Новости / Город

Як хадзілі калядаваць прадстаўнікі Баранавіцкай арганізацыі ТБМ (фатафакт)

15.01.2019, 17:49  / remove_red_eye 1141   / chat_bubble4

Пад стары Новы год і шчодрую куццю 13 студзеня калядоўшчыкі павіншавалі жыхароў Усходняга мікрараёна.

Як хадзілі калядаваць прадстаўнікі Баранавіцкай арганізацыі ТБМ (фатафакт)

Прадстаўнікі Баранавіцкай арганізацыі ТБМ пад стары Новы год віншавалі жыхароў горада са святамі. Фота: архіў Мікалая ПАДГАЙСКАГА

Ствараць святочны настрой пад стары Новы год і шчодрую куццю стала ўжо традыцыяй у прадстаўнікоў Баранавіцкай арганізацыі Таварыства беларускай мовы. Ужо трэці год яны пераапранаюцца і ходзяць з хаты ў хату з вясёлымі песнямі і віншаваннямі.

Фота: архіў Мікалая ПАДГАЙСКАГА

Фота: архіў Мікалая ПАДГАЙСКАГА

Сярод нас былі людзі, якія ўжо маюць вопыт у калядаванні, расказала Intex-press Таццяна Кісель, старшыня Баранавіцкай арганізацыі Таварыства беларускай мовы. – Мы склалі сцэнар, размеркавалі ролі і зрабілі касцюмы. Рэпетыцыі праходзілі на працягу двух з паловай тыдняў. Не ўдалося нам знайсці музыку, але і без яго атрымалася цудоўна: узялі ў рукі дзіцячыя бразготкі, бубен ды і спявалі песні пра казу, а таксама шчодрую і прывітальную песню.

Фота: архіў Мікалая ПАДГАЙСКАГА

Фота: архіў Мікалая ПАДГАЙСКАГА

Усяго ў той вечар калядоўшчыкі наведалі каля 30 хатаў. Па словах Таццяны Кісель, людзі сустракалі нечаканых гасцей з радасцю:

– Былі выпадкі, калі дзверы нам не адчынялі, але гэта выключэнне. У асноўным гаспадары былі рады нас бачыць, дзякавалі, што мы да іх завіталі. Таму пацверджанне добрая торба пачастункаў.

Фота: архіў Мікалая ПАДГАЙСКАГА

Фота: архіў Мікалая ПАДГАЙСКАГА

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
4 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
eni.

Молодцы, активно живут.

Scroll Up