Дзеці святкуюць Каляды ў яслях-садку №33 Баранавіч (мілае відэа)
Калядны тыдзень ва ўстанове адукацыі горада ладзяць з 14 па 18 студзеня.
Выхаванцы яслей-садка №33 горада Баранавічы 16 студзеня адсвяткавалі Каляды: паглядзелі прадстаўленне батлейкі, пакаштавалі куццю і зрабілі цацкі-скруткі.
Пасля яны разам з бацькамі пабывалі ў гасцях у гаспадыні Лявоніхі і гаспадара Лявона, якія пачаставалі іх смачнымі стравамі.
Усё гэта суправаджалася каляднымі песнямі, карагодамі і сустрэчай з казачнымі героямі.