Новости / Общество

ТБМ ладзіць лекцыю пра міжваенную літаратуру. Размова пойдзе пра прадстаўнікоў беларускай літаратуры і самыя яскравыя падзеі таго часу

6.11.2018, 10:16  / remove_red_eye 193   / chat_bubble0

У нядзелю, 11 лістапада, на сядзібе ТБМ у Русіно Баранавіцкага раёна адбудзецца сустрэча з Ганнай Севярынец, выкладчыцай, журналісткай, пісьменніцай, даследчыцай беларускай літаратуры.

Яна з’яўляецца аўтарам кнігі дакументальнай біяграфіі паэта Уладзіміра Дубоўкі «Уладзімір Дубоўка. Ён і пра яго» (2017), а таксама рамана «Дзень Святога Патрыка». Адшукала архіў Алеся Дудара і ўклала самае поўнае выбранае з яго твораў (2017).

Тэма выступу ў нядзелю: «Міжваенная літаратура 1920–30 гг. у асобах і сюжэтах». Размова пойдзе пра прадстаўнікоў беларускай літаратуры і самыя яскравыя падзеі таго часу.

Пачатак у 15.00 гадзін. Цягнік з Баранавіч у 14.44 (назад у 17.27 і 20.09). Ехаць 10 хвілін.

Адрас: в. Русіно, вул. Сасновая, 5

Тэлефон +375 29 31 88 439.

Поделиться:
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии