контента
Комментатор
Первая сотня
За посещение сайта

Дзякуй, Руслан, за то, что рассказываешь нынешним людям о том, что раньш было. Теперь многие даже представить себе не могут, что можно своё мнение иметь и против начальства идти, нажаль…

Scroll Up