Пад Баранавічамі распавядуць пра беларускамоўны ўніверсітэт
Сустрэча для старшакласнікаў, бацькоў і тых, каго цікавіць пытанне вышэйшай адукацыі на роднай мове, адбудзецца 27 кастрычніка на сядзібе Таварыства беларускай мовы ў вёсцы Русіно.
Сустрэчу правядуць выкладчыкі нядаўна зарэгістраванага ўніверсітэта імя Ніла Гілевіча і рэктар Алег Трусаў. Таксама на мерапрыемства прыедзе рэдактар газеты «Наша слова» Станіслаў Суднік.
Слухачам распавядуць пра ўніверсітэт і спецыяльнасці, якія ў ім можна будзе атрымаць, умовы прыёму, пражывання і іншае.
Акрамя гэтага, на сустрэчы закрануць тэму стварэння Брэсцкай абласной арганізацыі ТБМ. А напрыканцы мерапрыемства Алег Трусаў прэзентуе новую кнігу «Гісторыя Расіі».
Сустрэча адбудзецца ў 12.30 па адрасе: в. Русіно, вул. Сасновая, д. 5.
Праезд:
Баранавічы – Русіно: цягнік на Удрыцк — 11.30. Маршрутка з плошчы Леніна кожную гадзіну.
Русіно – Баранавічы: цягнікі — 16.38, 16.55, 19.30, 20.07, 21.46. Маршрутнае таксі каля магазіна кожную гадзіну.