Новости Интекс-пресс / Культура

У Баранавічах на бясплатных курсах «Мова нанова» пакажуць пантаміму

9.10.2018, 14:36 / remove_red_eye 115 / chat_bubble
У Баранавічах на бясплатных курсах «Мова нанова» пакажуць пантаміму

Фото: www.joinnus.com

Чарговыя бясплатныя курсы беларускай мовы адбудуцца 10 кастрычніка, у 18.30, у People bar на бульвары Штакерау, 2А.

Тэма заняткаў – «Пантаміма». Госцем мерапрыемства будзе мім Мімо.

– У рамках мерапрыемства госці пройдуць моўны тэст, дзе мы вывучым тэатральныя тэрміны і раскажам, што такое пантаміма, – распавяла Intex-press Юлія Траццяк, вядучая курсаў «Мова нанова». – Пасля ўдзельнікі выканаюць творчае заданне пра мімаў і пантаміму, дзе трэба будзе самім паказаць пантаміму.

У канцы заняткаў выступіць мім Мімо.

РЕКЛАМА


Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up