Новости / Культура

Ілюстратарка беларускага календара навучыць крэатыву жыхароў Баранавіч

11.03.2019, 16:52  / remove_red_eye 466   / chat_bubble6

Чарговыя заняткі курсаў «Мова нанова» па вывучэнні беларускай мовы адбудуцца 13 сакавіка, у 18.30, у People bar на бульвары Штакерау, 2А.

Ілюстратарка беларускага календара навучыць крэатыву жыхароў Баранавіч

Дар’я Мандзік. Фота: grodno.in

Тэма заняткаў – крэатыўнасць: што гэта такое і як яе развіваць у сябе. Госця Дар’я Мандзік – творчая асоба з Мінска. Яна з’яўляецца архітэктаркай і ілюстратаркай, таксама займаецца ганчарствам. У беларускамоўных колах яна вядома як аўтарка ідэі календара «Не маўчы па-беларуску».

Гэты каляндар – ідэя ненавязлівай адукацыі: кожны дзень сакавітыя беларускія слоўцы, цудоўныя тэматычныя малюнкі і дасціпныя прыказкі дапамагаюць дарослым і дзецям вывучаць беларускую мову.

Дар’я Мандзік з’яўляецца адной са стваральніц і мастачкай календара. Ужо пяць год яна малюе ілюстрацыі на кожны дзень.

На занятках Дар’я раскажа, дзе натхняецца і дзе знаходзіць спосабы нестандартнага рашэння задач.

Фото: 21.by

Фото: 21.by

Фото: 21.by

Фото: 21.by

Фото: 21.by

Фото: 21.by

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
6 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
777

Ілюстратарка — так только на сити-доге пишут.
И еще бухгалтерка, администраторка, директорка.
А вот сами иллюстрации позитивные!

Scroll Up