Новости / Культура

Памёр выдатны гісторык Юрый Туронак

3.01.2019, 9:52 / remove_red_eye 214 / chat_bubble2

Юрый Туронак займаўся вывучэнем беларускага руху ў ХХ стагоддзі. Аўтар шматлікіх навуковых прац.

Уранку 2 студзеня на 90-м годзе жыцця памёр выдатны беларускі гісторык Юрый Туронак, паведамляе Наша Ніва.

Юрый Туронак нарадзіўся ў 1929 г. у Дукштах (сёння гэта Літоўская Рэспубліка). У Дукштах працаваў яго бацька, вядомы дзеяч заходнебеларускага руху лекар Браніслаў Туронак. Напрыканцы Другой сусветнай вайны маці Ю. Туронка вырашыла вярнуцца на радзіму бацькоў, на Беласточчыну, таму што яе муж заўчасна памёр у 1938 годзе. У 1945 годзе Сталін аддаў Беласточчыну ПНР. Так Юрый Туронак і апынуўся ў Польшчы.

У Варшаве ён скончыў галоўную школу планавання і статыстыкі.

Працаваў у Польскай замежнагандлёвай палаце, даследаваў кан’юнктуру міжнароднага хімічнага рынку, нават працаваў у Еўрапейскай эканамічнай камісіі ў Жэневе. Паралельна браў актыўны ўдзел у беларускім руху ў Польшчы, узначальваў грамадска-культурнае таварыства. З пачатку 1960-х Юрый Туронак захапіўся гістарычнымі даследаваннямі.

Ён вывучаў нацыянальны рух пачатку ХХ ст., беларуска-польскія дачыненні ў ХХ ст., гісторыю рыма-каталіцкай царквы ў Беларусі.

У 1986 г. у Варшаве абараніў доктарскую дысертацыю «Беларусь пад нямецкай акупацыяй». У 1993 г. кніга выйшла па-беларуску і стала бестселерам.

У 2007 г. яна вытрымала другое выданне, з праўкамі ды ўдакладненнямі аўтара.

Юрый Туронак таксама аўтар такіх кніг, як «Беларускае школьніцтва на Беласточчыне» (1976), «Беларуская кніга ў Другой Рэчы Паспалітай» (2000), «Беларуская кніга пад нямецкім кантролем» (2002), «Вацлаў Іваноўскі і адраджэнне Беларусі» (1992, 2007). Дарэчы, Іваноўскі таксама быў выдатным хімікам.

У 2006 г. яго ранейшыя працы былі перадрукаваныя ў зборніку пад агульнай назвай «Мадэрная гісторыя Беларусі».

На пенсіі зімы ён праводзіў у Варшаве, у сваёй кватэры каля вуліцы Новы Свет, а лета — на малой радзіме, на Падляшшы. Да апошняга сачыў за ўсім беларускім жыццём, з унукамі размаўляў толькі па-беларуску. Гэта быў адзін з вялікіх беларускіх інтэлігентаў, класікаў. 

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

2
Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
2 Цепочка комментария
0 Ответы по цепочке
2 Последователи
 
Популярнейший комментарий
Цепочка актуального комментария
2 Авторы комментариев
ОльгаПрохожий Авторы недавних комментариев
  Подписаться  
новее старее большинство голосов
Уведомление о
Прохожий
Участник
Загрузка аватара
Комментатор
Первая сотня
За просмотр контента
За посещение сайта

Только сегодня узнал о гениальном историке …Сочувствую близким и друзьям историка .

Ольга
Участник
Загрузка аватара
За просмотр контента
Комментатор
Первая сотня
За посещение сайта

Соболезнования родным

Scroll Up