Новости / Спадчына

Як у Баранавічах немцы падчас Першай сусветнай вайны выдавалі газету Deutsche Kriegszeitung von Baranowitschi

22.03.2019, 11:32 / remove_red_eye 1008 / chat_bubble6

Пра што пісалі ў нямецкай газеце ў 1916–1918 гадах, якія тэмы закраналі, што рэкламавалі, ці былі згадкі пра наш горад і дзе знаходзілася друкарня.

Як у Баранавічах немцы падчас Першай сусветнай вайны выдавалі газету Deutsche Kriegszeitung von Baranowitschi

Газета Deutsche Kriegszeitung von Baranowitschi ў 1916 годзе.

Першым перыядычным выданнем, якое выходзіла на тэрыторыі Баранавіч, з’яўляецца Deutsche Kriegszeitung von Baranowitschi — «Нямецкая ваенная газета Баранавіч». Гэта палявое дывізіённае выданне нямецкай арміі. Выпускалася 3-й Ландэр-дывізіяй у Баранавічах з 1.01.1916-га па 17.08.1918 года. Выходзіла два разы на тыдзень. Газета каштавала 5 пфенінгаў. Агулам было выдадзена 274 нумары. Наклад вагаўся ад нумара да нумара і складаў ад 5000 да 10500 асобнікаў.

Як вядома, Першая сусветная вайна мела страшэнна знішчальны характар і прывяла да глабальных змен у сусветнай гісторыі. Тым не менш яна недастаткова вывучана ў параўнанні з пазнейшымі трагічнымі падзеямі. Так і «Нямецкая ваенная газета Баранавіч» да гэтага часу з’яўляецца яшчэ адной нявывучанай старонкай гісторыі баранавіцкага краю часоў Першай сусветнай вайны.

«З нашай друкарні»

Газета друкавалася ў былой яўрэйскай друкарні, якую адбудавалі пасля знішчэння яе рускім войскам падчас адыходу з горада. Шрыфты для газеты прывозілі спецыяльна з Берліна, бо знайсці нямецкую фрактуру на былых рускіх землях было немагчыма.

Вось як апісвалі будынак немцы ў артыкуле «З нашай друкарні»:

Частка артыкула «З нашай друкарні».

Частка артыкула «З нашай друкарні».

«Унутры ўсё было занядбана. У вялікім хаосе ляжалі кубкі і талеркі, дакументы былі бруднымі і пыльнымі, валяліся на падлозе. Вялікія кіпы смецця лапатамі выносілі на вуліцу. Толькі пасля гэтага мы змаглі ўбачыць падлогу. Усё, што не было моцна прыбіта цвікамі, рускія забралі з сабой, калі ў спешцы адступалі. Яны нават не пакінулі друкарскай фарбы. У адным кутку мы знайшлі скрынкі з шрыфтамі. Побач хаатычна ляжалі раскіданыя літары для друку. Двое сумных уладальнікаў (рускія жыды) стаялі перад кіпай друзу іх былога выдавецтва. Нас чакала вялікая праца… На працягу чатырох тыдняў мужчыны ўпарадкоўвалі шрыфт, каб з ім можна было працаваць. Але для выдання газеты нам не хапала самага галоўнага: Frakturschrift (фрактурнага шрыфта).

ДАВЕДКА. Frakturschrift (ад. ням. Fraktur — надлом) — позняя разнавіднасць гатычнага пісьма, якая ўзнікла ў XVII–XVIII стст., фрактурнага шрыфта.

Да 1 студзеня 1916 года павінны былі падрыхтаваць і надрукаваць першы нумар. Гэты дзень набліжаўся, але ніхто з нас не верыў, што мы ўсё паспеем зрабіць. 24 снежня, напярэдадні Святога вечара (ноч перад Раством), мы не бачылі прагрэсу ў працы. Самага галоўнага — фрактурнага шрыфта — усё яшчэ не было. Грошы, якія ўрад вылучыў на стварэнне газеты, былі мізэрнымі, мы не маглі на іх купіць нічога новага.

Толькі дзякуючы адной вядомай берлінскай друкарні мы змаглі наблізіцца да нашай мэты: менавіта гэта друкарня дала нам многа шрыфтоў пад абяцанне, што будзем добра іх захоўваць.

Хутка добраахвотнікі зрабілі дзверы, столі, ложкі і палічкі, пабудавалі месца для пісьма, месца для апрацоўкі пошты, кухню і нават краму. Рускія шыльды і рэклама зніклі з фасаду дома. Ім на змену прыйшла шыльда, напісаная па-нямецку: Deutsche Kriegszeitung von Baranowitschi. Гэтая шыльда вісела з усіх бакоў дома, у якім знаходзілася друкарня».

Наведвальнікі друкарні.

Наведвальнікі друкарні.

Знешні выгляд і напаўненне

Афармленне газеты на працягу яе выдання часткова змянілася. Спачатку на шапцы газеты былі размешчаны выявы. Пазней, у 1917 годзе, малюнак крыху змяніўся: цяпер там была сутычка нямецкага і рускага салдатаў. У 1917 годзе таксама змянілася і назва: газета страціла слова Deutsche і пачала называцца проста: Kriegszeitung von Baranowitschi.

Першапачатковае афармленне «шапкі» газеты.

Першапачатковае афармленне «шапкі» газеты.

Афармленне пасля змянення.

Афармленне пасля змянення.

Асобна хочацца адзначыць выгляд газеты: тое, што яна друкавалася гатычным шрыфтом, — яшчэ адна яе адметнасць. Так, гатычны тэкст спачатку надзвычай цяжка ўспрымаць і чытаць, але пасля прагляду пары старонак вока адаптуецца, чытанне становіцца лёгкім. Такі шрыфт сведчыць аб тым, што немцы ўжо тады намагаліся вылучыць сябе сярод іншых.

Тытульная старонка.

Тытульная старонка.

Акцэнт у газеце ставіўся на навіны і апісанне баявых дзеянняў, а крыху пазней — на мясцовыя замалёўкі.

З пастаянных рубрык можна вылучыць наступныя:

  • Das Wichtigste der lezten Tage — Найважнейшае за апошнія дні;
  • Wer kann’s raten? — Хто можа здагадацца? (там знаходзіліся загадкі ў вершаванай форме, адгадкі на якія можна было знайсці ў наступным нумары);
  • рэклама;
  • вершы.

У газеце апісваўся ход баявых дзеянняў у рэгіёне, друкаваліся артыкулы і нататкі, прысвечаныя побыту нямецкіх войск (самая вялікая група матэрыялаў), асвятляліся важныя падзеі з жыцця войска і камандзіраў, змяшчаліся матэрыялы, якія знаёмілі вайскоўцаў з землямі, дзе яны апынуліся (прыродазнаўчыя і этнаграфічныя публікацыі), а таксама артыкулы пра сучаснае жыццё мясцовых жыхароў (значная частка  прысвечана яўрэйскай грамадзе).

Гісторык з Украіны Вадзім Стацюк, які вывучаў нямецкія палявыя газеты, адзначыў: «Сярод вядомых нам нямецкіх вайсковых выданняў часоў Першай сусветнай вайны толькі два выдаваліся на гарнізонным узроўні — «Нямецкая ваенная газета Баранавіч» і аналагічнае выданне ў Кракаве». Гэты факт робіць газету унікальнай для беларусаў.

Маркетынг падчас Першай сусветнай вайны

Адметна, што кожны нумар змяшчаў шмат рэкламы. Напрыклад, актыўна размяшчалі рэкламу салдацкія інтэрнаты (Soldatenheim), якія знаходзіліся не толькі ў Баранавічах, але і ў Слоніме. Свае паслугі рэкламаваў таксама фатограф Барон — аб’явы з’яўляліся даволі часта, з чаго можна зрабіць выснову, што справы ў яго ішлі добра. Гандляр Мітрапалітанскі рэкламаваў сваю краму залатых і срэбных упрыгожванняў, якая знаходзілася на Hauptstrasse (цяпер вуліца Савецкая). Таксама звесткі аб хімічнай пральні змяшчаў спадар Вельтман, які аказваў паслугі на той самай вуліцы.

Рэклама на апошняй старонцы газеты.

Рэклама на апошняй старонцы газеты.

Для тых, хто любіў займацца агародам, садавод Ландвэрскай дывізіі прапаноўваў набыць рознае насенне. Друкарня мела сваю краму, якая таксама рэкламавала тавары на апошняй старонцы газеты — яна прапаноўвала набыць усялякія канцылярскія прылады, адзначаючы, што менавіта яны найлепшыя.

Акрамя гэтага, сама друкарня час ад часу размяшчала рэкламу друкарскіх паслуг і тавараў: у іх можна было набыць або замовіць друк рэкламных кніг, улётак, паштовак і г.д. Таксама ў кожным нумары можна было знайсці рэкламу якога-небудзь мерапрыемства: кіно, канцэрта ці кірмаша. Такая колькасць рэкламных матэрыялаў не была характэрна для палявых газет.

Рэклама на апошняй старонцы газеты.

Рэклама на апошняй старонцы газеты.

Беларусь, або Weißrussland

Цікава, што яшчэ да 1918 года (да абвяшчэння БНР) немцы пачалі называць Беларусь не «Заходнім краем», а Беларуссю (Weissrusland). Упершыню гэта назва ўзгадваецца ў артыкуле «Кветкі Беларусі ў ліпені і жніўні» (№6 ад 09.08.1916 г.)

Артыкул «Кветкі Беларусі».

Артыкул «Кветкі Беларусі».

Нататка пра Баранавічы Вальтэра Фэста з нумара газеты ад 5 лютага 1916 года

Вальтэр Фэст — адзін з асноўных карэспандэнтаў газеты. Пісаў шмат нататак пра мясцовыя падзеі, рабіў замалёўкі ваколіц, прысвячаў артыкулы мясцовым жыхарам і іх жыццю. Адна з падобных нататак прыведзена ў гэтым артыкуле.

Нататка Вальтэра Фэста пра Баранавічы.

Нататка Вальтэра Фэста пра Баранавічы.

Вальтэр Фэст піша:

«… Ваенная адміністрацыя патрабуе ад жыхароў Баранавіч парадку і выканання каменданцкай гадзіны. Сама армія з’яўляецца цудоўным прыкладам выканання гэтых патрабаванняў. … Цяпер трэба падпарадкаваць рускае месца нямецкаму палку. Такім чынам (у тым ліку, каб палегчыць арыентацыю салдат у горадзе), перайменаванне вуліц атрымалася вымушаным. Гордыя нямецкія назвы ў хуткім часе з’явіліся на кожнай вуліцы. Агульная колькасць мер, прынятая адміністрацыяй на градабудоўлю, стварыла аснову для надзіва хуткага адраджэння дзелавога і культурнага жыцця. … Тым не менш здаецца цудоўным тое, як хутка пачаў развівацца бізнес — адразу пасля баявых дзеянняў. У адрозненне ад Усходняй Прусіі, дзе развіццё гандлю і змены адбываліся вельмі цяжка, адчувалася ўздзеянне Расіі, якое было настолькі моцным, што гэта быў доўгі час застою, перш чым бізнес пачаў марудна развівацца. Канешне, тут адрозніваюцца тэмпераменты людзей, але не толькі гэта. Важнымі з’яўляюцца і добрыя адносіны нямецкай арміі да жыхароў. Гэта пацвярджаецца тым, што быў створаны кінатэатр для салдат і мясцовых жыхароў. Першы фільм быў прысвечаны ваеннаму жыццю: дэманстравалася выкарыстанне амерыканскіх Strandbatterie (від зброі — штранд-батарэі). Акрамя кіно быў зладжаны вялікі канцэрт у адной з ваенных капліц. Гэта была непаўторная сумесь слухачоў: напалову руска-габрэйскае насельніцтва ў нацыянальных касцюмах, напалову армія ў сваёй шэрай форме. Такую неверагодную карціну ніхто ніколі не бачыў і ніхто ніколі не забудзе!»

Месцазнаходжанне

У газеце падаваліся і звесткі пра месцазнаходжанне друкарні: das zwischen Lagerstrasse und Haupstrasse Baranowitschi an der Ecke Lagerstrasse und Chausseestrasse steht, «… паміж Хауптштрассэ і Шоссешрассэ, на рагу Лагерштрассэ і Шоссештрассэ».

Месцазнаходжанне друкарні.

Месцазнаходжанне друкарні.

Людзі, якія цікавяцца гісторыяй, на сайце 1871.by абмяркоўвалі, дзе магла б знаходзіцца друкарня. І вось да чаго яны прыйшлі: як вядома, Хауптштрассэ — гэта сучасная вуліца Савецкая, Шоссештрассэ — сучасная вуліца Брэсцкая, а вось вуліца Лагерштрассэ да гэтага часу дакладна не вызначана. Па здагадках некаторых, Лагерштрассэ — гэта цяперашняя вуліца Леніна, паколькі на гэтай вуліцы знаходзіліся салдацкія могілкі. Менавіта гэты факт і згадваецца нямецкімі крыніцамі ў сувязі з вуліцай Лагерштрассэ. Салдацкія могілкі (Soldatenfriedhof/Militärfriedhof) знаходзіліся на рагу вуліц Хауптштрассэ (Савецкай) і, мяркуючы па ўсім, Лагерштрассэ (Леніна), на месцы сучаснага будынка Баранавіцкага выканаўчага камітэта. Такім чынам, зыходзячы з вышэйпададзенага, Лагерштрассэ — гэта вуліца Леніна, магчыма, не ўся цалкам, а толькі яе частка. Вяртаючыся да апісання месцазнаходжання выдавецтва ў газеце, можна прыйсці да высновы, што будынак знаходзіўся на рагу Шасейнай (Брэсцкай) і Лагернай (Леніна), у тым месцы, дзе зараз знаходзіцца крама «Сапфір».

 

 

 

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

6
Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
4 Цепочка комментария
2 Ответы по цепочке
4 Последователи
 
Популярнейший комментарий
Цепочка актуального комментария
5 Авторы комментариев
Nicknamewik777КартохаПрохожий Авторы недавних комментариев
  Подписаться  
новее старее большинство голосов
Уведомление о
Прохожий
Участник
Загрузка аватара
Комментатор
Первая сотня
За просмотр контента
За посещение сайта
Логин на сайт

Кому она уже интересна?

Картоха
Участник
Загрузка аватара
Комментатор
Первая сотня
За просмотр контента
За посещение сайта

Весьма познавательно. Прекрасная статья.

777
Участник
Загрузка аватара
Комментатор
Первая сотня
За просмотр контента
За посещение сайта
Доверие
Логин на сайт

Наверняка была интереснее, чем наш край.

wik
Участник
Загрузка аватара
Комментатор
Первая сотня
За просмотр контента
Глаз как у орла
За посещение сайта
Логин на сайт
Читатель-месяца

а газета «нам край» еще существует…? (бумажный вариант)

Nickname
Участник
Комментатор
Первая сотня
Загрузка аватара
За просмотр контента
За посещение сайта
Логин на сайт
Читатель-месяца

Да, активно «втирается» на выписывание госслужащим… =))

Nickname
Участник
Комментатор
Первая сотня
Загрузка аватара
За просмотр контента
За посещение сайта
Логин на сайт
Читатель-месяца

Цiкава было б пачытаць… Але мова не наша…

Scroll Up