Новости / Культура

Праваабаронца Валдзіс Фугаш прыедзе на курсы «Мова нанова» ў Баранавічы

6.03.2019, 11:56  / remove_red_eye 443   / chat_bubble3

Чарговыя заняткі па вывучэнні беларускай мовы адбудуцца 6 сакавіка, у 18.30, у People bar на бульвары Штакерау, 2А.

Праваабаронца Валдзіс Фугаш прыедзе на курсы «Мова нанова» ў Баранавічы

Валдзіс Фугаш. Фота: Маша ВАСІЛЬКОВА, 34mag.net

Тэма заняткаў – правы чалавека. Госць Валдзіс Фугаш з арганізацыі Human Constanta раскажа пра тое, на што мае права любы чалавек, навошта гэтыя правы патрэбныя і да каго звяртацца, калі мы адчуваем, што яны парушаюцца.

Прыйсці на курсы можа любы ахвотны. Ніякіх абмежаванняў па ўзросце няма.

– Да нас прыходзяць у асноўным дарослыя людзі. Але мы жадаем, каб прыходзіла больш моладзі, кажа баранавіцкі выкладчык «Мова нанова» Ганна Ліцкевіч. – Запрашаем і тых, хто саромеецца ці не ведае беларускай мовы. Нашы сустрэчы – гэта якраз тая пляцоўка, дзе можна патрэніравацца і навучыцца.

Human Constanta – беларуская праваабарончая арганізацыя, якая працуе з 2016 года ў такіх накірунках, як прасоўванне і абарона фундаментальных правоў мігрантаў і бежанцаў, правы чалавека ў лічбавую эпоху і пытанні антыдыскрымінацыі і процідзеяння расізму.

Поделиться:
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
3 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Прохожий

А чем знаменит это Фугаш ,чтобы я гордился им и знанием его бел. языка ?

Scroll Up