Новости / Культура

У Баранавічах адновяцца заняткі па беларускіх народных танцах

20.11.2018, 17:19 / remove_red_eye 236 / chat_bubble0

Першы ўрок пройдзе ў пятніцу, 23 лістапада, у сярэдняй школе №13 (вул. Базісная, 7). Пачатак – у 18.30.

У Баранавічах адновяцца заняткі па беларускіх народных танцах

Фота: Intex-press

Навучацца беларускім народным танцам жыхары Баранавіч пачалі ў 2016 годзе. Тады заняткі праводзілі знаёмыя трэнеры з Мінска: Аляксей Куркоўскі і музыкі капэлы «На таку», а таксама Цімафей Акудовіч, беларускі гісторык ды краязнаўца. Тады яны вучылі самым простым, але ў той жа час самым галоўным танцам: Лявоніха, кракавяк, падыспан, полька. У пачатку мая правядзенне ўрокаў часова спынілі.

– 23 лістапада на першыя заняткі сезона прыедуць ужо знаёмыя трэнеры з Мінска, а далей іх заменяць баранавіцкія музыкі. Авалодаць культурай танца змогуць усе жадаючыя, незалежна ад узросту, – расказала Intex-press Юлія Траццяк.

Тых, хто збіраецца прыйсці на заняткі, арганізатары просяць мець з сабой невялікія грошы на ахвяраванне музыкам. У далейшым танцы будуць праводзіцца два разы на месяц па чацвяргах.

РЕКЛАМА

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
  Подписаться  
Уведомление о
(adsbygoogle = window.adsbygoogle || []).push({});
Scroll Up