Новости / Культура

У Баранавічы на курсы «Мова нанова» прыедзе лідар гурта Vuraj

16.10.2018, 18:18 / remove_red_eye 88 / chat_bubble

Госцем курсаў будзе Сяржук Доўгушаў. Паслухаць яго можна будзе 17 кастрычніка ў People bar.

У Баранавічы на курсы «Мова нанова» прыедзе лідар гурта Vuraj

Фота: http://spring96.org

Тэма заняткаў – «Спеўны сход». Арганізатары правядуць для ўсіх прысутных моўную частку, тэст і віктарыны, паведаміла Intex-press Юля Траццяк, вядучая курсаў.

У канцы заняткаў перад гледачамі выступіць Сяржук Доўгушаў.

— Плануем рабіць спеўны сход. Сяржук навучыць усіх жадаючых спяваць беларускія песні, — распавяла Юля Траццяк.

РЕКЛАМА

Заняткі праходзяць бясплатна кожную сераду ў People bar (бульвар Штакерау, 2А), пачынаюцца ў 18.30 і доўжацца каля дзвюх гадзін.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up