Новости / Культура

Пачалося галасаванне за лаўрэата прэміі імя Віктара Сырыцы

15.02.2019, 12:31  / remove_red_eye 548   / chat_bubble2

У шорт-ліст прэміі Сырыцы за 2018 год увайшлі прадстаўнікі розных рэгіёнаў Беларусі, у тым ліку і з Баранавіч. Лаўрэата абярэ Рада Руху «За Свабоду».

Пачалося галасаванне за лаўрэата прэміі імя Віктара Сырыцы

2 ліпеня 2018 года. Юрый Казакевіч (справа) падчас свята вышыванкі ў Баранавічах. Фота: Фэйсбук Юрыя КАЗАКЕВІЧА

Ад нашага горада ў шорт-ліст трапілі Юрый Казакевіч і Уладзімір Гундар, якія арганізавалі Дзень вышыванкі ў Баранавічах. Акрамя іх на званне лаўрэата прэміі прэтэндуюць:

  • Вікторыя Анохава-Жураўлёва («Лёгкія чытанні» – літаратурныя чытанні для мясцовых школьнікаў у Пружанах);

  • Уладзіслаў Золатаў (стварэнне «Лесвіцы-вышыванкі» ў Магілёве);

  • Ігар Станкевіч (кампанія ўшанавання памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў – Грамадская ініцыятыва «Кабылякі. Расстраляныя ў Оршы»);

  • Інна Хоміч (стварэнне мультымедыйнага праекта з мапай дыялектных гаворак);

  • Вольга Дамаскіна (арганізацыя ў Полацку серыі сустрэчаў у межах «Жывой мовы»).

Галасаванне працягнецца да 25 лютага. Аддаць свой голас могуць не толькі сябры Рады, але і ўсе жадаючыя. Грамадскае галасаванне будзе мець кансультацыйны характар, лаўрэата абярэ Рада Руху «За Свабоду». Каб прагаласаваць, трэба запоўніць спецыяльную форму.

Прэмія імя Віктара Сырыцы была заснавана Радай Руху «За Свабоду» ў снежні 2016 года ў памяць пра выбітнага дзеяча нацыянальна-дэмакратычнага руху Беларусі, жыхара Баранавіч Віктара Сырыцу. Ёю уганароўваюцца аўтары найлепшых рэгіянальных ініцыятываў па папулярызацыі беларушчыны па выніках мінулага года. Лонг-ліст прэміі збіралі да 10 лютага, удзел у фармаванні шорт-ліста прыняло кіраўніцтва арганізацыі.

Віктар Сырыца памёр 9 лістапада 2015 года. Краязнаўца, гісторык, ён меў шмат публікацый у перыядычных выданнях, некаторы час працаваў намеснікам дырэктара Баранавіцкага недзяржаўнага эканоміка-юрыдычнага тэхнікума. Але, бадай, найбольшы ўклад у жыццё рэгіёна, у адраджэнне Беларушчыны Віктар Антонавіч унёс як сябра Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны і старшыня Баранавіцкай Рады ТБМ, якую ўзначальваў 18 год.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
2 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
eni.

Даже незнаю за кого проголосовать…

Scroll Up