Новости / Культура

Вядомы баранавіцкі рэжысёр-дакументаліст Андрэй Куціла — пра фільмы і герояў, уласныя прынцыпы і шчасце, мову і патрыятызм

27.03.2019, 10:00 / remove_red_eye 529 / chat_bubble4

Зняць нават адзін варты фільм, які адзначаць на сусветным узроўні, – калі не мэта, то мара кожнага рэжысёра. У 35-гадовага баранавіцкага дакументаліста Андрэя Куцілы такіх фільмаў – каля дзясятка. Рэжысёр расказаў Intex-press, дзе бярэ грошы на свае праекты, чаму здымае менавіта дакументальнае кіно і што яго абурае як рэжысёра і чалавека.

Вядомы баранавіцкі рэжысёр-дакументаліст Андрэй Куціла — пра фільмы і герояў, уласныя прынцыпы і шчасце, мову і патрыятызм

Баранавіцкі дакументаліст Андрэй Куціла. Фота: асабісты архіў

Андрэй Куціла нарадзіўся 3 ліпеня 1983 года ў Баранавічах. Скончыў сярэднюю школу №7, пасля — факультэт журналістыкі БДУ па спецыяльнасці «міжнародная журналістыка» і Акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «рэжысёр відэафільмаў». Кіно пачаў здымаць яшчэ ў школе на аматарскую відэакамеру, але грунтоўнае захапленне дакументалістыкай прыйшло падчас вучобы ў ВНУ. Там жа ён зняў першыя свае дакументальныя фільмы. У яго фільмаграфіі больш за дзясятак дакументальных фільмаў, амаль усе яны адзначаны ўзнагародамі міжнародных кінафестываляў. Адзін з яго апошніх фільмаў – «Сума» – у 2018 годзе быў прызнаны лепшай сярэднеметражнай стужкай на фестывалі дакументальнага кіно IDFA ў Амстэрдаме, які называюць дакументальнымі Канамі.

Пра цяжкасці

Звычайна ў кожнай цывілізаванай краіне ёсць нацыянальны кінафонд, які выдаткоўвае грошы на кіно. Доступ да яго маюць усе кінематаграфісты. Ты прыходзіш са сваім прадзюсарам, падаеш заяўку і маеш права атрымаць фінансаванне, якое можа цалкам ці часткова пакрыць твой бюджэт. З гэтай базай рухаешся далей на міжнародныя пляцоўкі і шукаеш астатнюю частку фінансавання, каб зрабіць фільм да канца, расказвае рэжысёр Андрэй Куціла.

І замежныя партнёры лягчэй далучаюцца, калі бачаць, што ў сваёй краіне фінансаванне ты ўжо атрымаў. Такое сафінансаванне – звычайная для кіно справа, называецца капрадукцыя.

РЕКЛАМА

Але ў нас у краіне атрымаць грошы ад дзяржавы на кіно практычна нерэальна. Таму што ты можаш працаваць толькі з тэмай, якую спусцілі зверху. Ты не можаш прыцягваць малавядомага незалежнага прадзюсара. Але самае галоўнае – амаль усе грошы, якія выдаткоўваюцца на кіно, атрымлівае дзяржаўная кінастудыя «Беларусфільм». Такім чынам, мы, незалежныя кінематаграфісты, маем з фінансаваннем цяжкасці. А ў тых рэдкіх выпадках, калі незалежным рэжысёрам выдаткоўвалі грошы, рабілася гэта, хутчэй, дзеля таго, каб прадэманстраваць, што ў нашай краіне незалежнае кіно таксама падтрымліваецца. Хаця насамрэч гэта не так.

Баранавіцкі дакументаліст Андрэй Куціла. Фота: асабісты архіў

Баранавіцкі дакументаліст Андрэй Куціла. Фота: асабісты архіў

Пра падтрымку

Знайсці грошы для кіно – праблема і галаўны боль. Так склалася, што ўжо сем гадоў я шукаю грошы за мяжой. Большасць праектаў, якія я рабіў, падтрыманы тэлеканалам «Белсат». Канешне, гэта не тыя грошы, на якія ты можаш сабе дазволіць здымаць кіно на нейкім высокім тэхнічным узроўні і працяглы час, але дзякуючы гэтай падтрымцы ты можаш заставацца ў прафесіі.

Пра дзяржаўнае і недзяржаўнае кіно

Прорва паміж незалежным і дзяржаўным кіно становіцца відавочнай. Дзяржаўнае кіно нават на другасных фестывалях узнагароды рэдка атрымлівала, хаця амаль усё дзяржаўнае фінансаванне туды ідзе. Чыноўнікі бачаць поспехі незалежнага кіно. І мне здаецца, яны, можа, і хацелі б нешта змяніць, але кожны баіцца руху наперад, баіцца за сваё месца.

Андрэй Куціла з героямі фільма Summa – Анджэем Струмілам і Марыяй Ціхаміравай. Фота: архіў Андрэя КУЦІЛЫ

Андрэй Куціла з героямі фільма Summa – Анджэем Струмілам і Марыяй Ціхаміравай. Фота: архіў Андрэя КУЦІЛЫ

Пра любоў да дакументалістыкі

Многія думаюць, што дакументальнае кіно – гэта тое, што мы бачым па тэлебачанні: сядзіць чалавек, у яго бяруць інтэрв’ю і расказваюць пра яго жыццё. Але дакументальнае кіно, калі яно робіцца прафесійна, здымаецца і глядзіцца так, як ігравое. Толькі сюжэт не трэба штучна вынаходзіць. Жыццё табе кожны дзень можа падарыць больш, чым ты можаш уявіць ці прыдумаць. Большая частка здымак – проста назіранне за жыццём. Ты ніколі не ведаеш, што адзін герой скажа другому. І ў гэтым ёсць пэўная авантура і адрэналін. Я не магу сказаць, што ніколі не буду здымаць ігравое кіно. Але сёння мне больш цікава, што адбываецца за акном.

Пра ўзнагароды

Для прадзюсараў ці кінафонду, у якіх ты плануеш знайсці падтрымку, важна не тое, чаго ты ўжо дасягнуў, а тое, з якім праектам ты прыходзіш да іх, наколькі ён перспектыўны і цікавы. Тваё імя і твае ўзнагароды могуць толькі замацаваць іх упэўненасць у тым, што ты рэалізуеш свой наступны праект. Таму ў маім жыцці пасля атрымання той ці іншай узнагароды нічога не мяняецца. Яны проста пацвярджаюць, што я выбраў правільны шлях.

РЕКЛАМА

Пра фільмы і герояў

Кожным фільмам ты жывеш, пра яго думаеш, з ім спіш, аддаеш яму ўсе свае сілы. І калі ты над ім працуеш, табе здаецца, што гэта кіно – самае важнае. А пасля ты яго выпускаеш, пачынаецца іншы фільм, а з ім і іншае жыццё. А тое кіно ўжо існуе само па сабе, выходзіць на тэлебачанні і ўжо не здаецца такім важным, бо ўсе твае думкі ў новым фільме.

Адносіны з кожным героем цягнуцца доўга. Але ты разумееш, што пасля кожнага фільма ў цябе не можа з’яўляцца па сваяку. Таму з часам ты натуральным чынам аддаляешся ад гэтых людзей. Але ніколі пра іх не забываешся. Яны жывуць з табой увесь час.

Пра прынцыпы

Усе людзі стараюцца прытрымлівацца больш-менш прыстойных рэчаў, сацыяльных нормаў, паводзін. У мяне яны таксама ёсць, але я ніколі не садзіўся з паперай і не фармуляваў іх для сябе. Тым больш публічна не агалошваў. Бо, шчыра кажучы, нават баюся гэта рабіць. Нават сказаць, што ніколі нікога не заб’ю, не магу. Таму што сёння я гэта скажу, а заўтра раптам нешта здарыцца і я парушу сваё слова. Карацей, ніколі не кажы «ніколі» – вось гэта, можа, і прынцып.

Фота: архіў Андрэя КУЦІЛЫ

Фота: архіў Андрэя КУЦІЛЫ

Пра патрыятызм

Для мяне патрыятызм – гэта любоў да сваёй радзімы, якая праяўляецца ў дзеянні. Ты не можаш быць патрыётам на канапе. Гэта дзейнасць па змяненні культурнага, сацыяльнага і палітычнага жыцця краіны да лепшага на аснове нацыянальных каштоўнасцей. Але сёння на такіх людзей часта вешаюць ярлык ворагаў народа, бо, калі ты робіш нешта, што непрыемна ўладам, ты не патрыёт. Калі змагаешся за свае правы, ты не любіш радзіму. А патрыятызмам часта прыкрываюцца сапраўдныя нягоднікі, якія нішчаць усё беларускае і рыюць магілу суверэнітэту. Супраціў тут адзін – кожнаму на сваёй ніве рабіць сваю годную справу.

Пра шчасце

Калі працэс рэалізацыі тваіх пэўных задумаў адбываецца, ёсць нейкі вынік і іншыя задумы наперадзе, гэта шчасце. Калі ў цябе ёсць сям’я і сваякі, калі ў іх усё больш-менш у парадку, калі побач сябры, калі няма вайны ў краіне, калі табе ёсць што паесці, тады можна сказаць, што ты шчаслівы. Я лічу сябе шчаслівым чалавекам. Заўтра можа ўсё перавярнуцца, але на дадзены момант гэта так.

Фота: архіў Андрэя КУЦІЛЫ

Фота: архіў Андрэя КУЦІЛЫ

Пра вобраз беднага мастака

Можа, у Савецкім Саюзе, калі чалавека мастацтва, які пайшоў супраць сістэмы, насамрэч маглі пазбавіць магчымасці ўладкавацца на добрую працу, вобраз гаротнага мастака і быў нечым рамантычным. Але сёння ён не атрымае падтрымкі ў грамадстве. Таму што зараз, калі ты маеш талент, у любым выпадку можаш самарэалізавацца. Ёсць прыватныя фірмы, замежныя рынкі, праз якія любы чалавек з мазгамі і адукацыяй заўсёды заробіць сабе на кавалак хлеба.

Пра тое, што абражае

Мяне абражае, калі я бачу ў краіне парушэнне элементарных правоў чалавека. На ўсіх узроўнях. Калі законы, Канстытуцыя проста не выконваюцца. Бо гэта база, аснова функцыянавання нармальнага здаровага грамадства.

Пра мову

Сям’я ў мяне рускамоўная. І сам я рускую мову ведаю значна лепш за беларускую, бо я фактычна выхоўваўся на ёй. Таму ў паўсядзённым жыцці па-руску і па-беларуску я гавару ў суадносінах прыкладна 50 на 50. Для мяне не прынцыпова, на якой мове размаўляць. Проста фанетычна прыемна гаварыць па-беларуску. Але я разумею, што моўнае пытанне прынцыповае для развіцця нашай культуры, нашай краіны. Мова – неадрыўная жывая частка культуры. Беларусы з рускай мовай і рускай культурай не могуць быць беларусамі,не могуць быць адметнымі і цікавымі ў свеце.

Пра планы

Не хацелася б жыць далёкімі перспектывамі. Зараз я адчуваю пэўную стомленасць: толькі скончыўся вялікі праект, ёсць цудоўны – максімальны – вынік ад яго. І я разумею, што наўрад ці бліжэйшым часам з іншымі праектамі паўтару гэты поспех. Таму проста хочацца засяродзіцца на працэсе і атрымліваць ад яго задавальненне. Калі ты ставіш сабе нейкую планку, рэдка атрымліваецца так, як ты чакаеш. Вынік у любым выпадку будзе, але поспех заўсёды прыходзіць натуральным чынам, а не таму, што ты сабе такую мэту паставіў.

Читайте также:

Фильм барановичского режиссера о взаимоотношениях военного пенсионера и его внука-стриптизера отобрали для международного кинофестиваля

Фильм режиссера из Барановичей стал лучшим на кинофестивале в Амстердаме

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

4
Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
3 Цепочка комментария
1 Ответы по цепочке
3 Последователи
 
Популярнейший комментарий
Цепочка актуального комментария
3 Авторы комментариев
Nickname777Прохожий Авторы недавних комментариев
  Подписаться  
новее старее большинство голосов
Уведомление о
Прохожий
Участник
Загрузка аватара
Комментатор
Первая сотня
За просмотр контента
За посещение сайта
Логин на сайт

Часто никому не известных людей представляют общественности ,как знаменитость…Потом сам себе ломаешь голову ,что за знаменитость ,почему впервые слышу,чем он знаменит? …

777
Участник
Загрузка аватара
Комментатор
Первая сотня
За просмотр контента
За посещение сайта
Доверие
Логин на сайт

Все великие люди поначалу были никем 😉

777
Участник
Загрузка аватара
Комментатор
Первая сотня
За просмотр контента
За посещение сайта
Доверие
Логин на сайт

Не хацелася б жыць далёкімі перспектывамі.
==========================
А у нас это и невозможно. Живи настоящим!

Nickname
Участник
Комментатор
Первая сотня
Загрузка аватара
За просмотр контента
За посещение сайта
Логин на сайт

Малайчынка, што казаць. Здымае, працуе…

Scroll Up