Новости / Культура

У Баранавічах на беларускамоўных курсах «Мова Нанова» новыя выкладчыкі

13.02.2019, 15:54 / remove_red_eye 497 / chat_bubble3

Раней заняткі вялі Юля Траццяк і Алесь Гізун. Цяпер вядучымі будуць Наста Курылёнак і Ганна Ліцкевіч.

У Баранавічах на беларускамоўных курсах «Мова Нанова» новыя выкладчыкі

Алесь Гізун і Юля Траццяк. Фота: https://vk.com/movananova.baranavichy

Юля Траццяк з Алесем Гізуном вялі курсы на працягу пяці гадоў. Па словах Юлі, ёй было цяжка рашыцца пакінуць заняткі. Але, на думку Юлі, гэта найлепшы варыянт.

– Курсам амаль пяць гадоў. Я вельмі шчаслівая, што пазнаёмілася з людзьмі нашага горада і ў мяне атрымалася арганізаваць пляцоўку для беларускамоўных таленавітых людзей. Здаецца, я аддала заняткам усю сябе і трохі стамілася. Але асноўная прычына – я сыходжу ў дэкрэт, – распавяла Intex-press Юля Траццяк. – Акрамя гэтага, я лічу, што трэба нешта мяняць – курсам патрэбна маладая кроў! Дзяўчынкі, якія будуць весці заняткі, маладыя, рухавыя і, галоўнае, беларускамоўныя.

За пяць гадоў заняткі наведалі шмат вядомых гасцей. Юля адзначыла, што асабліва запомніліся Іван Кірчук (гурт «Троіца»), Сяржук Доўгушаў, Зміцер Вайцюшкевіч і Ігар Варашкевіч.

РЕКЛАМА

– Шкада, што ў самым пачатку курсаў на іх хадзіла моладзь, а цяпер – ужо больш сталыя і пажылыя людзі. Моладзь часцей прыходзіць, калі ёсць цікавыя госці. Напрыклад, на гурт «Акута» прыйшло каля 100 чалавек, а на Юрыя Жыгамонта – больш за 50. Звычайна ж сярэдняя колькасць слухачоў каля 20 чалавек. Хацелася б, каб студэнты, школьнікі прыходзілі на курсы навучацца штотыдзень, – прызнаецца былая выкладчыца.

Юля Траццяк і Алесь Гізун. Фота: https://vk.com/movananova.baranavichy

Юля Траццяк і Алесь Гізун. Фота: https://vk.com/movananova.baranavichy

Адна з новых вядучых, Наста Курылёнак, распавяла Intex-press, што вырашыла весці курсы, таму што любіць беларускую мову і хацела б, каб у Баранавічах было месца для збору аднадумцаў.

– Алесь і Юля сыходзяць у дэкрэт, таму курсы трэба было ратаваць. У горадзе і так няма асаблівага руху, тым больш звязанага з мовай і культурай, – распавяла Intex-press Наста.

Планы на сезон Наста апісвае як «цьмяныя», таму што пакуль яна і яе сувядучая толькі ўнікаюць у працу і ім прыходзіцца вучыцца на хаду.

– У планах прыцягнуць на курсы больш школьнікаў і моладзі, каб разбурыць тухлы стэрэатып, што беларуская мова – нудная, для пенсіянераў ці «пра сялянаў і вайну». Дакладна будуць цікавыя госці: беларускамоўныя людзі розных прафесій, рознага ўзросту, якім ёсць што распавесці, – падзялілася з Intex-press Наста.

У гэтую сераду, 13 лютага, заняткі пачнуцца ў 18.30 па адрасе: бульвар Штакерау, 2А (People bar).

Тэма заняткаў – «Вольныя падарожжы па Азіі». Госць – журналіст і падарожнік з Салігорска Аляксандр Гойшык. Ён распавядзе пра сваю паўгадавую вандроўку па Азіі.

РЕКЛАМА

Акрамя гэтага, вядучыя на занятках раскажуць пра выклічнікі і гукаперайманні ў беларускай мове. 

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

3
Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
3 Цепочка комментария
0 Ответы по цепочке
3 Последователи
 
Популярнейший комментарий
Цепочка актуального комментария
3 Авторы комментариев
wik777eni. Авторы недавних комментариев
  Подписаться  
новее старее большинство голосов
Уведомление о
eni.
Участник
За просмотр контента
Комментатор
Первая сотня
Загрузка аватара
За посещение сайта

Темы интересные…

777
Участник
Загрузка аватара
Комментатор
Первая сотня
За просмотр контента
За посещение сайта

Эти люди энтузиасты своего дела!

wik
Участник
Загрузка аватара
Комментатор
Первая сотня
За просмотр контента
Глаз как у орла
За посещение сайта

– Алесь і Юля сыходзяць у дэкрэт… ДУМАЮ ШТО БУДУЦЬ ДОБРЫМІ БАЦЬКАМІ — ДЛЯ СВАІХ ДЗЯЦЕЙ !

Scroll Up