Новости / Общество

Унікальную кнігу пра Крашын выдаў баранавіцкі гісторык Васіль Дубейка

20.01.2019, 17:38 / remove_red_eye 530 / chat_bubble3

Прэзентацыя кнігі краязнаўцы, гісторыка, дырэктара Цешаўлянскай сярэдняй школы Васіля Дубейкі, якая атрымала назву «Багрымаў Крашын», адбылася 19 студзеня ў крошынскім Доме культуры. У імпрэзе ўзялі ўдзел як мясцовыя жыхары, так і сябры і калегі Васіля Дубейкі з райцэнтра і іншых населеных пунктаў Баранавіцкага раёна.

Унікальную кнігу пра Крашын выдаў баранавіцкі гісторык Васіль Дубейка

Васіль Дубейка падчас прэзентацыі сваёй кнігі «Багрымаў Крашын». Фота: Мікалай ПАДГАЙСКІ

Гэта ўжо другая кніга Васіля Міхайлавіча, якая ўбачыла свет за апошнія месяцы. Зусім нядаўна Васіль Дубейка  прадставіў на суд чытачоў яшчэ адну сваю кніжку – «На беразе Мышанкі», назва якой гаворыць сама за сябе.

Чаму Крашын, не Крошын? Аўтар тлумачыць гэта тым, што мясцовыя жыхары менавіта так называлі раней сваю вёску. Больш таго, на картах XIX стагоддзя афіцэры Генеральнага штаба, якія мелі шчыльныя стасункі з тутэйшымі людзьмі, менавіта так пазначылі яе назву .

Фота: Мікалай ПАДГАЙСКІ

Фота: Мікалай ПАДГАЙСКІ

Падчас сустрэчы Васіль Дубейка расказаў пра змест новай кнігі, азнаёміў прысутных з яе раздзеламі і ўвогуле расказаў слухачам пра гісторыю нашага краю, якую ён вывучае ўжо больш за трыццаць год, прыехаўшы на працу ў наш раён пасля заканчэння ўніверсітэта.

РЕКЛАМА

Дарэчы, і кнігі гэтыя былі напісаныя прыкладна дваццаць год таму і проста чакалі свайго часу. Але… Прыдатны час надыходзіць не заўсёды і не для ўсіх. Таму, не дачакаўшыся фінансавай дапамогі ад патэнцыйных фундатараў, Васіль Міхайлавіч, параіўшыся з жонкай Ірынай, якая, дарэчы, таксама выдала ўжо не адну кнігу на гістарычную тэматыку, вырашыў «даць дарогу» сваім зборнікам за ўласныя грошы.

Па яго словах, рызыкнуў не дзеля таго, каб «наварыцца», а каб, выдаўшы і рэалізаваўшы першую кніжку, за атрыманыя грошы выдаць наступную…

У планах гісторыка выдаць яшчэ шэраг кніг: пра паходжанне назваў населеных пунктаў нашага раёна, рэлігійнае жыццё ў Баранавіцкім краі, пра Міцкевіцкія мясціны…

Аляксей Белы чытае свой верш пра Паўлюка Багрыма на прэзентацыі кнігі Васіля Дубейкі. Фота: Мікалай ПАДГАЙСКІ

Аляксей Белы чытае свой верш пра Паўлюка Багрыма на прэзентацыі кнігі Васіля Дубейкі. Фота: Мікалай ПАДГАЙСКІ

Прэзентацыя ў Крошыне і аўтограф-сесія паказалі, што ў Васіля Міхайлавіча ёсць усе шанцы рэалізаваць задуманае.

Напрыканцы мерапрыемства Васіль Дубейка адказаў на пытанні прысутных, пасля чаго госці паглядзелі відэафільм пра мястэчка пад песні пра Крошын у выкананні народнага ансамбля песні «Крушына», а для жадаючых была праведзена экскурсія па Доме культуры і музеі ў ім.

РЕКЛАМА

Мікалай Падгайскі, намеснік старшыні Баранавіцкай арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны

Загадчыца Навамышскай бібліятэкі Вольга Міроненка і гісторык Васіль Дубейка. Фота: Мікалай ПАДГАЙСКІ

Загадчыца Навамышскай бібліятэкі Вольга Міроненка і гісторык Васіль Дубейка. Фота: Мікалай ПАДГАЙСКІ

Фота: Мікалай ПАДГАЙСКІ

Фота: Мікалай ПАДГАЙСКІ

Фота: Мікалай ПАДГАЙСКІ

Фота: Мікалай ПАДГАЙСКІ

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

3
Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
3 Цепочка комментария
0 Ответы по цепочке
3 Последователи
 
Популярнейший комментарий
Цепочка актуального комментария
3 Авторы комментариев
zhene4kaДедСаша777 Авторы недавних комментариев
  Подписаться  
новее старее большинство голосов
Уведомление о
777
Участник
Загрузка аватара
Комментатор
Первая сотня
За просмотр контента
За посещение сайта
Доверие
Логин на сайт

Энтузиаст своего дела! Уважаю!

ДедСаша
Участник
За просмотр контента
Комментатор
Первая сотня
За посещение сайта
Логин на сайт

Гэта добрая справа. Поспехау яму!

zhene4ka
Участник
Загрузка аватара
За просмотр контента
Комментатор
Первая сотня
За посещение сайта
Глаз как у орла
Логин на сайт

Нажаль мёртвая мова… Нiхто на ёй не гаворы́ць…

Scroll Up