Новости / Общество

У дзень роднай мовы «Белпошта» бясплатна даставіць паштоўкі з Баранавіч у любы куток краіны

19.02.2019, 10:47  / remove_red_eye 548   / chat_bubble2

У чацвер, 21 лютага, адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У гэтае свята РУП «Белпошта» правядзе ў асобных аддзяленнях паштовай сувязі рэспублікі промамерапрыемства «Дзень роднай мовы».

У дзень роднай мовы «Белпошта» бясплатна даставіць паштоўкі з Баранавіч у любы куток краіны

Фото использовано в качестве иллюстрации, Intex-press

У кліентаў будзе магчымасць купіць паштовую картку і напісаць цёплыя словы на беларускай мове ў адрас сяброў і блізкіх, а супрацоўнікі кампаніі бясплатна даставяць іх у любую кропку Беларусі, пiша «Белпошта».

У рамках мерапрыемства наведвальнікам аддзяленняў паштовай сувязі нагадаюць аб правільным адрасаванні, раскажуць пра папулярны рух Postcrossing, пра магчымасць атрымання інфармацыі аб паслугах і навінкі РУП «Белпошта» па Viber і e-mail, а таксама запросяць прыняць удзел у дабрачыннай падпісцы «Падары дзіцяці радасць».

Фота: belpost.by

Фота: belpost.by

У Баранавічах мерапрыемства будзе праходзіць у аддзяленнi пошты па адрасе вулiца Савецкая, 81.

Поделиться:
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
2 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
eni.

Хотят возродить старое доброе…

Scroll Up