Новости / Культура

На часопіс «Наша гісторыя» цяпер можна падпісацца

16.12.2018, 14:29 / remove_red_eye 203 / chat_bubble1

Выхад часопіса «Наша гісторыя» стаў вялікай падзеяй. Выдання такога фармату па-беларуску раней не было – 100 старонак тэкстаў з каляровымі ілюстрацыямі. Адны ахнулі, другія ўсцешыліся: гэта такі прарыў, настолькі цікавая тэматыка.

На часопіс «Наша гісторыя» цяпер можна падпісацца

«Наша гісторыя». Фота: Intex-press

У першых нумарах апублікавана біяграфія Васіля Быкава і Івана Шамякіна, раней невядомыя факты пра гісторыю Вялікага Княства Літоўскага і СССР. У часопісе таксама публікуюцца матэрыялы з гісторыі шпіянажу, бізнесу, мастацтва. Публікуюцца коміксы, ёсць і дзіцячая старонка.

У часопісе можна прачытаць і пра сусветную гісторыю, і пра малыя народы Беларусі: татараў, старавераў, яўрэяў.

Каб вы зразумелі, пра што пішуць у «Нашай гісторыі», вось некаторыя загалоўкі артыкулаў снежаньскага нумара:

РЕКЛАМА

«Легенда пра святога Пятра Міронавіча. Успаміны пра кіраўніка БССР»

«10 з 20 кіраўнікоў БССР былі расстраляныя або скончылі жыццё самагубствам, яшчэ двое загінулі ў аварыях»

«Ад Аляксандры Чарвяковай да Паліны Машэравай. Сем’і кіраўнікоў БССР»

«Іван Хруцкі: драма за салодкімі нацюрмортамі. Як імперыя ламала  аднаго з самых пазнавальных беларускіх мастакоў»

«Справа Разанава: як у 1968-м трое мінскіх студэнтаў кінулі выклік сістэме»

РЕКЛАМА

«Ці існавала завяшчанне Сталіна?»

«Каштэлі, ранэты, пепінкі… Усё пра старыя беларускія сарты расказваюць доктар гісторыі Алесь Белы і доктар сельскагаспадарчых навук Зоя Казлоўская»

Першыя нумары не ўсе маглі купіць: выдаўцы не разлічылі попыту.

У наступным годзе часопіс будзе выходзіць штомесяц.

«Якаснае, прыгожае выданне», — кажуць яго чытачы. «Напэўна, менавіта зараз нам так трэба ведаць сваю гісторыю, каб не страціць сябе… Дзякуй аўтарам за добрую і неабходную працу!» – напісаў Макс Астроўскі з Мінска. «Дзякуем за выдатную ідэю і яе бліскучую рэалізацыю», — піша Уладзіслаў Ермаловіч. А кандыдат філалагічных навук Анатоль Івашчанка адзначыў: «Наша гісторыя» вярнула радасць друкаванага слова. «Каб выказаць сваю радасць з гэтай нагоды, у мяне не хопіць слоў, таму скажу коратка: так трымаць!!!» – адгукнуўся кіраўнік беларускага таварыства з Вільні Валянцін Стэх.

На 2019 год часопіс можна выпісаць. Падпісны індэкс 00469. Варта адзначыць, што па падпісцы цана будзе ніжэйшая, чым у кіёсках і кнігарнях. Аформіць падпіску можна не толькі на пошце, але і праз сістэму «Інтэрнет-падпіска» на сайце www.belpost.by і праз плацежна-даведкавыя тэрміналы, а таксама дома, запрасіўшы паштальёна.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

1
Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
1 Цепочка комментария
0 Ответы по цепочке
1 Последователи
 
Популярнейший комментарий
Цепочка актуального комментария
1 Авторы комментариев
777 Авторы недавних комментариев
  Подписаться  
новее старее большинство голосов
Уведомление о
777
Участник
Загрузка аватара
Комментатор
Первая сотня
За просмотр контента
За посещение сайта
Доверие
Логин на сайт

Вот что должны выписывать школы вместо бесполезных юных пожарников, спасателей и прочей макулатуры.

Scroll Up