Новости / Люди

Баранавiцкаму праваабаронцу Сяргею Гоўшу споўнілася 70 год. Шчыра віншуем!

18.03.2019, 13:56 / remove_red_eye 323 / chat_bubble1

Праваабаронца з нашага горада 18 сакавіка адзначае юбілей.

Баранавiцкаму праваабаронцу Сяргею Гоўшу споўнілася 70 год. Шчыра віншуем!

Сяргей Гоўша. Фота: spring96.org

Больш за дваццаць год Сяргей Гоўша стаіць на варце абароны правоў чалавека ў сваім рэгіёне, пiша праваабарончы цэнтр «Вясна».

— Наша кампанія, чалавек 20–25, рэгулярна ездзіла ў Мінск на мітынгі падтрымліваць апазіцыю, – узгадвае сваё далучэнне да праваабарончага руху спадар Сяргей Гоўша. – І вось вясною 1997 года здарыўся наступны выпадак. Калі за некалькі гадзін да санкцыянаванай акцыі мы накіроўваліся ў Чырвоны касцёл паслухаць службу, трох нашых хлопцаў без ніякіх падстаў на нашых вачах затрымалі, пасадзілі ў машыну і павезлі ў пастарунак. Двух з іх на наступны дзень прысудзілі да штрафаў, а трэці вымушаны быў правесці тры дні за кратамі. Мы звярталіся са скаргамі ва ўсе інстанцыі, але нічога не дабіліся. І вырашылі, што створым сваё аддзяленне праваабарончае і будзем абараняць свае правы самі.

Увесь гэты доўгі час, не шкадуючы ані сваіх сілаў, ані вольнага часу, праваабаронца аказвае дапамогу землякам, абараняючы іх на судовых працэсах, дапамагаючы абскардзіць несправядлівыя рашэнні ў вышэйшых інстанцыях.

РЕКЛАМА

Ён і зараз звяртаецца да мясцовых і рэспубліканскіх уладаў з прапановамі і заявамі, якія датычацца розных актуальных пытанняў – свабоды мірных сходаў, свабоды слова. Ён няўрымсліва адстойвае права беларусаў на свободныя і празрыстыя выбары, шануе беларускую мову і непакоіцца за яе лёс.

Сяргей Гоўша неаднаразова звяртаўся з паведамленнямі ў Камітэт па правах чалавека ААН, дзе яго скаргі былі падтрыманы і разгледжаны.

За сваю праваабарончую дзейнасць спадар Гоўша пераследваўся ўладамі, некалькі разоў яго затрымлівала міліцыя, але і дагэтуль актывіст застаецца нязломным барацьбітом за агульначалавечыя каштоўнасці.

Рэдакцыя Intex-press віншуе юбіляра. Жадаем Сяргею Гоўшу моцнага здароўя, натхнення, дабрабыту, поспехаў і доўгіх гадоў жыцця!

РЕКЛАМА


Читать также
Комментарии

Правила комментирования

1
Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
1 Цепочка комментария
0 Ответы по цепочке
1 Последователи
 
Популярнейший комментарий
Цепочка актуального комментария
1 Авторы комментариев
777 Авторы недавних комментариев
  Подписаться  
новее старее большинство голосов
Уведомление о
777
Участник
Загрузка аватара
Комментатор
Первая сотня
За просмотр контента
За посещение сайта
Доверие
Логин на сайт

Здоровья и долгих лет — как и любому другому человеку!

Scroll Up