Новости / Культура

Выстава даваеннай польскай архітэктуры адкрылася ў Баранавічах

5.04.2019, 17:24 / remove_red_eye 376 / chat_bubble1

У экспазіцыі прадстаўлены схемы і здымкі будынкаў, якія будавалі ў міжваенны час у нашым горадзе і іншых заходнебеларускіх гарадах.

Выстава даваеннай польскай архітэктуры адкрылася ў Баранавічах

Аўтар выставы Міхал Пшчулкоўскі, супрацоўнік Акадэміі выяўленчых мастацтваў у Гданьску. Фота: Руслан РАВЯКА

Выстава «Вечнасць і момант. 1918–1939. Польшча моцная архітэктурай» пачала працаваць 5 красавіка ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы ім. В. Таўлая. Экспазіцыю падрыхтавалі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча, Фонд «Цэнтр Архітэктура», Генеральнае консульства РПА ў Брэсце і Польскі інстытут у Мінску.

У пачатку сустрэчы перад прысутнымі з уступным словам выступілі Цэзарый Карпінскі, кіраўнік Польскага інстытута ў Мінску.

Цэзарый Карпінскі, кіраўнік Польскага інстытута ў Мінску. Фота: Руслан РАВЯКА

Цэзарый Карпінскі, кіраўнік Польскага інстытута ў Мінску. Фота: Руслан РАВЯКА

Экспазіцыя выставы падзелена на дзве часткі. У першай прадстаўлена інфармацыя пра даваенныя будынкі ў самой Польшчы, а ў другой – будынкі, што ўзводзіліся ў Заходняй Беларусі.

РЕКЛАМА

Экскурсію па беларускай частцы выставы правёў яе аўтар, Міхал Пшчулкоўскі, супрацоўнік Акадэміі выяўленчых мастацтваў у Гданьску.

Міхал Пшчулкоўскі падчас экскурсіі па выставе даваеннай архітэктуры. Фота: Руслан РАВЯКА

Міхал Пшчулкоўскі падчас экскурсіі па выставе даваеннай архітэктуры. Фота: Руслан РАВЯКА

– Падрыхтоўка выставы была цяжкай, – распавёў Міхал Пшчулкоўскі. – Здавалася спачатку, што можна проста пайсці ў архіў ды выбраць схемы і здымкі будынкаў. Але міжваенная архітэктура і палітыка моцна звязаныя. Цяжка быць нейтральным, бо палякі і беларусы глядзелі нават на будынкі з рознага пункту гледжання.

Станіслаў Філясевіч (злева) – аўтар праекта аддзяленняў Польскага банка ў Баранавічах. Фота: Руслан РАВЯКА

Станіслаў Філясевіч (злева) – аўтар праекта аддзяленняў Польскага банка ў Баранавічах. Фота: Руслан РАВЯКА

На выставе можна ўбачыць схемы і здымкі банкаў, судоў, школ, чыноўнічых кварталаў і храмаў, што былі ўзведзены польскімі і беларускімі архітэктарамі. Можна даведацца пра малавядомыя цяпер факты, што ў тагачаснай Польшчы будавалі і праваслаўныя храмы. Напрыклад, баранавіцкі Пакроўскі сабор з’явіўся якраз у той час.

Праекты касцёла і царквы ў Баранавічах. Фота: Руслан РАВЯКА

Праекты касцёла і царквы ў Баранавічах. Фота: Руслан РАВЯКА

Малюнак Паштовага ўпраўлення ў Баранавічах (1937 год)

Малюнак Паштовага ўпраўлення ў Баранавічах (1937 год)

РЕКЛАМА

– Галоўнае, што мы хацелі паказаць на гэтай выставе, – нашу сумесную спадчыну, якую нам цяпер трэба разам абараняць і захоўваць.

Пасля экскурсіі прысутныя маглі крыху пагаварыць з Міхалам Пшчулкоўскім, каб удакладніць некаторыя дэталі пра будынкі нашага горада. Польскім гасцям ад Баранавіцкага гарвыканкама былі спрэзентаваны сувеніры.

Выстава будзе працаваць да 30 красавіка ў зале галіновай літаратуры Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя. В. Таўлая ў Баранавічах на вул. Леніна, 51. Уваход вольны.

Міхал Пшчулкоўскі падчас экскурсіі па выставе даваеннай архітэктуры. Фота: Руслан РАВЯКА

Міхал Пшчулкоўскі падчас экскурсіі па выставе даваеннай архітэктуры. Фота: Руслан РАВЯКА

Выстава даваеннай архітэктуры. Фота: Руслан РАВЯКА

Наведвальнікі выставы даваеннай архітэктуры. Фота: Руслан РАВЯКА

Наведвальнікі выставы даваеннай архітэктуры. Фота: Руслан РАВЯКА

Выстава даваеннай архітэктуры. Фота: Руслан РАВЯКА

Выстава даваеннай архітэктуры. Фота: Руслан РАВЯКА

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

1
Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
1 Цепочка комментария
0 Ответы по цепочке
0 Последователи
 
Популярнейший комментарий
Цепочка актуального комментария
1 Авторы комментариев
Nickname Авторы недавних комментариев
  Подписаться  
новее старее большинство голосов
Уведомление о
Nickname
Участник
Комментатор
Первая сотня
Загрузка аватара
За просмотр контента
За посещение сайта
Логин на сайт

Цiкавая выстава!

Scroll Up