Новости / Культура

Памёр беларускі кампазітар Ігар Лучанок

13.11.2018, 1:39 / remove_red_eye 593 / chat_bubble0

Заслужанаму артысту Беларусі было 80 год.

Памёр беларускі кампазітар Ігар Лучанок

Ігар Лучанок. Фота: https://www.racyja.com

Нагадаем, 2 лістапада Ігара Лучанка з інсультам паклалі ў Мінскую бальніцу.

Ігар Лучанок нарадзіўся 6 жніўня 1938 года ў Мінску ў сям’і лекара. Скончыў музычную школу, атрымаў спецыяльнасць цымбаліст, піяніст. У 1961 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю ім. А.В. Луначарскага. У 1963-1964 гг. стажыраваўся ў Ленінградскай кансерваторыі, у 1967 годзе скончыў аспірантуру Маскоўскай кансерваторыі ў Т.Н. Хрэннікава.

У 1952-1953 гг. — артыст Дзяржаўнага народнага аркестра Беларускай ССР, у 1957-1958 гг. — выкладчык музычнай школы ў Мінску, у 1960-1961 і 1962-1963 — Мінскага педагагічнага інстытута, у 1961-1962 — Гомельскага музычнага вучылішча. З 1963 года — выкладчык, з 1969 — ст. выкладчык, у 1982-1986 гг. — рэктар Беларускай кансерваторыі (прафесар). З 1980 года — старшыня праўлення Саюза кампазітараў Беларусі.

З’яўляецца аўтарам шматлікіх хітоў: «Жураўлі на Палессе ляцяць», «Верасы», «Алеся», «Спадчына», «Вераніка», «Мой родны кут», «Дарагія мае землякі», «Авэ Марыя», «Полька беларуская», «Венскі вальс», «Ой у лесе, у гушчары», «Зачарованая мая», «Трэба дома бываць часцей», «Бярозка», «Курапаты», «Мар’іна Горка». Усяго напісаў больш за 400 песень.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
  Подписаться  
Уведомление о
(adsbygoogle = window.adsbygoogle || []).push({});
Scroll Up